pdf

ШАРКАЎШЧЫНА

Дата стварэння: 27.08.2024 08:46:05

Дата змены: 11.09.2024 14:43:24


location Google location Yandex

Шаркаўшчына (тэрыторыя гета)

ШАРКАЎШЧЫНА, гарадскі пасёлак

Абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у гарадскім пасёлку Шаркаўшчына.

ШАРКАЎШЧЫНА, гарадскі пасёлак

Помнік на магіле ахвяр фашызму — вязняў гета, у гарадскім пасёлку Шаркаўшчына.

ШАРКАЎШЧЫНА, гарадскі пасёлак

Помнік вызвалення ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына.

Ша́ркаўшчына

Гарадскі пасёлак, цэнтр Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці, на р. Дзісна. За 218 км на захад ад г. Віцебск, за 192 км ад Мінска; чыгуначная станцыя (на лініі Крулеўшчына — Друя); на аўтадарозе Браслаў — Глыбокае — Бягомль; аўтадарогамі звязаны з г. Мёры і г. п. Відзы.

Да 1940 г. мястэчка.

У 1939 г. у Шаркаўшчыне было 1 802 жыхары.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Шаркаўшчына акупіравана 30 чэрвеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў Шаркаўшчыне і раёне 2 027 мірных жыхароў. У гарадскім пасёлку было створана гета, куды сагналі больш за 1,6 тыс. яўрэяў з Шаркаўшчыны і наваколля. У маі — чэрвені 1942 г. гета было ліквідавана. У час яго ліквідацыі загінула каля 1 тыс. чалавек. Частка вязняў здолела вырвацца з гета і далучыцца да партызан. У ліпені 1942 г. ацалелыя вязні былі вывезены ў гета ў г. Глыбокае. Вядомы імёны 965 вязняў, якія загінулі ў гета ў час яго ліквідацыі і пахаваны ў агульнай магіле.

На тэрыторыі раёна дзейнічалі: Шаркаўшчынская падпольная камсамольска-маладзёжная арганізацыя «За Радзіму», Шаркаўшчынскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Шаркаўшчынскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада 1‑я імя А. В. Суворава, партызанская брыгада імя У. І. Леніна (Віцебскай вобласці), партызанская брыгада «Спартак», партызанская брыгада «Кастрычнік», партызанская брыгада «За Радзіму», партызанская брыгада 4‑я Беларуская, партызанская брыгада імя М. Ф. Гастэлы і партызанская брыгада 16‑я Смаленская; выдавалася падпольная газета «Народный мститель», орган Шаркаўшчынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Шаркаўшчына вызвалена 1 ліпеня 1944 г. воінамі 44‑й мотастралковай брыгады (падпалкоўнік А. I. Халаеў) 1‑га танкавага корпуса і часцямі 46‑й гвардзейскай стралковай дывізіі (палкоўнік К. А. Васільеў) 1‑га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Полацкай аперацыі 1944 г.

У Шаркаўшчыне знаходзяцца:

  • брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, на якой пастаўлены абеліск; магіла вязняў гета (у 2010 на ёй устаноўлены помнік);

  • помнік вызвалення;

  • помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

  • помнікі Героям Савецкага Саюза Р. С. Кудрыну і М. Н. Назарацяну.