ВЫТОК, месца, ніжэй ад якога назіраецца пастаяннае цячэнне вады
pdf

ВЫТОК

Дата стварэння: 09.10.2024 09:55:24

Дата змены: 25.10.2024 10:10:26


ВЫТОК, месца, ніжэй ад якога назіраецца пастаяннае цячэнне вады

Выток ракі Бярэзіна.

ВЫТОК, месца, ніжэй ад якога назіраецца пастаяннае цячэнне вады

Выток ракі, які бярэ пачатак з крыніцы.

Выто́к

Месца адкуль бярэ пачатак рака і дзе з’яўляецца пастаяннае цячэнне вады ў рэчышчы.

Вытокам могуць быць крыніца, балота, возера, ледавік.

На балотных рэках за выток прымаецца пункт, з якога з’яўляецца адкрыты паток з пастаянным рэчышчам; для рэк, якія выцякаюць з азёр, — месца перасячэння берагавой лініі вадаёма з рэчышчам ракі.

У рачной сістэме з вялікай колькасцю вытокаў галоўным лічыцца найбольш аддалены ад вусця або найбольш мнагаводны.

Пад уплывам эрозіі вытокі павольна перамяшчаюцца ўверх па цячэнні, пакуль не дасягаюць водападзелаў. Пры забалочванні вытоку пачатак ракі зрушваецца ўніз па цячэнні. Так, выток ракі Волга (Расія) зрушыўся ўніз па цячэнні амаль на 30 км.

Вялікі ўплыў на змяненне становішча вытокаў у мясцовасці аказваюць меліярацыя і высечка лясоў.

У Беларусі амаль нязменнымі засталіся толькі вытокі рэк, якія пачынаюцца з запаведных балот або азёр (Мядзелка з возера Мядзел, Нарач з возера Нарач, Сергуч з возера Тэкліц і інш.).

Найбольш часта мяняюць выток малыя рэкі пры асушэнні балот, у сувязі з меліярацыяй забалочаных вадазбораў.

Часам вытокам галоўнай ракі лічаць месца зліцця дзвюх малых рэк. Напрыклад, пачаткам Нёмана з’яўляецца месца зліцця некалькіх рэк і ручаёў. Тры ракі — Уса, Нёманец і Лоша — зліваюцца амаль побач, і адна з іх прынята за пачатак Нёмана.

Згодна в легендай: «У даўнія часы Нёманец і Лоша былі братам і сястрой. Жылі дружна, але аднойчы пасварыліся, і Лоша ўцякла ад брата. Не ведаючы дарогі, пайшла ў іншы бок, заблудзіла. Нёманец прачнуўся, усё зразумеў, кінуўся напярэймы і знайшоў сястру. Яны сустрэліся, абняліся і разам адправіліся ў далёкую дарогу».