pdf

КЛІМАВІЧЫ

Дата стварэння: 10.06.2024 17:02:56

Дата змены: 11.09.2024 15:01:49


location Google location Yandex

Клімавічы (месца масавага расстрэлу)


КЛІМАВІЧЫ, горад

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў на грамадзянскіх могілках на вуліцы Рабчэўскага ў горадзе Клімавічы.

КЛІМАВІЧЫ, горад

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў у гарадскім парку ў горадзе Клімавічы.

КЛІМАВІЧЫ, горад

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызана ў горадзе Клімавічы.

КЛІМАВІЧЫ, горад

Помнік на магіле невядомага салдата ў горадзе Клімавічы.

КЛІМАВІЧЫ, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму на вуліцы Бірузова ў горадзе Клімавічы.

КЛІМАВІЧЫ, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму на вуліцы Камсамольская ў горадзе Клімавічы.

Клі́мавічы

Горад, цэнтр Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. За 140 км на паўднёвы ўсход ад г. Магілёў, за 340 км ад Мінска. Чыгуначная станцыя (на лініі Орша — Унеча), аўтадарогамі звязаны з гарадамі Крычаў і Касцюковічы, г. п. Хоцімск.

З 1924 г. цэнтр раёна.

У 1939 г. у Клімавічах — 9 551 жыхар.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Клімавічы акупіраваны 10 жніўня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў горадзе і раёне 1 346 чалавек, у т. л. у Клімавічах больш за 900 (па іншых звестках, больш за 800) яўрэяў, вывезлі на катаргу ў Германію 1 192 чалавекі.

У горадзе і раёне дзейнічалі Клімавіцкае камсамольска-маладзёжнае падполле, Клімавіцкі падпольны райкам КП(б)‌Б і Клімавіцкі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада 13‑я Касцюковіцкая, партызанскі атрад 2‑і Хоцімскі, партызанскі атрад 45‑ы «За Радзіму», партызанскі атрад 110‑ы, партызанскі атрад «Алеся», партызанскі атрад Ананава, партызанскі атрад «Валянціна Маёрава», партызанскі атрад «Слаўны», партызанскі атрад «Чапай», партызанскі атрад Чэрыкаўскі; выдавалася падпольная газета «За Советскую Родину», орган Клімавіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Клімавічы вызвалены 28 верасня 1943 г. воінамі 238‑й стралковай дывізіі (генерал-маёр I. Д. Краснаштанаў) 46‑га стралковага корпуса 50‑й арміі Бранскага фронту 1943 г. у ходзе Бранскай аперацыі 1943 г. У вызваленні горада ўдзельнічаў асобны партызанскі атрад 45‑ы «За Радзіму» (камандзір У. I. Маркаў).

У Клімавічах знаходзяцца:

  • брацкія магілы савецкіх воінаў; савецкіх воінаў і партызана; магілы ахвяр фашызму; магілы Героя Савецкага Саюза С. В. Раманца, курсанта міліцыі С. Я. Дрышчанкі (загінуў у ліпені 1941 пры абароне Магілёва, перапахаваны ў 2019), невядомага салдата Чырвонай арміі (на пахаваннях пастаўлены помнікі);

  • помнік у гонар 70‑годдзя вызвалення Клімавіцкага раёна (танк ІС‑3 на пастаменце);

  • помнік жанчынам-клімавічанкам — маці і ўдовам 1941–1945 гг.;

  • Алея Герояў;

  • мемарыяльная дошка вызваліцелям.

Помнік у гонар 70‑годдзя вызвалення Клімавіцкага раёна. Горад Клімавічы.
Помнік у гонар 70‑годдзя вызвалення Клімавіцкага раёна. Горад Клімавічы.

Помнік жанчынам-клімавічанкам — маці і ўдовам 1941–1945 гг. — у горадзе Клімавічы.
Помнік жанчынам-клімавічанкам — маці і ўдовам 1941–1945 гг. — у горадзе Клімавічы.

Алея Герояў у горадзе Клімавічы.
Алея Герояў у горадзе Клімавічы.