Дата стварэння: 11.06.2025 14:10:38
Дата змены: 27.06.2025 15:28:03
Адве́кцыя (лац. advectio дастаўка)
Перамяшчэнне паветраных мас у гарызантальным накірунку, абумоўлівае перанос цяпла і вільгаці.
Адвектыўнае збліжэнне дзвюх паветраных мас з рознымі фізічнымі ўласцівасцямі прыводзіць да ўтварэння атмасфернага фронту — аднаго з найважнейшых сінаптычных аб’ектаў, якія вызначаюць фарміраванне і змяненне надвор’я. У межах франтальнай зоны рэзка мяняюцца метэаралагічныя элементы.
Паступленне паветранай масы ў дадзенае месца з больш высокай тэмпературай — назіраецца адвекцыя цяпла, з больш нізкай — адвекцыя холаду. З-за пераносу вадзяной пары адбываюцца адвектыўныя змяненні вільготнасці паветра. Адвекцыя халоднага паветра з’яўляецца ўмовай узнікнення цыклону, а адвекцыя цёплага — спрыяе развіццю антыцыклону.
Атмасферныя з’явы, якія ўзнікаюць у выніку адвекцыі, называюцца адвектыўнымі (ападкі, адвектыўныя туманы, адвектыўныя навальніцы, адвектыўныя замаразкі, шквал, смерч, пылавая бура і інш.).
У выніку адвекцыі цяпла і холаду ўзнікае адхіленне сярэднямесячнай тэмпературы ад кліматычнай нормы, якая характарызуе яе зменлівасць.
У Беларусі ў асобныя гады сярэднямесячная тэмпература моцна вагаецца: ад 7–8 °C летам да 14–20 °C зімой. Сярэдняя тэмпература паветра ў лютым вагаецца ад + 1 да −19 °C (зменлівасць 20 °C), а ў ліпені — ад 15 да 22 °C (зменлівасць 7 °C). Гл. табліцу.
Тэмпература |
Сярэдняя |
Мінімальная |
Год |
Максімальная |
Год |
Зменлівасць |
Студзень |
−8 |
−18 |
1893 |
−1 |
1989 |
17 |
Люты |
−8 |
−19 |
1929 |
+1 |
1990 |
20 |
Сакавік |
−3 |
−11 |
1952 |
+3 |
1990 |
14 |
Красавік |
+5 |
−2 |
1929 |
+11 |
1920 |
13 |
Май |
+12 |
+8 |
1980 |
+17 |
1906 |
9 |
Чэрвень |
+16 |
+12 |
1928 |
+20 |
1901 |
8 |
Ліпень |
+18 |
+15 |
1979 |
+22 |
1936 |
7 |
Жнівень |
+16 |
+13 |
1884 |
+20 |
1939 |
7 |
Верасень |
+11 |
+8 |
1894 |
+15 |
1909 |
7 |
Кастрычнік |
+5 |
0 |
1976 |
+9 |
1896 |
9 |
Лістапад |
−1 |
−8 |
1993 |
+6 |
1996 |
14 |
Снежань |
−5 |
−13 |
1890 |
+1 |
1960 |
14 |
Год |
+5 |
+3 |
1942 |
+7 |
1989 |
4 |
Амплітуда |
26 |
34 |
— |
−23 |
— |
11 |
Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца пад уплывам адвекцыі амаль ⅔ усяго часу за год.
Гл. таксама Канвекцыя.