ТРАПАСФЕРА, ніжні, самы шчыльны слой атмасферы Зямлі
pdf

ТРАПАСФЕРА

Дата стварэння: 14.10.2024 10:32:23

Дата змены: 12.03.2026 14:14:41


Трапасфе́ра

Ніжні, самы шчыльны слой атмасферы Зямлі, дзе адбываюцца ўсе прыродныя з’явы, звязаныя надвор’ем, і знаходзіцца больш як 80 % усёй масы паветра.

Пераходны слой паміж трапасферай і атмасферай называецца трапапаўзай.

Пачынаецца ад паверхні Зямлі і распасціраецца да вышыні 8–18 км, у залежнасці ад шыраты (8–10 км у палярных раёнах, 16–18 км на экватары).

У гэтым слоі фарміруюцца воблакі, атмасферныя франты, цыклоны і антыцыклоны, а таксама выпадаюць атмасферныя ападкі (дождж, снег і г. д.).

Тэмпература паніжаецца на вышыні, змяшчае амаль усю вадзяную пару. Гэта зона найбольш інтэнсіўнай турбулентнасці і канвекцыі.

Трапасфера з’яўляецца асновай для жыцця на Зямлі, бо тут адбываюцца ўсе працэсы, якія абумоўліваюць надвор’е і клімат.