pdf

АСВЕЯ

Дата стварэння: 12.04.2023 10:31:12

Дата змены: 12.09.2025 09:13:45


location Google location Yandex

Асвея (брацкая магіла)


АСВЕЯ, гарадскі пасёлак

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у гарадскім пасёлку Асвея.

АСВЕЯ, гарадскі пасёлак

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў у гарадскім пасёлку Асвея.

АСВЕЯ, гарадскі пасёлак

Помнік ахвярам фашызму ў гарадскім пасёлку Асвея.

АСВЕЯ, гарадскі пасёлак

Помнік на магіле ахвяр фашызму — вязняў гета, у гарадскім пасёлку Асвея.

АСВЕЯ, гарадскі пасёлак

Мемарыяльны комплекс «Курган Бессмяротнасці» ў гарадскім пасёлку Асвея.

Асве́я

Гарадскі пасёлак у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, на беразе Асвейскага возера. За 37 км на поўнач ад г. Верхнядзвінск, за 158 км ад г. Віцебск, за 297 км ад Мінска, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск (на лініі Полацк — Даўгаўпілс); аўтадарогамі звязаны з Полацкам і Верхнядзвінскам.

З 1938 г. гарадскі пасёлак.

У 1924–1959 гг. цэнтр Асвейскага раёна.

У 1939 г. у Асвеі было 2 312 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Асвея акупіравана 12 ліпеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў Асвеі і раёне 4 791 чалавека, у т. л. у лютым — сакавіку 1942 г. больш за 650 вязняў гета ў Асвеі.

У Асвеі і на тэрыторыі раёна дзейнічалі Асвейскае партыйна-патрыятычнае падполле і Прошкаўскае камсамольска-маладзёжнае падполле, на базе якіх у канцы красавіка 1942 г. узнік партызанскі атрад імя М. В. Фрунзэ; Асвейскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Асвейскі падпольны райкам ЛКСМБ; партызанская брыгада 1‑я Дрысенская, партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» (Віцебскай вобласці), партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага (Віцебскай і Вілейскай абласцей), партызанская брыгада Расонская імя І. В. Сталіна, партызанская брыгада Асвейская імя М. В. Фрунзэ; выдавалася падпольная газета «Ленінскі шлях», орган Асвейскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

У маі 1942 г. партызаны атрадаў імя Сяргея, імя М. А. Шчорса, імя М. В. Фрунзэ і іншых ачысцілі ад гітлераўцаў амаль усю тэрыторыю Асвейскага і Расонскага раёнаў, у выніку была створана Расонска-Асвейская партызанская зона. Партызаны 1 верасня разграмілі буйны варожы гарнізон у в. Каханавічы і блакіравалі гітлераўцаў у Асвеі. Дзясятага верасня акупанты былі вымушаны пакінуць гарадскі пасёлак. Каля Асвеі базіравалася аператыўная група ЦК КП(б) Латвіі, якая кіравала савецкім партызанскім рухам на акупіраванай тэрыторыі Латвійскай ССР.

У лютым — сакавіку 1943 г. у час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў раёне больш за 3,5 тыс. мірных жыхароў, больш за 2 тыс. чалавек вывезлі на катаржныя работы ў Германію; спалілі 158 населеных пунктаў, у т. л. Асвею.

Асвея вызвалена 17 ліпеня 1944 г. часцямі 325‑й Дзвінскай стралковай дывізіі (палкоўнік М. З. Сухарэбраў) 22‑й арміі (генерал-лейтэнант Г. П. Караткоў) 2‑га Прыбалтыйскага фронту ва ўзаемадзеянні з партызанамі Асвейскай брыгады імя М. В. Фрунзэ (камандзір М. М. Кузьмін) у ходзе Рэжыцка-Дзвінскай аперацыі 1944 г.

У Асвеі знаходзяцца:

  • брацкія магілы савецкіх воінаў; савецкіх воінаў і партызан; магіла ахвяр фашызму — вязняў гета; магіла кіраўніка Асвейскага падполля У. У. Сімацкага (на пахаваннях пастаўлены помнікі);

  • мемарыяльны комплекс «Курган Бессмяротнасці»;

  • помнік ахвярам фашызму;

  • помнік падпольшчыкам;

  • мемарыяльныя дошкі ў гонар вызвалення Асвеі савецкімі воінамі і ў памяць аб першым сходзе падпольшчыкаў.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2024 г. № 44 гарадскі пасёлак Асвея ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985.

  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 1: А—Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.

  4. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 2: Аршыца—Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996.

  5. Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 (7) т. Т. 5: Минск—Педиатрия / Редкол.: Г. П. Пашков (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2008.

  6. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 10. Кн. 1: Віцебская вобласць / Рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018.

  7. Регионы Беларуси. Витебская область: в 7 т. Т. 2. Кн. 2 / Редкол.: Т. В. Белова (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011.

  8. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. Кн. 1 / Рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. – Мінск: Палiграфафармленне, 1999.

  9. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. Кн. 2 / Рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. – Мінск: Палiграфафармленне, 2000.

  10. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  11. Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  12. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Витебская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2020.

  13. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси, 1941–1944 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Гос. ком. по арх. и делопроизводству Респ. Беларусь, 2001.

  14. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.

  15. Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.

  16. Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.

  17. Винница Г. Р. Холокост на оккупированной территории Восточной Белоруссии в 1941 – 1944 годах: монография. – Минск: Ковчег, 2014.