Дата стварэння: 08.08.2025 14:02:30
Дата змены: 08.01.2026 11:28:30
Нерато́ўка
Рака ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Даўжыня 33 км.
Пачынаецца каля аграгарадка Рассвет, вусце за 4 км на паўднёвы захад ад пасёлка Рабкор. Цячэ па паўночна-ўсходняй частцы нізіны Прыпяцкае Палессе.
Левы прыток ракі Пціч (басейн ракі Прыпяць).
Плошча вадазбору 183 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,5 ‰. Лясістасць 64 %.
Даліна невыразная, шырынёй 1,5–3 км.
Пойма амаль адсутнічае, у нізоўі двухбаковая, шырынёй 1–2 км.
Рэчышча каналізавана на ўсім працягу, шырыня ў верхнім цячэнні 10–12 м, у ніжнім 6–7 м.
Берагі стромкія і абрывістыя.
Каля вусця ракі, на правым беразе, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Акцябрскі».
На рацэ гарадскі пасёлак Акцябрскі.