ЧАПУНЬКА, Шылве; рака ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці
pdf

ЧАПУНЬКА

Дата стварэння: 14.10.2024 10:19:29

Дата змены: 20.03.2026 15:40:03


Ча́пунька

Іншая назва: Шылве.

Рака ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Даўжыня 38 км.

Прытокі — рэкі Вярэнка, Гарача, Сіма, Бялава (справа).

Пачынаецца ля гарадскога пасёлка Юрацішкі, упадае ў раку Заходняя Бярэзіна (правы прыток ракі Нёман) за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Чапунь.

Плошча вадазбору 311 км². Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,8 ‰. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,2 м³/с.

Даліна ў верхнім цячэнні слаба выражана, у сярэднім і ніжнім невыразная.

Пойма забалочаная.

На перыяд вясновага разводдзя прыпадае 44 % гадавога сцёку.

Рэчышча каналізавана ад вытоку на працягу 28,4 км, а яго шырыня ў нізоўях дасягае 12 м.

Цячэ па Лідскай раўніне. Праходзіць праз Юрацішкі, вёскі Верашчакі, Кірвелі, Папельнікі, Зубавічы, Гудзяняты, Вольдзікі.