Беразіно́
Горад, цэнтр Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці, прыстань на р. Бярэзіна. За 101 км на ўсход ад Мінска, 50 км ад чыгуначнай станцыі Градзянка; на аўтадарозе Мінск — Магілёў.
З 1924 г. цэнтр раёна.
У 1938–1968 гг. гарадскі пасёлак.
У 1939 г. у Беразіно было 4 830 жыхароў.
У пачатку вайны тут праходзілі баі часцей 20‑га механізаванага корпуса 13‑й арміі Заходняга фронту з нямецка-фашысцкімі захопнікамі за пераправы цераз раку, асабліва жорсткімі яны былі 3 ліпеня 1941 г. На подступах да Беразіно змагаліся часці 4‑га паветрана-дэсантнага корпуса (генерал-маёр А. С. Жадаў) і 100‑й стралковай дывізіі (генерал-маёр І. М. Русіянаў).
Беразіно акупіравана 3 ліпеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гарадскім пасёлку і раёне загінула 3 265 чалавек. Гітлераўцы стварылі ў Беразіно гета, дзе 25–28 снежня 1941 г. (па іншых дадзеных, у лютым 1942) загубілі 940 вязняў; у пачатку 1942 г. паміж вёскамі Навасёлкі і Пагост Бярэзінскага раёна было расстраляна яшчэ 250 яўрэяў.
На тэрыторыі раёна дзейнічалі: Бярэзінскі падпольны райкам КП(б)Б і Бярэзінскі падпольны райкам ЛКСМБ, Бярэзінская ваенна-аператыўная група, партызанская брыгада 8‑я Рагачоўская, партызанская брыгада імя М. А. Шчорса (Мінскай і Магілёўскай абласцей), партызанская брыгада «Чырвоны Сцяг», партызанскі полк 15‑ы, партызанскі полк 208‑ы імя І. В. Сталіна і партызанскі полк 277‑ы, партызанскі атрад 25‑ы (Магілёўскай вобласці), партызанскі атрад 115‑ы, партызанскі атрад 278‑ы, партызанскі атрад 345‑ы, партызанскі атрад 620‑ы імя В. І. Чапаева, партызанскі атрад «Васільева», фарміраванні партызанскага злучэння «Трынаццаць»; выдавалася падпольная раённая газета «Сцяг Леніна», орган Бярэзінскага падпольнага райкама КП(б)Б.
Беразіно вызвалена 3 ліпеня 1944 г. у ходзе Беларускай аперацыі 1944 г. часцямі 42‑й Смаленскай (палкоўнік А. I. Сліц) і 153‑й (палкоўнік А. А. Шчэннікаў) стралковых дывізій 69‑га стралковага корпуса, 95‑й стралковай дывізіі (палкоўнік С. К. Арцем’еў) 81‑га стралковага корпуса 49‑й арміі 2‑га Беларускага фронту; 23‑й танкавай брыгады (падпалкоўнік К. І. Бойка) 9‑га танкавага корпуса 3‑й арміі 1‑га Беларускага фронту.
У Беразіно знаходзяцца:
брацкія магілы савецкіх воінаў; савецкіх воінаў і партызан; савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму; магіла воіна Чырвонай арміі Г. Х. Хусаімава; магіла савецкіх лётчыкаў А. В. Цімафеева і В. І. Папругі; магіла ахвяр фашызму — вязняў гета (на ўсіх пахаваннях пастаўлены помнікі);
мемарыяльны знак у гонар падпольшчыкаў і партызан, закатаваных у 1942 г.;
мемарыяльная дошка ў гонар М. В. Хонінава — удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, калмыцкага паэта і пісьменніка, ганаровага грамадзяніна горада Беразіно.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1 / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1987.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 8. Кн. 1: Мінская вобласць / Рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бярэзінскага раёна / Рэдкал.: А. А. Ждановіч [і інш.]. – Мінск: Беларусь, 2004.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Памяць Беларусі: Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Численность населения СССР на 17 января 1939 года. По районам, районным центрам, городам, рабочим посёлкам и крупным сельским населённым пунктам. Москва: Госпланиздат, 1941.
Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси, 1941–1944 / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2001.
Свидетельствуют палачи: уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2009.
Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Минская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.
Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.
Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.
Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.
Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.