ГАЛО, агульная назва аптычных з’яў у атмасферы
pdf

ГАЛО

Дата стварэння: 09.03.2026 16:02:03

Дата змены: 20.03.2026 11:15:07


Гало́ (грэч. halos круг, дыск)

Агульная назва аптычных з’яў у атмасферы, што ўзнікаюць у выніку адбіцця і праламлення святла ў ледзяных крышталях воблакаў.

У атмасферы ледзяныя крышталі, на якіх фарміруецца гало, маюць форму шасцігранных слупкоў, пласцін або пірамід, што знаходзяцца ў перыста-слаістых воблаках пярэдняй часткі цёплага атмасфернага фронту.

Найбольш часта з’яўляецца ў верхнім ярусе перыстых воблакаў, перыста-слаістых і перыста-кучавых воблакаў вакол Сонца або Месяца ў выглядзе светлых, пераважна афарбаваных кругоў альбо дуг, светлых слупоў, плям і падобных з'яў з вуглавым радыусам каля 22 ці 46°.

Ва ўмовах Беларусі назіраецца да 30 разоў у год.