БОБРЫК 2‑і, Бобрыч, рака ў Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскай вобласці
pdf

БОБРЫК 2‑і

Дата стварэння: 08.08.2025 13:24:13

Дата змены: 08.01.2026 11:26:41


Бо́брык 2‑і

Іншая назва: Бобрыч.

Рака ў Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскай вобласці. Даўжыня 44 км.

Пачаткам ракі лічыцца вусце канала Азёрнага, якое знаходзіцца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Капцэвічы Петрыкаўскага раёна. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе, упадае ў Прыпяць каля аграгарадка Конкавічы Петрыкаўскага раёна.

Левы прыток ракі Прыпяць. Асноўныя прытокі: каналы Міхедава-Грабаўскі (злева) і Азёрны (справа).

Плошча вадазбору 710 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,4 ‰. Рэльеф прадстаўлены плоскай раўнінай. Лясы мяшаныя, пераважна забалочаныя, займаюць 60 % тэрыторыі.

Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, затым трапецападобная.

Схілы ў верхняй частцы спадзістыя, у ніжняй — дзе-нідзе ўзгорыстыя.

Пойма на вялікім працягу невыразная (тарфянішча).

Рэчышча ў 1970 і 1974 гг. каналізавана на працягу 40,7 км.

Берагі на натуральным участку рэчышча нізкія, пясчаныя, парослыя лесам і хмызняком.

Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.