pdf

ГАРАДОК

Дата стварэння: 25.04.2024 09:03:55

Дата змены: 11.09.2024 15:17:05


location Google location Yandex

Гарадок (тэрыторыя гета)

ГАРАДОК, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму ва ўрочышчы Вераб'ёвы горы на ўскраіне горада Гарадок.

ГАРАДОК, горад

Помнік «Вызваленне» ў горадзе Гарадок.

ГАРАДОК, горад

Помнік воінам-вызваліцелям у горадзе Гарадок.

ГАРАДОК, горад

Помнік танкістам 10‑й гвардзейскай Гарадоцкай танкавай брыгады ў горадзе Гарадок.

ГАРАДОК, горад

Помнік двойчы Герою Савецкага Саюза маршалу І. Х. Баграмяну ў горадзе Гарадок.

Гарадо́к

Горад, цэнтр Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, на р. Гаражанка (басейн р. Заходняя Дзвіна). Знаходзіцца за 39 км на поўнач ад г. Віцебск, за 266 км ад Мінска, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Гарадок (на лініі Віцебск — Невель), на аўтадарозе Biцебск — Невель.

У 1939 г. у Гарадку было 7 297 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

У бai 10 ліпеня 1941 г. за 2,5 км на поўнач ад Гарадка вызначыўся артылерыйскі дывізіён капітана А. В. Чапаева, які пры падтрымцы танкаў i роты пяхоты каля 20 гадзін стрымліваў наступленне ворага.

Гарадок акупіраваны 10 ліпеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе i раёне загінулі 5 084 мясцовыя жыхары, у гета ў Гарадку — 2 тыс. чалавек. Горад быў амаль поўнасцю разбураны.

У перыяд акупацыі на тэрыторыі раёна дзейнічалі Гарадоцкі падпольны райкам КП(б)‌БГарадоцкі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада 1‑я Беларуская 1‑га складу, партызанская брыгада 1‑я Віцебская 1‑га складу, партызанская брыгада 2‑я Беларуская імя П. К. Панамарэнкі 1‑га складу, партызанская брыгада 4‑я Беларуская, партызанская брыгада Багушэўская 1‑га складу, партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» (Віцебскай вобласці), партызанская брыгада імя М. І. Кутузава (Віцебскай вобласці), партызанская брыгада імя У. І. Леніна (Віцебскай вобласці), партызанская брыгада імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола, партызанскі атрад Я. М. Дзюрбыпартызанскі атрад Іванова — Я. Р. Нароенкі.

Гарадок вызвалены 24 снежня 1943 г. воінамі 5‑й (генерал-маёр М. Л. Салдатаў), 26‑й (генерал-маёр М. М. Каржанеўскі) i 83‑й (генерал-маёр Я. С. Вараб’ёў) гвардзейскіх стралковых дывізій 8‑га гвардзейскага стралковага корпуса; 1‑й (генерал-маёр М. А. Крапоцін) i 11‑й (генерал-маёр A. I. Максімаў) гвардзейскіх стралковых дывізій 16‑га гвардзейскага стралковага корпуса; 10‑й гвардзейскай (палкоўнік А. Р. Бурлыга) i 159‑й (падпалкоўнік Ф. Ф. Сямібратаў) танкавых брыгад, 15‑й (палкоўнік А. А. Корачкін) i 21‑й (генерал-маёр К. М. Самборскі) артылерыйскіх дывізій прарыву; 10‑й штурмавой інжынерна-сапёрнай брыгады (палкоўнік Е. Г. Палякоўскі) 11‑й гвардзейскай арміі 1‑га Прыбалтыйскага фронту ў выніку Гарадоцкай аперацыі 1943 г.

Ганаровае найменне «Гарадоцкія» прысвоена 12 часцям i злучэнням Чырвонай арміі, якія вызначыліся пры вызваленні горада (гл. Гарадоцкія вайсковыя злучэнні і часці).

У Гарадку знаходзяцца:

  • мемарыяльны комплекс «Неўміручасць» на вайсковых могілках, дзе пахаваны савецкія воіны, якія загінулі пры вызваленні Гарадка і Гарадоцкага раёна, у т. л. Героі Савецкага Саюза А. І. Дыдышка, П. П. Зюбін і В. А. Талкачоў, і запалены Вечны агонь каля магілы Невядомага салдата;

  • мемарыяльны комплекс «Пантэон памяці» ва ўрочышчы Вераб’ёвы горы, на месцы масавай загубы гітлераўцамі савецкіх грамадзян, у т. л. вязняў гета; на магілах ахвяр фашызму ўстаноўлены помнікі;

  • помнік «Вызваленне»;

  • помнік воінам-вызваліцелям;

  • помнік танкістам 10‑й гвардзейскай Гарадоцкай танкавай брыгады;

  • помнік (бюст) двойчы Герою Савецкага Саюза маршалу І. Х. Баграмяну;

  • Алея Герояў Савецкага Саюза — ураджэнцаў Гарадоцкага раёна;

  • мемарыяльны знак на месцы былога воінскага пахавання каля чыгуначнай станцыі Гарадок;

  • мемарыяльная дошка І. Х. Баграмяну.

Мемарыяльны комплекс «Неўміручасць» у горадзе Гарадок.
Мемарыяльны комплекс «Неўміручасць» у горадзе Гарадок.