Дата стварэння: 31.10.2024 14:20:27
Дата змены: 26.01.2026 10:05:47
Свідо́вец
Іншыя назвы: Свідоўка, Балотніца. У верхнім цячэнні Плотніца.
Рака ў Жытомірскай вобласці Украіны і Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Даўжыня 61 км, у межах Беларусі 16 км.
Правы прыток ракі Убарць (басейн ракі Прыпяць).
Плошча вадазбору 600 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,1 м³/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхні 1,4 ‰. Гушчыня рачной сеткі 0,36 км/км². Лясістасць тэрыторыі вадазбору 77 % (лясы мяшаныя з перавагай хвойных парод).
Пачынаецца за 6 км на паўднёвы захад ад вёскі Кованка Карасценскага раёна Украіны, цячэ па Палескай нізіне, вусце каля вёскі Картынічы. Лельчыцкага раёна Беларусі.
Рэчышча ў верхнім і сярэднім цячэнні слабазвілістае, шырынёй 6–8 м, на тэрыторыі Беларусі каналізавана, шырынёй да 15 м.
Рака цячэ па лясістай, месцамі забалочанай мясцовасці.
На перыяд веснавога разводдзя прыпадае да 60 % абʼёму гадавога сцёку. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.