pdf

КАПЫЛЬ

Дата стварэння: 14.04.2023 11:06:31

Дата змены: 11.09.2025 16:00:58


location Google location Yandex

Капыль (тэрыторыя гета)


КАПЫЛЬ, горад

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у горадзе Капыль.

КАПЫЛЬ, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму на гарадскіх могілках у горадзе Капыль.

КАПЫЛЬ, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму — вязняў гета, на ўскраіне горада Капыль.

КАПЫЛЬ, горад

Памятны знак воінам-артылерыстам у горадзе Капыль.

КАПЫЛЬ, горад

Памятны знак ахвярам гета ў горадзе Капыль.

Капы́ль

Горад, цэнтр Капыльскага раёна Мінскай вобласці, на р. Мажа. За 115 км на паўднёвы захад ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы (на лініі Баранавічы — Асіповічы). Аўтадарогамі звязаны з Мінскам і Слуцкам.

У 1938–1984 гг. гарадскі пасёлак.

У 1939 г. у Капылі было 5 133 жыхары.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Капыль акупіраваны 29 чэрвеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі зруйнавалі гарадскі пасёлак, загубілі ў раёне 3 132 чалавекі (па іншых звестках — 3 781), у т. л. у райцэнтры 2 915 мірных жыхароў. У Капылі было створана гета, якое праіснавала да 22 ліпеня 1942 г., дзе ў выніку дзвюх акцый знішчэння загінула каля 3,5 тыс. яўрэяў (на помніку на магіле ахвяр фашызму пазначана лічба 2 965).

У раёне дзейнічалі Капыльскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Капыльскі падпольны райкам ЛКСМБ; партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава (Мінскай вобласці), партызанская брыгада 300‑я імя К. Я. Варашылава, партызанская брыгада 27‑я імя В. І. Чапаева; партызанскі атрад «Баявы» імя Дунаева, партызанскі атрад Слуцкі; партызанская група «Волаты»; выдавалася падпольная газета «Калгаснік Копыльшчыны», орган Капыльскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Партызаны брыгады імя К. Я. Варашылава 9 жніўня 1942 г. атакавалі варожы гарнізон у Капылі і ў ходзе 3‑гадзіннага бою знішчылі больш за 30 гітлераўцаў. Партызаны брыгады 27‑й імя В. І. Чапаева 29 чэрвеня 1944 г. разграмілі ў гарадскім пасёлку варожы гарнізон (гл. Капыльскія баі 1942, 1944 гг.).

Капыль вызвалены 1 ліпеня 1944 г. воінамі 10‑й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі (палкоўнік М. С. Папрыкайла) 4‑га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса (генерал-лейтэнант І. А. Пліеў) 28‑й арміі (генерал-лейтэнант А. А. Лучынскі) 1‑га Беларускага фронту ў ходзе Мінскай аперацыі 1944 г.

У Капылі знаходзяцца:

  • брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму (на пахаваннях пастаўлены помнікі);

  • памятны знак воінам-артылерыстам 1‑й батарэі (капітан Ф. П. Іваноў) 255‑га зенітнага артылерыйскага палка, якія загінулі пры вызваленні Капыля;

  • памятны знак ахвярам гета ў Капылі;

  • мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза М. В. Рамашкі.


Літаратура
  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1 / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1987.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 4: Кадэты—Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997.

  4. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 8. Кн. 2: Мінская вобласць / Рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011.

  5. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Капыльскага раёна / Рэдкал.: Ф. К. Абрамчык [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2001.

  6. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  7. Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  8. Численность населения СССР на 17 января 1939 года. По районам, районным центрам, городам, рабочим посёлкам и крупным сельским населённым пунктам. – Москва: Госпланиздат, 1941.

  9. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси, 1941–1944 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Гос. ком. по арх. и делопроизводству Респ. Беларусь, 2001.

  10. Свидетельствуют палачи: уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2009.

  11. Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.

  12. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Минская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.

  13. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.

  14. Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.

  15. Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.

  16. Винница Г. Р. Холокост на оккупированной территории Восточной Белоруссии в 1941 – 1944 годах: монография. – Минск: Ковчег, 2014.