pdf

ГЛУСК

Дата стварэння: 02.03.2023 10:45:17

Дата змены: 19.09.2024 14:22:09


location Google location Yandex

Глуск (помнік ахвярам фашызму на Мыслачанскай гары)

ГЛУСК, гарадскі пасёлак

Мемарыяльны комплекс землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у горадзе Глуск.

ГЛУСК, гарадскі пасёлак

Помнік на брацкай магіле савецкіх патрыётаў у гарадскім пасёлку Глуск.

ГЛУСК, гарадскі пасёлак

Помнік на магіле ахвяр фашызму на яўрэйскіх могілках у гарадскім пасёлку Глуск.

ГЛУСК, гарадскі пасёлак

Бюст двойчы Героя Савецкага Саюза С. Ф. Шутава ў горадзе Глуск.

Глуск

Гарадскі пасёлак, цэнтр Глускага раёна Магілёўскай вобласці, на р. Пціч. За 168 км на паўднёвы захад ад г. Магілёў, за 179 км ад Мінска, 27 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы (на лініі Бабруйск — Акцябрскі); аўтадарогамі звязаны з Бабруйскам, Старымі Дарогамі, Любанню, Акцябрскім.

Да 1938 г. мястэчка.

У 1939 г. у Глуску было 5 125 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Глуск акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі 28 чэрвеня 1941 г.

У пачатку ліпеня 1941 г. у раёне Глуска ў варожым акружэнні бязлітасныя баі вялі часці 24‑й Самара-Ульянаўскай Жалезнай стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра К. М. Галіцкага.

У ліпені 1941 г. зводная кавалерыйская група (32‑я, 43‑я і 47‑я кавалерыйскія дывізіі) пад камандаваннем генерал-палкоўніка А. I. Гарадавікова зрабіла 12‑дзённы рэйд па тылах нямецкай 2‑й арміі. Разграміўшы полк гітлераўцаў, які знаходзіўся ў Глуску, 24 ліпеня 32‑я кавалерыйская дывізія заняла гарадскі пасёлак. Воіны 214‑й паветрана-дэсантнай брыгады, якія дзейнічалі ў тыле ворага, узарвалі каля Глуска мост цераз Пціч і знішчылі фашысцкі гарнізон.

Нямецка-фашысцкія захопнікі за час акупацыі загубілі ў Глуску і раёне больш за 3 тыс. мірных жыхароў, на катаргу ў Германію вывезлі 1 482 чалавекі. У Глуску ў 1941–1943 гг. гітлераўцы расстралялі каля 2 тыс. (па іншых звестках, 3 тыс.) яўрэяў.

У Глуску і раёне дзейнічалі Глускі падпольны райкам КП(б)‌Б і Глускі падпольны райкам ЛКСМБ; партызанская брыгада 99‑я імя Д. Ц. Гуляева, партызанская брыгада 100‑я Глуская, партызанская брыгада 121‑я імя А. Ф. Брагіна, партызанская брыгада 123‑я Акцябрская імя 25‑годдзя БССР, партызанская брыгада 161‑я імя Р. І. Катоўскага, партызанская брыгада 225‑я, партызанская брыгада 258‑я імя В. У. Куйбышава; партызанскі атрад Глускі; выдавалася падпольная газета «Соцыялістычная вёска», орган Глускага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Глуск вызвалены 27 чэрвеня 1944 г. воінамі 96‑й (генерал-маёр С. М. Кузняцоў) і 50‑й (генерал-маёр А. С. Уладычанскі) гвардзейскіх стралковых дывізій 28‑й арміі, 19‑й механізаванай брыгады (палкоўнік У. В. Яршоў) і 10‑й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі (палкоўнік М. С. Папрыкайла) конна-механізаванай групы ў ходзе Бабруйскай аперацыі 1944 г. Партызаны брыгад 100‑й Глускай, 121‑й імя А. Ф. Брагіна, 161‑й імя Р. І. Катоўскага і 258‑й імя В. У. Куйбышава 27–28 чэрвеня 1944 г. захапілі пераправу цераз Пціч у раёне Глуска і ўтрымлівалі яе да падыходу савецкіх войск.

У Глуску знаходзяцца:

  • брацкая магіла савецкіх патрыётаў, магілы ахвяр фашызму (на пахаваннях пастаўлены помнікі);

  • мемарыяльны комплекс «Воінская Слава» — землякам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны;

  • помнікі ахвярам фашызму на месцы расстрэлу 3 тыс. глускіх яўрэяў і савецкіх ваеннапалонных на Мыслачанскай гары;

  • Алея Славы.

У 1975 г. у Глуск з в. Дварэц Глускага раёна быў перанесены бюст земляка, двойчы Героя Савецкага Саюза С. Ф. Шутава.

Помнікі ахвярам фашызму на Мыслачанскай гары каля гарадскога пасёлка Глуск.