Бярэ́жа
Возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў басейне ракі Друйка, на паўночна-заходняй ускраіне горада Браслаў.
Плошча 1,93 км², даўжыня 2,19 км, максімальная шырыня 1,36 км, максімальная глыбіня 8,2 м. Аб’ём вады 7,79 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 6,37 км. Плошча вадазбору 9,7 км².
Катлавіна запруднага тыпу, авальнай формы, выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.
Схілы вышынёй 2–7 км, спадзістыя, разараныя, на захадзе пад лесам, на ўсходзе 2 тэрасы (вышыня берагавога ўступа 0,45 м).
Берагі нізкія, з усходу высокія, пясчаныя, на поўдні і паўднёвым захадзе берагавы вал шырынёй 3 м і вышынёй да 0,25 м.
Дно пясчанае, у цэнтральнай частцы выслана сапрапелем, злучана пратокамі з азёрамі Святца і Ельна.
Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры». Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр.