КЛІМАТЫЧНЫЯ РЭСУРСЫ, невычэрпныя прыродныя рэсурсы
pdf

КЛІМАТЫЧНЫЯ РЭСУРСЫ

Дата стварэння: 16.06.2025 09:58:25

Дата змены: 15.07.2025 11:16:02


Кліматы́чныя рэсу́рсы

Невычэрпныя прыродныя запасы, якія выкарыстоўваюцца чалавекам для сацыяльна-эканамічнага развіцця і з’яўляюцца інтэгральнай сукупнасцю фізічных і хімічных уласцівасцей, якія характарызуюць атмасферу.

Да кліматычных рэсурсаў таксама адносяцца запасы розных відаў энергіі і рэчываў, якія знаходзяцца ў атмасферы.

Рэсурсна-кліматычны падыход выкарыстоўваецца пры вывучэнні прыродных умоў. Кліматычныя рэсурсы ўваходзяць у комплексную ацэнку прыродных рэсурсаў, якія з’яўляюцца матэрыяльнай і духоўнай асновай развіцця грамадства, улічваюцца пры эканамічным аналізе. Надвор’е і клімат могуць спрыяць, а могуць шкодзіць эканамічнаму развіццю краіны.

Вялікі ўрон эканоміцы і насельніцтву Беларусі прыносяць замаразкі, засухі, пылавыя буры, ураганы, смерчы, навадненні, ліўні і іншыя неспрыяльныя метэаралагічныя з’явы.

Розныя сектары вытворчасці па-рознаму рэагуюць на адны і тыя ж кліматычныя ўмовы, таму ўтварылася галіновае выкарыстанне кліматычных рэсурсаў.

Сектары вытворчасці падзяляюцца на такія групы: агракліматычныя, біякліматычныя, энергапаліўна-кліматычныя, будаўніча-кліматычныя, транспартна-гаспадарчыя, камунальна-гаспадарчыя, гандлёвыя.