pdf

КОСАВА

Дата стварэння: 14.04.2023 11:09:21

Дата змены: 11.11.2024 15:06:21


location Google location Yandex

Косава (месца масавага расстрэлу)


КОСАВА, горад

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у горадзе Косава.

КОСАВА, горад

Помнікі на магілах партызан М. Ф. Трынды і У. І. Палешчука і маёра Чырвонай арміі А. С. Бяззубава ў горадзе Косава.

КОСАВА, горад

Памятны знак ахвярам фашызму — вязням гета, расстраляным ва ўрочышчы Ялаваста каля горада Косава.

Ко́сава

Горад (гістарычна вядомы таксама як Косаў) у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. За 15 км на паўночны захад ад г. Івацэвічы, за 151 км на паўночны захад ад г. Брэст, за 226 км ад Мінска, 13 км ад чыгуначнай станцыі Косава-Палескае (на лініі Брэст — Баранавічы); аўтадарогамі звязаны з гарадамі Івацэвічы і Бяроза, г. п. Ружаны.

У 1940–1947 гг. цэнтр Косаўскага раёна.

У 1939 г. у Косаве было 3,7 тыс. жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

На рубяжы Косава — Івацэвічы 25 чэрвеня 1941 г. вялі цяжкія баі часці 30‑й танкавай дывізіі (палкоўнік С. I. Багданаў) 4‑й арміі Заходняга фронту.

Косава акупіравана 26 чэрвеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў горадзе і раёне 3 112 чалавек (з іх у Косава 1 726 мірных жыхароў), у т. л. 8 ваеннапалонных.

Гітлераўцы ў 1941 г. стварылі ў Косава гета. Вясной — летам 1942 г. ва ўрочышчы Ялаваста каля Косава было расстраляна каля 200 яўрэяў. Ва ўрочышчы Мерачоўшчына каля горада 25 жніўня 1942 г. было загублена 1,4 тыс. (па іншых звестках, больш за 3 тыс.) вязняў. У верасні 1942 г. у напрамку да чыгуначнай станцыі непадалёк ад Косава было забіта 200 яўрэяў.

У Косаве і раёне дзейнічалі: Косаўская раённая антыфашысцкая арганізацыя, Косаўскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Косаўскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» (Брэсцкай і Пінскай абласцей, камандзір М. У. Бабкоў), партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага (Брэсцкай вобласці), партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (Брэсцкай вобласці), партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (Мінскай і Брэсцкай абласцей), партызанская брыгада 8‑я, партызанская брыгада 99‑я імя Д. Ц. Гуляева, партызанскі атрад імя М. А. Шчорса, партызанскі атрад імя М. І. Кутузава (Брэсцкай вобласці), партызанскі атрад імя Р. І. Катоўскага (2‑га складу), партызанскі атрад імя В. І. Чапаева (Брэсцкай вобласці), партызанскі атрад імя К. Я. Варашылава (Брэсцкай вобласці, камандзір І. С. Зайкоў), партызанскі атрад I. П. Топкіна, партызанскі атрад «Храбрацы».

У ноч на 3 жніўня 1942 г. партызаны разграмілі ў Косаве гарнізон ворага і амаль месяц утрымлівалі горад (гл. Косаўскі бой 1942 г.).

Косава вызвалена 11 ліпеня 1944 г. войскамі 19‑й механізаванай брыгады (палкоўнік У. В. Яршоў) і 75‑га самаходна-артылерыйскага палка (падпалкоўнік П. Я. Карпенка) 28‑й арміі 1‑га Беларускага фронту ў ходзе наступлення на баранавіцка-брэсцкім напрамку.

У Косаве знаходзяцца:

  • брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан; магіла кіраўніка Косаўскага раённага антыфашысцкага камітэта М. Ф. Трынды і партызана У. I. Палешчука; магіла маёра Чырвонай арміі А. С. Бяззубава, які загінуў пры вызваленні Косава ў ліпені 1944 г.; магіла ахвяр фашызму ва ўрочышчы Мерачоўшчына (на пахаваннях пастаўлены помнікі);

  • помнік у гонар Косаўскага бою 1942 г.;

  • памятны знак ахвярам фашызму ва ўрочышчы Ялаваста;

  • мемарыяльная дошка на доме, у якім праходзілі пасяджэнні антыфашысцкага камітэта; мемарыяльная дошка на доме, дзе жыў протаіерэй В. Ф. Антонік, які ўратаваў жыхароў Косава ад расстрэлу ў верасні 1942 г.


Літаратура
  1. Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1990.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 4: Кадэты—Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997.

  4. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 3: Кн 1: Брэсцкая вобласць / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006.

  5. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Івацэвіцкага раёна / Рэдкал.: В. П. Касько [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 1997.

  6. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  7. Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  8. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси, 1941–1944 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Гос. ком. по арх. и делопроизводству Респ. Беларусь, 2001.

  9. Свидетельствуют палачи: уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2009.

  10. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Брестская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.

  11. Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.

  12. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.

  13. Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.

  14. Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.