pdf

ВЕРХНЯДЗВІНСК

Дата стварэння: 16.06.2023 09:02:42

Дата змены: 31.10.2024 10:01:11


location Google location Yandex

Верхнядзвінск (помнік вязням гета)


ВЕРХНЯДЗВІНСК, горад

Мемарыяльны комплекс «Памяць» у горадзе Верхнядзвінск.

ВЕРХНЯДЗВІНСК, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму – вязняў гета ў горадзе Верхнядзвінск.

Верхнядзві́нск

Горад, цэнтр Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, каля сутокі рэк Заходняя Дзвіна і Дрыса. За 175 км на паўночны захад ад г. Віцебск, за 265 км ад Мінска; чыгуначная станцыя (за 4 км ад горада, на лініі Полацк — Даўгаўпілс); на аўтадарозе Полацк — Даўгаўпілс.

Да 25 снежня 1962 г. меў назву Дрыса, з’яўляўся цэнтрам Дрысенскага раёна.

У 1939 г. у Дрысе было 2 737 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

На рубяжы Ідрыца — Дрыса — Віцебск у ліпені 1941 г. вялі баі часці 22‑й арміі (генерал-лейтэнант П. А. Ершакоў) Заходняга фронту і 27‑й арміі Паўночна-Заходняга фронту, якія наносілі ўдары на стыку двух нямецкіх франтоў па злучэннях 3‑й танкавай групы (са складу групы армій «Цэнтр») і 16‑й арміі (з групы армій «Поўнач»), што наступалі на ўсход.

Горад акупіраваны 3 ліпеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў горадзе і раёне 6 584 чалавекі (паводле актаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў), у т. л. 2 лютага 1942 г. у гета ў Дрысе 769 яўрэяў. У Дрысе стаяў нямецка-фашысцкі гарнізон (да 200 салдат і афіцэраў).

У раёне дзейнічалі: Дрысенскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Дрысенскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада 1‑я Дрысенская, партызанская брыгада 2‑я Дрысенская, партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага (Віцебскай і Вілейскай абласцей), партызанская брыгада Асвейская імя М. В. Фрунзэ, партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» (Віцебскай вобласці); выдавалася падпольная газета «Патрыёт Радзімы», орган Дрысенскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Партызаны поўнасцю кантралявалі дарогу Полацк — Дрыса, 4 жніўня 1942 г. за 20 км ад горада ўзарвалі 110‑метровы мост цераз Дрысу на дарозе Полацк — Даўгаўпілс (гл. Дрысенская аперацыя 1942 г.).

Жыхары раёна ў 1942 г. перадалі ў фонд Чырвонай арміі 375 тыс. руб.

Горад вызвалены 12 ліпеня 1944 г. воінамі 332‑й стралковай дывізіі (палкоўнік Ц. Ф. Ягошын) 83‑га стралковага корпуса 4‑й ударнай арміі 2‑га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Рэжыцка-Дзвінскай аперацыі 1944 г.

У Верхнядзвінску знаходзяцца:

  • магіла невядомага савецкага воіна; магіла ахвяр фашызму — вязняў гета (на пахаваннях пастаўлены помнікі);

  • мемарыяльны комплекс «Памяць» у гарадскім скверы, які ўключае брацкія магілы савецкіх воінаў і пагранічнікаў (на пахаваннях пастаўлены помнікі), а таксама Алею Герояў, дзе размешчаны 8 стэл з партрэтамі Герояў Савецкага Саюза А. М. Бурака, С. А. Забагонскага, І. К. Захарава, І. М. Кабзуна, Э. В. Лаўрыновіча, І. А. Макіёнка, М. М. Мядзеля, Н. В. Траян;

  • мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму, спаленым вёскам, воінам-вызваліцелям і землякам (у в. Яніна, за 1 км ад горада);

  • мемарыяльная дошка ў гонар вызвалення горада і раёна.


Літаратура
  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 10. Кн. 1: Віцебская вобласць / Рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018.

  4. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. Кн. 1 / Рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. – Мінск: Палiграфафармленне, 1999.

  5. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. Кн. 2 / Рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. – Мінск: Палiграфафармленне, 2000.

  6. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  7. Памяць Беларусі: Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  8. Численность населения СССР на 17 января 1939 года. По районам, районным центрам, городам, рабочим посёлкам и крупным сельским населённым пунктам. – Москва: Госпланиздат, 1941.

  9. Свидетельствуют палачи: уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2009.

  10. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Витебская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2020.

  11. Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.

  12. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.

  13. Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.

  14. Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.

  15. Винница Г. Р. Холокост на оккупированной территории Восточной Белоруссии в 1941–1944 годах: монография. – Минск: Ковчег, 2014.