pdf

БРАСЛАЎ

Дата стварэння: 16.06.2023 08:51:40

Дата змены: 31.10.2024 10:01:11


location Google location Yandex

Браслаў (помнік ахвярам фашызму)


БРАСЛАЎ, горад

Мемарыяльны комплекс на брацкай магіле савецкіх воінаў у горадзе Браслаў.

БРАСЛАЎ, горад

Помнік каля магілы ахвяр фашызму — вязняў гета ў горадзе Браслаў.

БРАСЛАЎ, горад

Мемарыяльны знак (валун) загубленым яўрэям Браслаўшчыны на яўрэйскіх могілках у горадзе Браслаў.

Бра́слаў

Горад, цэнтр Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, на беразе возера Дрывяты. За 220 км на захад ад г. Віцебск, за 245 км ад Мінска, 30 км ад чыгуначнай станцыі Друя; аўтадарогамі злучаны з гарадамі Міёры і Даўгаўпілс (Латвія), гарадскімі пасёлкамі Відзы і Шаркаўшчына, аграгарадком Друя.

З 1940 г. цэнтр раёна.

У 1941 г. у Браславе было 5 380 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Браслаў акупіраваны 27 чэрвеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у раёне загінула 5 456 чалавек, у т. л. 2,4 тыс. жыхароў Браслава. У красавіку 1942 г. гітлераўцы стварылі ў горадзе гета, пры ліквідацыі якога 3 чэрвеня 1942 г. было расстраляна 2 тыс. чалавек; другое гета, у якім утрымліваліся яўрэі з в. Опса (цяпер аграгарадок у Браслаўскім раёне) і наваколля, праіснавала з верасня 1942 г. да 19 сакавіка 1943 г. Усяго ў Браславе ў 1942–1943 гг. было загублена 4,5 тыс. яўрэяў. Горад быў моцна разбураны.

У горадзе і раёне дзейнічалі: Браслаўскае патрыятычнае падполле, Азяраўскае камсамольска-маладзёжнае падполле, Браслаўскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Браслаўскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада імя Г. К. Жукава (Вілейскай вобласці); выдавалася падпольная газета «Смерть фашизму», орган Браслаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Браслаў вызвалены 6 ліпеня 1944 г. воінамі 166‑й стралковай дывізіі (генерал-маёр А. I. Светлякоў) 2‑га гвардзейскага стралковага корпуса (генерал-лейтэнант А. С. Ксенафонтаў) 6‑й гвардзейскай арміі 1‑га Прыбалтыйскага фронту і партызанамі брыгады імя Г. К. Жукава (камандзір П. Я. Сырамаха) у ходзе Шаўляйскай аперацыі 1944 г.

У Браславе знаходзяцца:

  • магілы ахвяр фашызму, на якіх пастаўлены помнікі;

  • мемарыяльны комплекс на брацкай магіле савецкіх воінаў (сярод пахаваных — Героі Савецкага Саюза І. М. Валчкоў і А. М. Жданаў);

  • мемарыяльны знак (валун) загубленым яўрэям Браслаўшчыны на яўрэйскіх могілках;

  • мемарыяльная дошка падпольшчыкам.


Літаратура
  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 10. Кн. 1: Віцебская вобласць / Рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018.

  4. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Браслаўскага раёна / Рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.]. – Мінск: Палiграфафармленне, 1998.

  5. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  6. Памяць Беларусі: Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  7. Свидетельствуют палачи: уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2009.

  8. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Витебская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2020.

  9. Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.

  10. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.

  11. Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.

  12. Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.