Дата стварэння: 14.04.2023 11:07:29
Дата змены: 11.09.2024 14:12:40
Кіі́раўск
Гоpад, цэнтр Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, на р. Ала. За 92 км на паўднёвы захад ад г. Магілёў, за 164 км ад Мінска, 25 км ад чыгуначнай станцыі Бярэзіна (на лініі Асіповічы — Жлобін); на аўтадарозе Бабруйск — Магілёў.
Былая вёска Старцы, з 1935 г. з’яўляецца цэнтрам Кіраўскага раёна, з 1939 г. мае назву Кірава.
У 1934 г. на месцы былых хутароў каля в. Старцы быў утвораны пас. Кіраўск.
У 1955 г. в. Кірава ўвайшла ў склад пас. Кіраўск.
У 1959–2001 гг. гарадскі пасёлак.
У 1939 г. у Кіраўску было 535 жыхароў.
Кіраўск акупіраваны 30 чэрвеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў раёне і раённым цэнтры 5 526 мірных жыхароў.
У Кіраўску дзейнічала антыфашысцкая група на чале з Ц. С. Коржавым, у раёне — Кіраўскі падпольны райкам КП(б)Б і Кіраўскі падпольны райкам ЛКСМБ; Кіраўская ваенна-аператыўная група, партызанская брыгада 9‑я Кіраўская, партызанская брыгада 5‑я Клічаўская, партызанская брыгада 8‑я Рагачоўская, партызанская брыгада 61‑я; партызанскі полк 152‑і, партызанскі полк 208‑ы імя І. В. Сталіна, партызанскі полк 277‑ы, партызанскі полк 425‑ы, партызанскі полк 810‑ы; партызанскі атрад 25‑ы, партызанскі атрад 115‑ы, партызанскі атрад 225‑ы, партызанскі атрад 278‑ы, партызанскі атрад 435‑ы, партызанскі атрад 620‑ы імя В. І. Чапаева і партызанскі атрад 830‑ы; выдавалася падпольная газета «Кировец», орган Кіраўскага падпольнага райкама КП(б)Б.
У раёне Кіраўска ў чэрвені — ліпені 1942 г. і маі 1943 г. партызаны вялі цяжкія баі з гітлераўцамі (гл. «Хрушч»).
Кіраўск вызвалены 26 чэрвеня 1944 г. воінамі 413‑й стралковай дывізіі (палкоўнік I. В. Мулаў) і 95‑й танкавай брыгады (палкоўнік А. I. Кузняцоў) 3‑й арміі 1‑га Беларускага фронту ў ходзе Бабруйскай аперацыі 1944 г.
У Кіраўску знаходзяцца:
брацкія магілы савецкіх воінаў; савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму; магіла невядомага савецкага лётчыка, які загінуў у чэрвені 1941 г. у баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі; на магілах пастаўлены помнікі;
памятны знак у гонар 60‑годдзя вызвалення Кіраўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;
Алея Славы Герояў.