ДАЎБЛІ, возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці
pdf

ДАЎБЛІ

Дата стварэння: 14.10.2024 10:13:21

Дата змены: 30.10.2025 12:18:18


location Google location Yandex

Даўблі, возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці


Да́ўблі

Возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў басейне ракі Друйка, за 12 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, на поўдзень ад вёскі Даўблі; уваходзіць у Браслаўскую групу азёр.

Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у раку Акунёўка.

Плошча 1,64 км², даўжыня 12,1 км, максімальная шырыня 0,61 км, максімальная глыбіня 25,8 м. Аб’ём вады 13,11 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 12,1 км. Плошча вадазбору 13,1 км².

Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, складаецца з 4 плёсаў, падводная частка карытападобнай формы.

Схілы вышынёй да 15 м, стромкія, суглінкавыя і супясчаныя, разараныя, у ніжняй частцы зарослыя хмызняком.

Берагі зліваюцца са схіламі, месцамі вышынёй да 1 м, абразійныя.

Мелкаводная зона вузкая, пясчаная; глыбакаводная выслана глеем. Зарастае слаба.

Шырыня паласы падводнай расліннасці ад 20 да 100 м, пашырана да глыбіні 2 м.