Куране́ц
Аграгарадок, цэнтр Куранецкага сельсавета ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. За 8 км на поўдзень ад г. Вілейка, за 105 км ад Мінска, 7 км да чыгуначнай станцыі Вілейка (на лініі Вілейка — Полацк); на аўтадарозе Вілейка — Докшыцы.
З 12 кастрычніка 1940 г. да 16 ліпеня 1954 г. гapадскі пасёлак.
У 1940–1946 гг. цэнтр Куранецкага раёна.
Да 2008 г. вёска.
У 1940 г. у Куранцы было 1 840 жыхароў (паводле Матэрыялаў раяніравання заходніх абласцей Беларускай ССР, 1940).
Куранец акупіраваны 25 чэрвеня 1941 г. Паводле актаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў, ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Куранцы і раёне загінула 2 590 чалавек (з іх 400 чалавек у перасыльным лагеры ваеннапалонных, створаным у Куранцы ў ліпені 1941). Каля гарадскога пасёлка 14 кастрычніка 1941 г. гітлераўцы расстралялі 54 яўрэі. Пры ліквідацыі гета ў Куранцы 9 верасня 1942 г. былі загублены, паводле архіўных даных, 803 яўрэі; па іншых звестках, у гэты дзень было расстраляна і спалена 1 040 вязняў.
У Куранцы і раёне дзейнічалі: Вілейска-Куранецкае партыйна-камсамольскае падполле; Куранецкі падпольны райкам КП(б)Б і Куранецкі падпольны райкам ЛКСМБ; партызанская брыгада 1‑я Антыфашысцкая, партызанская брыгада 2‑я імя А. В. Суворава, партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава (Вілейскай вобласці), партызанская брыгада імя Л. М. Даватара, партызанская брыгада імя С. М. Будзённага (Вілейскай вобласці), партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» (Вілейскай вобласці), партызанскі полк Смаленскі, партызанскі атрад «Трэція»; выдавалася падпольная газета «Народный мститель», орган Куранецкага падпольнага райкама КП(б)Б.
Байцы партызанскай брыгады «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага ў ноч на 1 кастрычніка 1943 г. разграмілі варожы гарнізон у Куранцы.
Куранец вызвалены 2 ліпеня 1944 г. партызанскай брыгадай імя Л. М. Даватара.
У Куранцы знаходзяцца:
брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму, на якіх пастаўлены помнікі;
брацкая магіла партызан (за 2 км на паўднёвы захад ад Куранца, каля в. Снежкава Вілейскага раёна), на якой пастаўлены помнік загінуўшым, а таксама ўдзельнікам Вілейска-Куранецкага партыйна-камсамольскага падполля;
мемарыяльная дошка ў гонар разгрому партызанамі варожага гарнізона ў Куранцы.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1 / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1987.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 4: Кадэты—Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997.
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 8. Кн. 1: Мінская вобласць / Рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Вілейскага раёна / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 2003.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Свидетельствуют палачи: уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2009.
Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) и др. – Минск: Колорград, 2022.
Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Минская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.
Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.
Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.
Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.