МАРСКОЕ ПАВЕТРА ЎМЕРАНЫХ ШЫРОТ, паветраныя масы, якія набываюць характэрныя ўласцівасці марскога паветра ў сярэдніх шыротах акіянаў
pdf

МАРСКОЕ ПАВЕТРА ЎМЕРАНЫХ ШЫРОТ

Дата стварэння: 14.10.2024 10:29:53

Дата змены: 27.06.2025 15:28:02


Марско́е паве́тра ўме́раных шыро́т

Паветраныя масы, якія набываюць характэрныя ўласцівасці марскога паветра ва ўмераных шыротах над акіянамі.

У Еўропу прыходзіць з Атлантычнага акіяна, які не замярзае, і, рухаючыся над ім, марское паветра праграваецца і становіцца вільготным.

Асноўная паветраная маса, якая вызначае клімат Беларусі на працягу ўсяго года. Летам прыход такога паветра суправаджаецца прахалодай і кароткачасовымі дажджамі з навальніцамі, зімой — павышэннем тэмпературы паветра і адноснай вільготнасці, колькасці атмасферных ападкаў, туманамі.

Максімум паўтаральнасці ўзімку — 50–60 %, мінімум улетку — 40–50 % часу.