pdf

ГОРКІ

Дата стварэння: 25.04.2024 09:06:48

Дата змены: 11.09.2024 15:17:05


location Google location Yandex

Горкі (брацкая магіла)

ГОРКІ, горад

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў у горадзе Горкі.

ГОРКІ, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму — вязняў гета, загубленых ва ўрочышчы Белы ручай каля горада Горкі.

ГОРКІ, горад

Помнік Вызвалення ў горадзе Горкі.

ГОРКІ, горад

Помнік ахвярам вайны ў горадзе Горкі.

ГОРКІ, горад

Бюст двойчы Героя Савецкага Саюза маршала І. І. Якубоўскага ў горадзе Горкі.

Го́ркі

Горад, цэнтр Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, на р. Проня, пры ўпадзенні ў яе р. Парасіца. Знаходзіцца за 86 км на паўночны ўсход ад г. Магілёў, за 279 км ад Мінска, чыгуначная станцыя (на лініі Орша — Крычаў), аўтадарогамі звязаны з гарадамі Магілёў, Мсціслаў, Орша, аграгарадком Леніна.

У 1939 г. у Горках было 12 475 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Горкі акупіраваны 12 ліпеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе і раёне загінула 2 530 чалавек. Гітлераўцы стварылі ў горадзе лагер ваеннапалонных і гета, якое было ліквідавана ў кастрычніку 1941 г. (вядомы імёны 314 загубленых вязняў).

У Горках і раёне дзейнічалі Горацкае партыйна-камсамольскае падполле, Горацкі падпольны райкам КП(б)‌Б і Горацкі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада 47‑я «Перамога», партызанская брыгада 115‑я Горацкая, партызанская брыгада «Звязда», партызанскі атрад 2‑і, партызанскі атрад 3‑і, партызанскі атрад 112‑ы Горацкі.

Горкі вызвалены 26 чэрвеня 1944 г. воінамі 329‑га (падпалкоўнік В. А. Гусеў) і 68‑га стралковых палкоў 70‑й стралковай дывізіі (палкоўнік М. М. Калеснікаў) 33‑й арміі 2‑га Беларускага фронту ў ходзе Магілёўскай аперацыі 1944 г. На тэрыторыі раёна пахавана больш за 7,5 тыс. савецкіх салдат, якія загінулі ў 1943–1944 гг.

У Горках знаходзяцца:

  • брацкія магілы савецкіх воінаў, савецкіх ваеннапалонных, магіла ахвяр фашызму — вязняў гета (на поўнач ад горада, ва ўрочышчы Белы Ручай); на магілах пастаўлены помнікі;

  • мемарыял «Маці ў жалобе» на брацкай магіле падпольшчыкаў і ахвяр фашызму;

  • помнік Вызвалення;

  • помнік выкладчыкам, студэнтам, рабочым і служачым Беларускага сельскагаспадарчага інстытута (цяпер — Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія), якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў барацьбе з захопнікамі;

  • помнік ахвярам вайны (на ўшанаванне памяці жыхароў Горацкага раёна, загубленых ў час акупацыі);

  • бюст двойчы Героя Савецкага Саюза маршала І. І. Якубоўскага;

  • памятны знак «Дзецям вайны»;

  • мемарыяльныя дошкі ўдзельнікам Горацкага антыфашысцкага руху, двум знішчальным атрадам і атраду медыцынскіх сясцёр.

Мемарыял «Маці ў жалобе» ў горадзе Горкі.
Мемарыял «Маці ў жалобе» ў горадзе Горкі.

Помнік выкладчыкам, студэнтам, рабочым і служачым Беларускага сельскагаспадарчага інстытута, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Горад Горкі.
Помнік выкладчыкам, студэнтам, рабочым і служачым Беларускага сельскагаспадарчага інстытута, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Горад Горкі.

Памятны знак «Дзецям вайны» ў горадзе Горкі.
Памятны знак «Дзецям вайны» ў горадзе Горкі.