Аграпрамысловы комплекс

Сельская гаспадарка і харчовы сектар

Дата стварэння: 03.05.2024 11:39:59

Дата змены: 13.02.2025 10:39:34

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка кантралюе ход уборачнай кампаніі з верталёта. 2017 г.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка кантралюе ход уборачнай кампаніі з верталёта. 2017 г.

Нацыянальны аграпрамысловы комплекс Беларусі (АПК) — сучасная вытворчая сістэма, якая ўключае сельскую гаспадарку, прамысловасць па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, абслуговую інфраструктуру, навуковае забеспячэнне і падрыхтоўку кадраў. АПК ахоплівае 40 % тэрыторыі краіны, у ім занята каля 7–8 % работнікаў рэальнага сектара эканомікі.

Сельская гаспадарка з’яўляецца цэнтральным звяном АПК. Яна вырабляе сыравіну для перапрацоўчай прамысловасці і ў многім вызначае эканоміку аграпрамысловага комплексу, бо доля сыравіны ў структуры сабекошту таварнай сельгаспрадукцыі складае 50 % і больш. Рэспубліка Беларусь мае значныя зямельныя рэсурсы. Ва ўмовах рэфармавання і ўдасканалення арганізацыйнай структуры ў аграрным сектары прасочваецца ўстойлівая тэндэнцыя стабілізацыі агульнай колькасці арганізацый у межах 1 400–1 500 адзінак, а сярэдні памер зямельнага ўчастка ў разліку на адну арганізацыю складае каля 6 тыс. га (табліца 1).

Табліца 1. Асноўныя паказчыкі развіцця сельскай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь

Паказчык

Год

2015

2016

2017

2018

2019

2020

Плошча сельгасугоддзяў, тыс. га

8 581,9

8 540,2

8 501,6

8 460,1

8 390,6

8 283,9

Колькасць сельгасарганізацый

1 469

1 509

1 357

1 389

1 382

1 428

Плошча сельгасугоддзяў на 1 сельгасарганізацыю, га

5 842

5 659,5

6 265

6 090,8

6 071,3

5 801,1

Колькасць занятых у сельскай гаспадарцы, тыс. чал.

315,2

303,2

293,6

284,6

273,2

265,3

Доля занятых у сельгасвытворчасці ў агульнай колькасці працаўнікоў, %

8

7,9

7,8

7,6

7,3

7,1

Аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасці, млрд бел. руб.

135,4*

15,5

18,1

18,8

20,6

22,9

Доля сельскагаспадарчай вытворчасці ў ВУП, %

6,3

6,9

7,6

6,6

6,8

6,8

Доля імпарту прадуктаў харчавання ў агульным аб’ёме імпарту, %

14,7

14,8

13,4

11,5

11,8

13

Доля экспарту прадуктаў харчавання ў агульным аб’ёме экспарту, %

16,7

18

17

15,6

16,8

19,9

Знешнегандлёвае сальда ў гандлі харчаваннем, млн долараў ЗША

4,6

155,3

387,4

855,7

881

1 522,1

* трлн руб.

У выніку актыўнага ўкаранення ў сельскагаспадарчую вытворчасць тэхнічных і тэхналагічных інавацый назіраецца ўстойлівая прагрэсіўная тэндэнцыя, характэрная для большасці эканамічна развітых краін, — скарачэнне колькасці тых, хто працуе ў галіне. Калі ў 2015 г. непасрэдна ў сельскай гаспадарцы было занята 315,2 тыс. чалавек, то ў 2020 г. — 265,3 тыс. чалавек, або ў 1,2 раза менш.

Паводле памеру сельскагаспадарчых угоддзяў на душу насельніцтва Беларусь уваходзіць у дваццатку сусветных лідараў: 0,58 га (пры 0,21 і 0,2 га ў сярэднім па ЕС і сусветнай супольнасці адпаведна).

Удзельная вага сельскагаспадарчай вытворчасці ў валавым унутраным прадукце (ВУП) у апошнія гады складае 7–8 %, у цэлым аграпрамысловага комплексу — да 30 %.

Асноўнымі відамі прадукцыі беларускай сельскай гаспадаркі з’яўляюцца малако, мяса жывёлы і птушкі, збожжа, бульба, агародніна, цукровыя буракі і льносыравіна. Яе вытворчасцю займаюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі, а таксама насельніцтва.

Прыярытэтным кірункам развіцця АПК была і застаецца буйнатаварная вытворчасць. Сельскагаспадарчыя арганізацыі, у т. л. фермерскія гаспадаркі, вырабляюць каля 84 % прадукцыі аграрнага сектара, на долю насельніцтва прыпадае 16 % (табліца 2).

Табліца 2. Аб’ём вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі (у бягучых цэнах), 2015–2020 гг., млрд руб.

Паказчык

Год

2015*

2016

2017

2018

2019

2020

Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак

Раслінаводства

60,6

7,2

8,5

8,5

9,5

10,4

Жывёлагадоўля

74,8

8,3

9,6

10,3

11,2

12,5

Усяго

135,4

15,5

18,1

18,8

20,7

22,9

У сельскагаспадарчых арганізацыях, уключаючы фермерскія гаспадаркі

Раслінаводства

38,3

4,7

5,5

5,5

6,3

7,1

Жывёлагадоўля

70,3

7,9

9,1

9,9

10,7

12,1

Усяго

108,6

12,6

14,6

15,4

17

19,2

У гаспадарках насельніцтва

Раслінаводства

22,3

2,5

2,9

3,1

3,2

3,3

Жывёлагадоўля

4,5

0,5

0,5

0,4

0,4

0,4

Усяго

26,8

3

3,4

3,5

3,6

3,7

* трлн руб.

Па аб’ёмах вытворчасці асноўных відаў сельгаспрадукцыі Беларусь з’яўляецца адным з лідараў сярод краін постсавецкай прасторы. У рэспубліцы гарантавана харчовая бяспека. Патрэбы насельніцтва ў прадуктах харчавання на 83–85 % задавальняюцца за кошт уласнай вытворчасці. Вытворчасць асноўных відаў сельгаспрадукцыі на душу насельніцтва гл. у табліцы 3.

Табліца 3. Вытворчасць асноўных прадуктаў сельскай гаспадаркі на душу насельніцтва, 2015–2020 гг., кг

Прадукты

Год

2015

2016

2017

2018

2019

2020

Збожжа

915

788

845

652

778

935

Бульба

634

632

678

621

648

558

Агародніна

178

200

207

185

197

187

Мяса

121

124

128

130

132

137

Малако

745

754

774

778

785

828

Яйкі, штук

396

382

372

356

373

373

У 2020 г. знешнегандлёвае сальда ў гандлі харчаваннем склала 1 522, 1 млн долараў ЗША і ў параўнанні з 2019 г. павялічылася ў 1,7 раза. Імпарт харчовых рэсурсаў складае каля 12–13 %. Пры гэтым доля жыццёва важных прадуктаў у структуры імпарту невысокая — 5–10 %. Прадуктаў харчавання беларускай вытворчасці дастаткова для забеспячэння ўнутраных патрэб у харчаванні з улікам плацежаздольнага попыту насельніцтва.

Нацыянальная аграпрамысловая вытворчасць з’яўляецца высокаразвітым, экспартна арыентаваным сектарам айчыннай эканомікі і мае высокі стратэгічны патэнцыял.