Дата стварэння: 09.10.2024 09:57:33
Дата змены: 27.05.2025 10:39:01
Абсалю́тны ма́ксімум
Найбольшае значэнне метэаралагічнага элемента, якое назіралася на працягу сутак, месяца, года або за шматгадовы перыяд назіранняў у дадзеным месцы, краіне, на паўшар’і або на ўсім зямным шары.
Так, абсалютны максімум тэмпературы паветра за перыяд назіранняў для гарадоў: Мінск і Віцебск — 35 °С, Гродна і Магілёў — 36 °С, Брэст — 37 °С, Гомель — 38 °С, для зямнога шара — 58 °С (горад Эль-Азізія, Лівія, Паўночная Афрыка).
Ва ўсе месяцы на тэрыторыі Беларусі абсалютны максімум дадатны і павялічваецца ад 5–17 °С у студзені — лютым да 32–38 °С у ліпені — жніўні.