Дата стварэння: 27.05.2025 16:02:04
Дата змены: 08.01.2026 11:35:29
На́ча
Іншая назва: Нач.
Рака ў Ляхавіцкім і Ганцавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці і Клецкім раёне Мінскай вобласці. Даўжыня 42 км.
Правы прыток ракі Лань. Асноўны прыток — рака Тучанка (левы).
Пачынаецца на захад ад вёскі Канюхі Ляхавіцкага раёна, працякае па нізіне Прыпяцкае Палессе. Вусце за 2 км на ўсход ад вёскі Нач Ганцавіцкага раёна.
Плошча вадазбору 360 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м³/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,8 ‰. Лясістасць тэрыторыі вадазбору 25 %.
Даліна пераважна трапецападобная, шырыня 0,5–1 км, месцамі да 2–3 км. Схілы спадзістыя, вышыня 5–6 км, на значным працягу адкрытыя.
Пойма пераважна двухбаковая, нізкая, забалочаная, зарослая хмызняком, шырынёй 0,3–0,6 км.
Рэчышча ў верхнім цячэнні каналізаванае на двух участках на працягу 22,6 км: выток — 0,5 км вышэй ад вусця ракі Тучанка, 20,8 км; 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Руда Клецкага раёна — вёска Крышылавічы Ганцавіцкага раёна, 1,8 км; на астатнім участку звілістае, шырынёй 3–10 м.
Берагі ўмерана стромкія, вышынёй 0,4–0,8 м.
На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 60 % аб’ёму гадавога сцёку.
Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.