АДВЕКЦЫЯ, у метэаралогіі, працэс перамяшчэння паветраных мас у гарызантальным напрамку
pdf

АДВЕКЦЫЯ

Дата стварэння: 11.06.2025 14:10:38

Дата змены: 27.06.2025 15:28:03


Адве́кцыя (лац. advectio дастаўка)

Перамяшчэнне паветраных мас у гарызантальным накірунку, абумоўлівае перанос цяпла і вільгаці.

Адвектыўнае збліжэнне дзвюх паветраных мас з рознымі фізічнымі ўласцівасцямі прыводзіць да ўтварэння атмасфернага фронту — аднаго з найважнейшых сінаптычных аб’ектаў, якія вызначаюць фарміраванне і змяненне надвор’я. У межах франтальнай зоны рэзка мяняюцца метэаралагічныя элементы.

Паступленне паветранай масы ў дадзенае месца з больш высокай тэмпературай — назіраецца адвекцыя цяпла, з больш нізкай — адвекцыя холаду. З-за пераносу вадзяной пары адбываюцца адвектыўныя змяненні вільготнасці паветра. Адвекцыя халоднага паветра з’яўляецца ўмовай узнікнення цыклону, а адвекцыя цёплага — спрыяе развіццю антыцыклону.

Атмасферныя з’явы, якія ўзнікаюць у выніку адвекцыі, называюцца адвектыўнымі (ападкі, адвектыўныя туманы, адвектыўныя навальніцы, адвектыўныя замаразкі, шквал, смерч, пылавая бура і інш.).

У выніку адвекцыі цяпла і холаду ўзнікае адхіленне сярэднямесячнай тэмпературы ад кліматычнай нормы, якая характарызуе яе зменлівасць.

У Беларусі ў асобныя гады сярэднямесячная тэмпература моцна вагаецца: ад 7–8 °C летам да 14–20 °C зімой. Сярэдняя тэмпература паветра ў лютым вагаецца ад + 1 да −19 °C (зменлівасць 20 °C), а ў ліпені — ад 15 да 22 °C (зменлівасць 7 °C). Гл. табліцу.

Сярэднямесячная і гадавая тэмпература паветра (°C) і яе экстрэмальныя значэнні ў асобныя гады (МС Горкі Магілёўскай вобласці, 1881–2023 гг.)

Тэмпература

Сярэдняя

Мінімальная

Год

Максімальная

Год

Зменлівасць

Студзень

−8

−18

1893

−1

1989

17

Люты

−8

−19

1929

+1

1990

20

Сакавік

−3

−11

1952

+3

1990

14

Красавік

+5

−2

1929

+11

1920

13

Май

+12

+8

1980

+17

1906

9

Чэрвень

+16

+12

1928

+20

1901

8

Ліпень

+18

+15

1979

+22

1936

7

Жнівень

+16

+13

1884

+20

1939

7

Верасень

+11

+8

1894

+15

1909

7

Кастрычнік

+5

0

1976

+9

1896

9

Лістапад

−1

−8

1993

+6

1996

14

Снежань

−5

−13

1890

+1

1960

14

Год

+5

+3

1942

+7

1989

4

Амплітуда

26

34

−23

11

Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца пад уплывам адвекцыі амаль ⅔ усяго часу за год.

Гл. таксама Канвекцыя.