ЛАКНЕЯ, рака ў Капыльскім і Слуцкім раёнах Мінскай вобласці
pdf

ЛАКНЕЯ

Дата стварэння: 31.10.2024 14:16:13

Дата змены: 26.01.2026 09:55:47


Лакне́я

Рака ў Капыльскім і Слуцкім раёнах Мінскай вобласці. Даўжыня 36 км.

Правы прыток ракі Случ. Асноўны прыток — рака Вужанка (правы).

Плошча вадазбору 274 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м³/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,5 ‰.

Пачынаецца з меліярацыйнага канала за 41 км на ўсход ад вёскі Сунаі. Капыльскага раёна, за 0,5 км вышэй ад аўтадарогі Брэст — Асіповічы, вусце за 3 км на поўдзень ад горада Слуцк.

Даліна выразная, слабазвілістая, пераважна трапецападобная, шырынёй 1⁠–⁠1,5 км.

Схілы вышынёй 5–10 м, спадзістыя, адкрытыя, пад раллёй, у вусцевай частцы абрывістыя.

На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 63 % гадавога сцёку.

Рэчышча каналізавана ў 1963 г. і 1983 г. на ўсім працягу; шырыня 4–7 м.

Цячэ ў верхнім цячэнні па ўсходніх схілах Капыльскіх град, у сярэднім і ніжнім — па Слуцкай раўніне.