Флора і расліннасць
- Флора
- Грыбы
- Лішайнікі
- Водарасці
- Ахова расліннага свету. Рэдкія і ахоўныя віды раслін. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь
- Расліннасць. Геабатанічнае раяніраванне Беларусі
- Лясныя экасістэмы і лясныя рэсурсы
- Лугавыя экасістэмы
- Балотныя экасістэмы
- Водныя экасістэмы
- Раслінныя рэсурсы
- Асноўныя пагрозы разнастайнасці расліннага свету
Раслінныя рэсурсы
Дата стварэння: 04.09.2025 09:55:45
Дата змены: 04.09.2025 09:55:45
Прыродная флора Беларусі мае значны рэсурсны патэнцыял, уключае каля 1 200 відаў гаспадарча карысных раслін і грыбоў. Яны з’яўляюцца крыніцамі сыравіны для фармацэўтычнай, харчовай, парфумернай прамысловасці, выкарыстоўваюцца ў кормавытворчасці і іншых галінах эканомікі. Гэтыя рэсурсы выкарыстоўваюцца не ў поўнай меры. Аналіз даных аб выкарыстанні расліннай сыравіны паказаў, што за апошнія 15 гадоў сярэдні аб’ём нарыхтовак і закупак сыравіны гаспадарча карысных раслін склаў у сярэднім усяго 10 % ад магчымых штогадовых аб’ёмаў нарыхтовак (185 тыс. т), а лекавых раслін — 0,2 % ад разлічаных магчымых штогадовых аб’ёмаў нарыхтовак лекавай сыравіны (148 тыс. т). У гэтых адносінах ёсць значны патэнцыял для эканомікі краіны, павышэння экспарту і імпартазамяшчэння.
Улік раслінных рэсурсаў вядзецца ў рамках Дзяржаўнага кадастру расліннага свету Рэспублікі Беларусь у адносінах да 81 віду раслін. Сярод іх 75 відаў, нарыхтоўка сыравіны якіх дазволена Дзяржаўнай фармакапеяй Рэспублікі Беларусь, і 24 віды харчовых раслін.
Біялагічныя запасы дзікарослых лекавых і харчовых раслін на тэрыторыі краіны ацэньваюцца ў 832 і 111,3 тыс. т адпаведна, эксплуатацыйныя — 385,5 і 51,5 тыс. т, рэкамендуемыя аб’ёмы штогадовых нарыхтовак — 148 і 36,8 тыс. т. Пры разліках эксплуатацыйных запасаў і рэкамендуемых аб’ёмаў нарыхтовак сыравіны выключаны тэрыторыі, якія падвергліся радыяцыйнаму забруджванню (Брагінскі, Веткаўскі, Кармянскі, Нараўлянскі, Хойніцкі і Чачэрскі раёны Гомельскай вобласці; Краснапольскі, Слаўгарадскі і Чэрыкаўскі раёны Магілёўскай вобласці).
Высокі рэсурсны патэнцыял гаспадарча карысных раслін маюць Гомельская і Мінская вобласці, найменшы — Гродзенская і Магілёўская.
У краіне максімальны біялагічны запас харчовых раслін — больш за 1,5 тыс. т на адміністрацыйны раён. Раёны з найбольш высокім рэсурсам дзікарослых харчовых раслін для прамысловых нарыхтовак іх сыравіны прадстаўлены ў табліцы 7.
Вобласць |
Адміністрацыйны раён |
Адзінка вымярэння, т |
Брэсцкая |
Івацэвіцкі |
1 794 |
Лунінецкі |
1 523 |
|
Пінскі |
1 593 |
|
Пружанскі |
1 873 |
|
Столінскі |
1 630 |
|
Віцебская |
Полацкі |
2 060 |
Расонскі |
1 630 |
|
Гомельская |
Жыткавіцкі |
2 464 |
Калінкавіцкі |
2 103 |
|
Лельчыцкі |
4 187 |
|
Петрыкаўскі |
2 233 |
|
Рэчыцкі |
1 535 |
|
Мінская |
Бярэзінскі |
1 537 |
Вілейскі |
1 605 |
|
Лагойскі |
1 630 |
|
Магілёўская |
Быхаўскі |
1 512 |
Клічаўскі |
1 592 |
На тэрыторыі Беларусі вылучана 5 рэсурсных груп гаспадарча карысных раслін. У структуры нарыхтовак сыравіны лекавых раслін важнае месца займаюць: аер звычайны (карэнішчы), брусніца (лісце), крушына ломкая (кара), дуброўка прамастойная (карэнішчы), талакнянка звычайная (лісце).
Большая частка папуляцый раслін (75 % лекавых і 66 % харчовых) знаходзіцца ў добрым і вельмі добрым стане. У той жа час 22 % відаў лекавых і 30 % відаў харчовых раслін знаходзяцца ў дрэнным і нездавальняючым стане. Сярэдняя ацэнка стану відаў лекавых раслін па 5‑бальнай шкале для рэспублікі складае 3,9, харчовых — 3,7 (г. зн. добрае).
На аснове ацэнкі запасаў дзікарослых гаспадарча карысных раслін рэалізуецца сістэма мер па павелічэнні аб’ёмаў іх выкарыстання (нарыхтоўка, перапрацоўка і выпуск гатовай прадукцыі) шляхам арганізацыі рэгіянальных цэнтраў нарыхтовак і перапрацоўкі гаспадарча карысных раслін. Такія цэнтры могуць уключаць вытворчыя аб’екты, звязаныя з нарыхтоўкай і перапрацоўкай расліннай сыравіны; вопытныя пляцоўкі па вырошчванні і адпрацоўцы тэхналогіі ўвядзення дзікарослых лекавых і харчовых раслін у культуру; гадавальнікі саджанцаў гаспадарча карысных дрэвавых раслін (напрыклад, глогу і інш.). У цэнтрах таксама могуць стварацца мясцовыя паркі (сады) гаючых і вострадухмяных раслін, фітабары (у якасці аб’ектаў экалагічнага турызму).