ВОЛКА, рака ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці і Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці
pdf

ВОЛКА

Дата стварэння: 07.08.2025 14:51:00

Дата змены: 29.12.2025 10:10:53


Во́лка

Рака ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці і Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Даўжыня 36 км.

Левы прыток ракі Бярэзіна (Заходняя Бярэзіна; басейн ракі Нёман).

Плошча вадазбору 391 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,9 м³/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Пачынаецца за 5 км на паўночны захад ад вёскі Рудня Валожынскага раёна, вусце за 7 км на поўдзень ад вёскі Бакшты Іўеўскага раёна.

Цячэ ў межах Мінскага ўзвышша і Нёманскай нізіны па тэрыторыі ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Налібоцкі». Лясістасць тэрыторыі 70 %.

Даліна невыразная. Пойма шырынёй 10–15 м (у сярэднім і ніжнім цячэнні да 200 м), вузкая, забалочаная, парослая лесам і хмызняком.

Рэчышча звілістае, разгалінаванае, на працягу 5 км ад вытоку і 15,4 км да вусця каналізавана. У вярхоўі шырыня ракі ў межань 1–3 м, ніжэй — 3–8 м.

Берагі стромкія, абрывістыя, невысокія. На веснавы перыяд прыпадае 35 % гадавога сцёку.