Фаўна і жывёльны свет
- Фаўна: разнастайнасць і дынаміка
- Беспазваночныя жывёлы
- Пазваночныя жывёлы
- Ахова жывёльнага свету. Рэдкія і ахоўныя віды жывёл. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь
- Інвазіўныя віды. Чорная кніга
- Асноўныя пагрозы і ахова біялагічнай разнастайнасці
Пазваночныя жывёлы
Дата стварэння: 04.10.2024 10:54:54
Дата змены: 17.10.2024 19:38:31
Пазваночныя — падтып хордавых жывёл; дамінуючая (разам з насякомымі) на Зямлі і ў паветраным асяроддзі група жывёл. Пазваночныя з’явіліся не пазней ардовіка (500–450 млн гадоў таму), а ў юры (каля 150 млн гадоў таму) існавалі ўжо прадстаўнікі ўсіх вядомых цяпер іх класаў. Агульны лік сучасных відаў каля 40 тысяч.
На гэты час фаўна пазваночных Беларусі ўключае 512 відаў: 3 віды міног, 65 — рыб, 13 — амфібій, 7 — рэптылій, 342 — птушак і 82 віды млекакормячых.