pdf

МІЁРЫ

Дата стварэння: 25.04.2024 09:18:14

Дата змены: 11.09.2024 14:55:54


location Google location Yandex

Міёры (помнік ахвярам фашызму)

МІЁРЫ, горад

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у горадзе Міёры.

МІЁРЫ, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму — вязняў гета ў горадзе Міёры.

МІЁРЫ, горад

Помнік «Дзеці міру — дзецям вайны» ў горадзе Міёры.

Міёры (Мёры)

Горад, цэнтр Міёрскага (Мёрскага) раёна Віцебскай вобласці, на беразе Міёрскага возера. Знаходзіцца за 180 км на паўночны захад ад г. Віцебск, за 233 км ад Мінска, чыгуначная станцыя (на лініі Варапаева — Друя), аўтадарогамі злучаны з гарадамі Браслаў, Верхнядзвінск, Дзісна, Полацк, г. п. Шаркаўшчына, аграгарадком Друя.

Да 1957 г. вёска.

У 1940 г. у Міёрах было 813 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Міёры акупіраваны 3 ліпеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у райцэнтры і раёне загінулі 1 902 чалавекі, у т. л. у гета ў Міёрах 779 чалавек у чэрвені 1942 г.

У раёне дзейнічалі Міёрскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Міёрскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага (Віцебскай і Вілейскай абласцей), партызанская брыгада імя Г. К. Жукава (Вілейскай вобласці), партызанская брыгада «Кастрычнік», партызанская брыгада 4‑я Беларуская, партызанская брыгада імя М. І. Калініна (Вілейскай вобласці), партызанская брыгада імя С. М. Кароткіна, партызанская брыгада 16‑я Смаленская; выдавалася падпольная газета «Кліч партызана», орган Міёрскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Міёры вызвалены 4 ліпеня 1944 г. у ходзе Полацкай аперацыі 1944 г. воінамі 9‑й гвардзейскай стралковай дывізіі (палкоўнік Я. Я. Вербаў) 2‑га гвардзейскага стралковага корпуса, 270‑й стралковай дывізіі (генерал-маёр I. П. Бяляеў) 103‑га стралковага корпуса 6‑й гвардзейскай арміі 1‑га Прыбалтыйскага фронту разам з партызанскімі брыгадамі «Кастрычнік» (камандзір I. I. Юкша), імя М. І. Калініна (камандзір Ф. Н. Гаўрыленка).

У Міёрах знаходзяцца:

  • брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму (на пахаваннях пастаўлены помнікі);

  • помнік «Дзеці міру — дзецям вайны»;

  • памятны знак у гонар воінаў-вызваліцеляў.

Памятны знак у гонар воінаў-вызваліцеляў у горадзе Міёры.
Памятны знак у гонар воінаў-вызваліцеляў у горадзе Міёры.