pdf

ЛЕНІН

Дата стварэння: 14.04.2023 11:11:11

Дата змены: 11.09.2024 14:13:51


location Google location Yandex

Ленін (брацкая магіла)

ЛЕНІН, аграгарадок, Жыткавіцкі раён

На месцы гэтага квартала ў аграгарадку Ленін размяшчалася гета.

Ле́нін

Аграгарадок у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, на правым беразе р. Случ. За 46 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 18 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы; аўтадарогамі звязаны з Мікашэвічамі і Слуцкам.

У 1940 г. у Леніне было 1 650 жыхароў.

У 1940–1950 гг. цэнтр Ленінскага раёна.

У 1940–1952 гг. гарадскі пасёлак.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Гарадскі пасёлак Ленін акупіраваны 16 ліпеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у пасёлку і раёне загінулі 4 474 чалавекі. У Леніне ў ліпені 1942 г. былі расстраляны 940 чалавек. Пры ліквідацыі гета ў жніўні 1942 г. гітлераўцы загубілі 1 850 чалавек (усяго ў гета было знішчана 2 тыс. чалавек). У час карнай аперацыі «Горнунг» 16 лютага 1943 г. у Леніне забілі 1 046 чалавек, спалілі 351 двор (не засталося ніводнага цэлага будынку).

У раёне дзейнічаў створаны 26 чэрвеня 1941 г. партызанскі атрад пад камандаваннем В. З. Каржа.

Партызанскія атрады «Камарова» (В. З. Каржа), «Пятровіча» (са снежня 1942 імя С. М. Кірава) і імя М. Ц. Шыша 12 верасня 1942 г. разграмілі ў Леніне варожы гарнізон.

У Леніне і раёне дзейнічалі Ленінскія падпольныя райкамы КП(б)‌Б (канец 1942 — 14.7.1944) і ЛКСМБ (снежань 1942 — 14.7.1944); партызанскія брыгады імя С. М. Будзённага і імя С. М. Кірава; асобныя партызанскія атрады імя М. А. Шчорса, імя I. I. Чуклая.

На працягу 1942 г. партызаны поўнасцю ачысцілі ад акупантаў Ленінскі, часткова Лунінецкі і Ганцавіцкі раёны, на тэрыторыі якіх утварылася Ленінская партызанская зона; у 1943 г. яна ўлілася ў Акцябрска-Любанскую партызанскую зону. У снежні 1942 г. у Ленінскім pаёне аднавілі работу ўсе сельскія Саветы. На тэрыторыі раёна каля в. Навіны дзейнічаў партызанскі аэрадром. Партызаны ўтрымлівалі пасёлак да лютага 1943 г., калі карнікі захапілі яго і зруйнавалі.

У маі 1944 г. у час карнай аперацыі «Марабу» ў раёне Леніна адбыліся жорсткія баі паміж партызанамі і карнікамі.

Ленін вызвалены 6 ліпеня 1944 г. воінамі 55‑й стралковай дывізіі (палкоўнік К. М. Андрусенка) 89‑га стралковага корпуса 61‑й арміі 1‑га Беларускага фронту ў ходзе Беларускай аперацыі 1944 г.

У Леніне — брацкія магілы камсамольцаў, савецкіх ваеннапалонных і ахвяр фашызму; магіла савецкага патрыёта Н. В. Алейніка; магіла падпольшчыкаў сям’і Чопчыцаў; на магілах пастаўлены помнікі;

помнік партызанам, што ў 1942 г. разграмілі ў Леніне нямецка-фашысцкі гарнізон.