pdf

БЯРЭЗІНСКАЯ ВАЕННА-АПЕРАТЫЎНАЯ ГРУПА

Дата стварэння: 02.03.2023 10:22:04

Дата змены: 11.09.2024 14:48:27

Бярэ́зінская вае́нна-аператы́ўная гру́па

Бярэзінская ВАГ, Ваеннa-аператыўная група пры Бярэзінскім падпольным райкаме КП(б)‌Б.

Партызанскае злучэнне, якое дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі Бярэзінскага, Клічаўскага і Бялыніцкага раёнаў Магілёўскай вобласці.

Таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем.

Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.

Створана ў ліпені 1943 г. у Бярэзінскім раёне паводле пастановы Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)‌Б і загада Магілёўскай (абласной) ВАГ на базе партызанскіх атрадаў, якія да 20 мая 1943 г. уваходзілі ў склад партызанскай брыгады 3‑й Бярэзінскай: 120‑га, 130‑га, 340‑га і 345‑га. У верасні 1943 г. атрад 345‑ы быў перададзены ў Брэсцкае партызанскае злучэнне. У кастрычніку 1943 г. з 63 партызан, пакінутых 345‑м атрадам, і групы партызан з партызанскай брыгады 14‑й Цемналескай створаны атрад 346‑ы.

Бярэзінская ВАГ 2 ліпеня 1944 г. у складзе партызанскай брыгады 120‑й і партызанскай брыгады 130‑й «Помста», асобных атрадаў 340‑га і 346‑га (у якіх агулам налічвалася 1 718 чалавек) злучылася з Чырвонай арміяй.

Кіраўніцтва ВАГ: сакратары Бярэзінскага падпольнага райкама КП(б)‌Б: I. П. Сакалоўскі (ліпень 1943 — красавік 1944), К. А. Баранаў (красавік — ліпень 1944); камандзіры: С. А. Яроцкі (ліпень — жнівень 1943), Ц. К. Крук (жнівень 1943 — ліпень 1944); начальнікі штаба: Г. I. Георгіеўскі (ліпень — жнівень 1943), К. А. Арцюшын (верасень 1943 — ліпень 1944).