pdf

БЯРОЗА

Дата стварэння: 16.06.2023 08:56:26

Дата змены: 31.10.2024 10:01:11


location Google location Yandex

Бяроза (брацкая магіла)

БЯРОЗА, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму — 4,5 тыс. савецкіх грамадзян. Знаходзіцца на могілках у горадзе Бяроза.

БЯРОЗА, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму — 96 жыхароў вёсак Бярозаўскага раёна. Знаходзіцца на могілках у горадзе Бяроза.

БЯРОЗА, горад

Помнік савецкім лётчыкам каля горада Бяроза.

БЯРОЗА, горад

Помнік ахвярам фашызму — вязням Бярозаўскага гета — каля вёскі Смалярка.

Бяро́за

Горад, цэнтр Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, на р. Ясельда. За 98 км на паўночны ўсход ад г. Брэст, за 245 км ад Мінска; чыгуначная станцыя Бяроза-Картузская (на лініі Брэст — Мінск); на аўтадарозе Брэст — Мінск.

У 1939 г. у Бярозе было 5 тыс. жыхароў.

З 1940 г. цэнтр раёна.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

У першыя дні вайны на рубяжы Ясельды ў раёне Бярозы жорсткія абарончыя баі вялі савецкія воіны са складу 205‑й матарызаванай дывізіі, 14‑га механізаванага і 28‑га стралковага карпусоў 4‑й арміі Заходняга фронту супраць намнога большых сіл праціўніка. Савецкія лётчыкі 24–25 чэрвеня 1941 г. нанеслі ўдар па наземных войсках праціўніка, збілі больш за 10 самалётаў.

Бяроза акупіравана 23 чэрвеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе і раёне загінула 5 943 чалавекі (па іншых звестках, 5 899 мірных жыхароў) паводле актаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў).

У жніўні 1941 г. у горадзе на тэрыторыі былога манастыра акупанты расстралялі 100 яўрэяў. У красавіку 1942 г. гітлераўцы стварылі ў Бярозе гета, якое пазней было падзелена на два — для яўрэяў-спецыялістаў і непрацаздольных вязняў. Вязні апошняга у маі (па іншых звестках, у ліпені) 1942 г. былі загублены ва ўрочышчы Бронная Гара; частка яўрэяў была забіта на месцы. У час ліквідацыі гета 15–16 кастрычніка 1942 г. каля в. Смалярка Бярозаўскага раёна было расстраляна больш за 3 тыс. чалавек.

Масавыя расстрэлы адбываліся таксама на паўднёва-заходняй ускраіне горада каля картэзіянскага манастыра, тут было загублена больш за 4,5 тыс. савецкіх грамадзян.

На чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская дзейнічала Блудзенскае камсамольска-маладзёжнае падполле; у горадзе і раёне барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі вялі Бярозаўскі антыфашысцкі камітэт (з чэрвеня 1942), Бярозаўскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Бярозаўскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага (Брэсцкай вобласці), партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (Брэсцкай вобласці), партызанская брыгада імя Я. М. Свярдлова, партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» (Брэсцкай і Пінскай абласцей, камандзір М. У. Бабкоў), партызанскі атрад 345‑ы, партызанскі атрад 347‑ы, партызанскі атрад імя М. А. Шчорса, партызанскі атрад імя С. М. Будзённага (Брэсцкай вобласці, камандзір А. Р. Жураўлёў), партызанскі атрад імя К. Я. Варашылава (Брэсцкай вобласці, камандзір І. С. Зайкоў), партызанскі атрад імя Р. І. Катоўскага (1‑га складу, Брэсцкай вобласці), партызанскі атрад «Сцяг»; выдавалася падпольная газета «Пламя», орган Бярозаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Каля возера Спораўскае ў Бярозаўскім раёне знаходзілася база Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)‌Б, выдавалася падпольная газета «Заря».

Бяроза вызвалена 15 ліпеня 1944 г. воінамі 48‑й гвардзейскай стралковай дывізіі (генерал-маёр Г. М. Корчыкаў) 20‑га стралковага корпуса 28‑й арміі 1‑га Беларускага фронту ў ходзе наступлення на брэсцкім напрамку.

У Бярозе знаходзяцца:

  • брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму, на якіх пастаўлены помнікі;

  • помнік савецкім лётчыкам;

  • мемарыяльная дошка воінам-вызваліцелям і партызанам.

За 5 км ад горада, каля в. Смалярка, на месцы расстрэлу вязняў гета пастаўлены помнік.

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у горадзе Бяроза.
Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у горадзе Бяроза.