ЗАХОДНІ БУГ, Буг, рака ў Беларусі, Украіне і Польшчы
pdf

ЗАХОДНІ БУГ

Дата стварэння: 14.10.2024 10:14:19

Дата змены: 01.07.2025 09:38:28


ЗАХОДНІ БУГ, Буг, рака ў Беларусі, Украіне і Польшчы

Рака Заходні Буг у верасні каля вёскі Церабунь Брэсцкага раёна (фота: В. М. Босак).

ЗАХОДНІ БУГ, Буг, рака ў Беларусі, Украіне і Польшчы

Рака Заходні Буг у верасні каля вёскі Церабунь Брэсцкага раёна (фота: В. М. Босак).

ЗАХОДНІ БУГ, Буг, рака ў Беларусі, Украіне і Польшчы

Рака Заходні Буг у верасні каля вёскі Церабунь Брэсцкага раёна (фота: В. М. Босак).

Захо́дні Буг

Іншая назва: Буг.

Рака на тэрыторыі Украіны, Беларусі і Польшчы. Даўжыня 772 км, у межах Беларусі 154 км (у сярэднім цячэнні на значным працягу памежная).

Левы прыток ракі На́раў. Асноўныя прытокі: рэкі Капаёўка, Мухавец, Лясная, Пульва (правыя).

Пачынаецца на заходніх схілах Падольскага ўзвышша каля горада Золачыў Золачыўскага раёна Львоўскай вобласці (Украіна), у сярэднім цячэнні працякае ў Беларусі па тэрыторыі Брэсцкага Палесся і Прыбугскай раўніны, упадае ў Загжынскае вадасховішча на рацэ Нараў (Польшча).

Плошча вадазбору 39 400 км², у Беларусі каля 10 400 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 50 м³/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхі 0,3 ‰.

Даліна ракі ў верхнім і ніжнім цячэнні выразная, шырыня 1–1,5 км, месцамі 2–3 км, у сярэднім цячэнні невыразная, шырыня 3–4 км.

Пойма ў верхнім і ніжнім цячэнні вузкая, перарывістая, часта са старыцамі; у сярэднім (да ўпадзення ракі Мухавец) — нізкая, шырокая, часта зліваецца з прылеглай мясцовасцю.

Рэчышча звілістае, у вярхоўі шырыня 5–10 м, ніжэй — 50–75 м, на асобных участках — 200–300 м, у межань — ад 5 да 50 м.

Вясновае разводдзе (працягласць 1–2 месяцы) звычайна ў пачатку сакавіка, максімальны ўзровень разводдзя ад 3 да 6 м. Летам і восенню назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой — змяшаныя (ад адліг і дажджоў).

Межань кароткая, перарывістая.

Замярзае ў канцы снежня, ускрыццё у канцы сакавіка.

Водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, верхаводка, карась залаты і сярэбраны, язь, плотка, краснапёрка, пячкур, лінь, акунь, ёрш.

Праз Мухавец, Дняпроўска-Бугскі канал і раку Піна злучаны з Прыпяццю, праз Нараў (яго прыток раку Бебжа, раку Нэта і канал Аўгустоўскі) — з ракой Чорная Ганча (прыток Нёмана).

Найбуйнейшыя каналы: Арэхаўскі, Бона, Казацкі, Атоцкі, Новая Асіпаўка.

На гідралагічных пастах аграгарадка Навасёлкі Камянецкага раёна вядуцца назіранні.

У маляўнічых месцах створаны курорт мясцовага значэння Возера Белае. Часткова працякае ў межах ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Прыбугскае Палессе».

На рацэ знаходзіцца горад Брэст (порт).