СВЯТЦА, возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці
pdf

СВЯТЦА

Дата стварэння: 07.08.2025 15:24:33

Дата змены: 06.01.2026 11:50:34


location Google location Yandex

Святца, возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці


Свя́тца

Возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці.

Размешчана ў басейне ракі Друйка, на паўночнай ускраіне горада Браслаў.

На захадзе выцякае ручай, які ўпадае ў возера Бярэжа.

Плошча 0,29 км, даўжыня 0,74 км, максімальная шырыня 0,59 км, максімальная глыбіня 4,1 м. Абʼём вады 0,76 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,07 км. Плошча вадазбору 4,1 км².

Катлавіна запруднага тыпу, круглявай формы.

Схілы на поўначы нізкія (пад забудовай), часткова разараныя, месцамі змяняюцца балотам, на поўдні — камавыя ўзгоркі вышынёй да 15 м.

Берагі пераважна нізкія, забалочаныя, на поўдні вышынёй да 0,5 м.

Пойма шырынёй 5–70 м.

Дно плоскае, выслана сапрапелем, вузкая прыбярэжная частка, акрамя заходняй, пясчаная. Зарастае слаба.

Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 3–15 м, пашырана да глыбіні 1 м.

Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».