pdf

АБЛАСНЫЯ ПАДПОЛЬНЫЯ КАМІТЭТЫ КП(б)‌Б

Дата стварэння: 28.12.2023 12:06:44

Дата змены: 24.03.2026 10:38:10


Абласны́я падпо́льныя камітэ́ты КП(б)‌Б

Кіруючыя партыйныя органы на часова акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ствараліся і дзейнічалі пад кіраўніцтвам Цэнтральнага камітэта КП(б)‌Б.

Арганізоўвалі і ўзначальвалі партыйнае падполле і партызанскі рух на Беларусі, палітычную работу сярод насельніцтва, узнімалі яго на барацьбу супраць акупантаў.

Падпольныя абкамы КП(б)‌Б узначальвалі дзейнасць падпольных 11 міжрайкамаў і 6 міжрайпартцэнтраў, 8 гаркамаў і 2 гаркамаў-райкамаў, 166 райкамаў КП(б)‌Б (у т. л. 5 райкамаў г. Мінск), якія аб’ядноўвалі больш за 1 200 пярвічных партыйных арганізацый у партызанскіх фарміраваннях і 184 тэрытарыяльныя падпольныя партыйныя арганізацыі, больш за 35 тыс. камуністаў.

Пераважна дыслацыраваліся ў партызанскіх зонах у размяшчэнні буйных партызанскіх фарміраванняў. Мелі друкаваныя органы — газеты (гл. Друк падпольны).

Стварэнне падпольных абкамаў у варожым тыле з’явілася састаўной часткай партыйнага будаўніцтва КП(б)‌Б у падполлі ў цэлым і было падпарадкавана задачам мабілізацыі шырокіх народных мас на барацьбу з ворагам.

Усяго было створана 10 падпольных абкамаў КП(б)‌Б, якія дзейнічалі да вызвалення тэрыторыі адпаведных абласцей:

Баранавіцкі падпольны абкам КП(б)‌Б,

Беластоцкі падпольны абкам КП(б)‌Б,

Брэсцкі падпольны абкам КП(б)‌Б,

Вілейскі падпольны абкам КП(б)‌Б,

Віцебскі падпольны абкам КП(б)‌Б,

Гомельскі падпольны абкам КП(б)‌Б,

Магілёўскі падпольны абкам КП(б)‌Б,

Мінскі падпольны абкам КП(б)‌Б,

Палескі падпольны абкам КП(б)‌Б,

Пінскі падпольны абкам КП(б)‌Б.

Гл. таксама артыкулы Міжраённыя падпольныя камітэты КП(б)‌Б, Міжраённыя падпольныя партыйныя цэнтры, Гарадскія падпольныя камітэты КП(б)‌Б, Раённыя падпольныя камітэты КП(б)‌Б.