pdf

ГРЭСК

Дата стварэння: 25.04.2024 09:14:44

Дата змены: 11.09.2024 15:17:05


location Google location Yandex

Грэск (курган Славы)

ГРЭСК, аграгарадок, Слуцкі раён

Курган памяці на брацкай магіле савецкіх воінаў і ахвяр фашызму ў аграгарадку Грэск.

ГРЭСК, аграгарадок, Слуцкі раён

Мемарыяльная дошка падпольшчыкам у аграгарадку Грэск.

Грэск

Аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад г. Слуцк, за 105 км ад Мінска, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Слуцк, аўтадарогамі звязаны з гарадамі Капыль, Слуцк, Мінск.

Да 2010 г. вёска.

У 1935–1956 гг. цэнтр Грэскага раёна.

У 1939 г. у Грэску было 2 446 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Грэск акупіраваны 27 чэрвеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў райцэнтры і раёне 1 709 чалавек, у т. л. 149 яўрэяў у Грэску. Населены пункт быў часткова спалены.

У Грэску і раёне дзейнічалі Грэскае партыйна-камсамольскае падполле, Грэскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Грэскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава (Мінскай вобласці), партызанская брыгада 27‑я імя В. І. Чапаева, партызанская брыгада 225‑я імя А. В. Суворава, партызанская брыгада 95‑я імя М. В. Фрунзэ, партызанскі атрад М. П. Канстанцінава; выходзіла падпольная газета «Сталінец», орган Грэскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Грэск вызвалены 1 ліпеня 1944 г. воінамі 44‑й гвардзейскай стралковай дывізіі (генерал-маёр У. А. Барысаў) 65‑й арміі 1‑га Беларускага фронту ва ўзаемадзеянні з 225‑й партызанскай брыгадай імя А. В. Суворава (камандзір А. М. Каляда) ў ходзе Мінскай аперацыі 1944 г.

У Грэску знаходзяцца:

  • брацкая магіла савецкіх воінаў і ахвяр фашызму, на якой насыпаны курган і пастаўлены помнік, што ўвекавечвае памяць аб земляках, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны на фронце і ў партызанах;

  • мемарыяльная дошка падпольшчыкам.