Дата стварэння: 02.11.2023 16:36:11
Дата змены: 11.09.2024 14:53:38
«Партыза́нскае жыга́ла»
Антыфашысцкі сатырычны лісток. Выданне падпольных газет «Сцяг свабоды» і «Голас селяніна» ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Рыхтаваўся ў рэдакцыі газеты Мірскага падпольнага райкама КП(б)Б («Сцяг свабоды») і перадрукоўваўся газетамі Стаўбцоўскага («Голас селяніна»), Карэліцкага («Чырвоны партызан»), Навамышскага («Перамога») і Гарадзішчанскага («Партызан Беларусі») падпольных райкамаў КП(б)Б Баранавіцкай вобласці.
Выданне лістка пачалося з № 7. Выйшлі 2 нумары: № 7 за 27 красавіка 1944 г. і № 8 за 28 мая 1944 г. на беларускай мове. Рэдактар І. А. Брыль.