pdf

КАСЦЮКОВІЧЫ

Дата стварэння: 14.04.2023 11:07:18

Дата змены: 23.10.2025 10:04:17


location Google location Yandex

Касцюковічы (брацкая магіла)


Касцюко́вічы

Горад, цэнтр Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці, на р. Жадунька. За 144 км на паўднёвы ўсход ад г. Магілёў, за 339 км ад Мінска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Камунары (на лініі Крычаў — Унеча); вузел аўтадарог на Клімавічы, Хоцімск, Сураж, Краснаполле.

У 1939 г. у Касцюковічах было 6 092 жыхары.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Нямецкія войскі 12 жніўня 1941 г. прарвалі фронт абароны 13‑й арміі на р. Сож паблізу ад горада і ў гэты ж дзень акупіравалі Касцюковічы.

Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў горадзе і раёне 846 чалавек, у т. л. у Касцюковічах 382 яўрэі (на помніку пазначана лічба 380), якія былі расстраляны 3 верасня 1942 г. каля чыгуначнай станцыі Камунары; амаль поўнасцю спалілі горад.

У горадзе і раёне дзейнічалі Касцюковіцкі падпольны райкам КП(б)‌Б і Касцюковіцкі падпольны райкам ЛКСМБ; партызанская брыгада 13‑я Касцюковіцкая, партызанская брыгада 5‑я Клятнянская; партызанскі атрад 44‑ы, партызанскі атрад 124‑ы Касцюковіцкі, партызанскі атрад 2‑і Хоцімскі і партызанскі атрад «Валянціна Маёрава»; выдавалася падпольная газета «Сталинский призыв», орган Касцюковіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Партызаны і падпольшчыкі 13 жніўня 1943 г. узарвалі ў Касцюковічах прадпрыемства акупантаў, што вырабляла шпалы і брусы для чыгункі, вывелі са строю лесапільны завод і электрастанцыю.

Касцюковічы вызвалены 28 верасня 1943 г. ciламі 120‑й гвардзейскай (генерал-маёр М. К. Масленікаў) і 283‑й (палкоўнік В. А. Канавалаў) стралковых дывізій 41‑га стралковага корпуса (генерал-маёр В. К. Урбановіч) 3‑й арміі Бранскага фронту ў ходзе Бранскай аперацыі 1943 г. з удзелам 2‑й Клятнянскай партызанскай брыгады (камандзір Ц. М. Каротчанка; дзейнічала на тэрыторыі сучаснай Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі).

У Касцюковічах знаходзяцца:

  • брацкія магілы савецкіх воінаў; савецкіх воінаў і партызан; савецкіх воінаў, партызан і мірных жыхароў; камсамольцаў-падпольшчыкаў; адзіночныя пахаванні воінаў Чырвонай арміі — малодшага палітрука В. М. Гаражанкіна, радавога М. М. Сізава і невядомых; магіла ахвяр фашызму; на магілах пастаўлены помнікі;

  • мемарыяльны комплекс воінам-землякам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны;

  • памятны знак партызанскім фарміраванням, якія дзейнічалі на тэрыторыі Касцюковіцкага раёна ў час Вялікай Айчыннай вайны;

  • Алея Славы, створана ў гонар шасці Герояў Савецкага Саюза — ураджэнцаў Касцюковічаў і Касцюковіцкага раёна — Ф. М. Аўхачова, А. Н. Варанцова, М. І. Зіньковіча, В. П. Маргелава, У. А. Скугара, М. П. Судзілоўскага;

  • мемарыяльная дошка ў гонар воінаў-вызваліцеляў.


Літаратура
  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 4: Кадэты—Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997.

  4. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 5: Кн 1: Магілёўская вобласць / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008.

  5. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Касьцюковіцкага раёна / Рэдкал.: М. Р. Барысаў [і інш.]. – Мінск: Вышэйшая школа, 2000.

  6. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  7. Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  8. Численность населения СССР на 17 января 1939 года. По районам, районным центрам, городам, рабочим посёлкам и крупным сельским населённым пунктам. – Москва: Госпланиздат, 1941.

  9. Свидетельствуют палачи: уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2009.

  10. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Могилёвская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2021.

  11. Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.

  12. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983. Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.

  13. Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.

  14. Винница Г. Р. Холокост на оккупированной территории Восточной Белоруссии в 1941 – 1944 годах: монография. – Минск: Ковчег, 2014.