Аграпрамысловы комплекс
- Сельская гаспадарка і харчовы сектар
- Дзяржаўная аграпрамысловая палітыка
- Асноўныя сферы АПК
- Арганізацыйна-эканамічныя пераўтварэнні сельскагаспадарчых арганізацый
- Малыя формы гаспадарання
- Харчовая і перапрацоўчая прамысловасць
- Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці
- Дзяржаўная падтрымка АПК
- Кааператыўна-інтэграцыйнае ўзаемадзеянне ў АПК
- Кіраванне ў АПК
- Сацыяльная палітыка ў вёсцы. Развіццё сельскіх тэрыторый
- Інавацыйнае развіццё АПК
- Кадравы патэнцыял АПК
- Знешні гандаль Рэспублікі Беларусь сельскагаспадарчай прадукцыяй і харчаваннем
- Харчовая бяспека
- Забеспячэнне якасці сельскагаспадарчай прадукцыі
Інавацыйнае развіццё АПК
Дата стварэння: 23.05.2024 16:30:16
Дата змены: 23.05.2024 16:42:19
Нарматыўна-прававое забеспячэнне інавацыйнага развіцця АПК. У Рэспубліцы Беларусь за апошнія 20 гадоў рэалізаваны шэраг дзяржаўных праграм развіцця навукова-інавацыйнай дзейнасці і інавацыйнага развіцця, у т. л.:
-
Праграма развіцця навукова-інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь (зацверджана пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 1996 № 143);
-
Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007–2010 гады, зацверджаная Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2007 г. № 136 (у рэдакцыі ад 12 мая 2009 № 241);
-
Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гады, зацверджаная пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2011 г. № 669 (у рэдакцыі ад 9 снежня 2015 № 1023);
-
Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады, зацверджаная Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2017 г. № 31 (у рэдакцыі ад 13 чэрвеня 2018 № 236).
Дзейнічаюць нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць розныя аспекты інавацыйнай дзейнасці. Закон Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 1993 г. № 2105‑XII «Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі» (у рэдакцыі ад 4 студзеня 2021 № 74‑З) з’яўляецца асноватворным нарматыўным прававым актам у навукова-тэхнічнай сферы, прадугледжвае комплекс метадаў і сродкаў удзелу дзяржавы ў кіраванні навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасцю, рэгулюе адносіны, якія ўзнікаюць паміж дзяржаўнымі органамі і суб’ектамі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці ў працэсе фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі, і вызначае, што навука знаходзіцца пад апекай дзяржавы і карыстаецца яе падтрымкай як выключна важная сфера для эканамічнага развіцця, развіцця культуры, грамадскіх адносін, і забяспечвае эканамічныя і прававыя гарантыі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці.
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2007 г. № 1 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку стварэння суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры» (у рэдакцыі ад 12 сакавіка 2018 № 105) вызначае парадак стварэння і асноўныя напрамкі дзейнасці суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры.
Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2009 г. № 123 «Аб некаторых мерах па стымуляванні інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (у рэдакцыі ад 21 лютага 2014 № 92) і ад 7 верасня 2009 г. № 441 «Аб дадатковых мерах па стымуляванні навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці» (у рэдакцыі ад 28 снежня 2017 № 467) прыняты з мэтай актывізацыі і стымулявання эфектыўнай навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, стымулявання вытворчасці высокатэхналагічных тавараў (работ, паслуг) у Беларусі.
Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2010 г. № 148‑З «Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва» (у рэдакцыі ад 9 студзеня 2018 № 91‑З) накіраваны на вызначэнне прававых і арганізацыйных асноў падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, стварэнне спрыяльных умоў для яго развіцця.
Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2012 г. № 425‑З «Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (у рэдакцыі ад 11 мая 2016 № 364‑З) накіраваны на вызначэнне прававых і арганізацыйных асноў дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года (НСУР‑2030; адобрана пратаколам пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2017 № 10) з’яўляецца дакументам доўгатэрміновага характару, што вызначае мэты, этапы і напрамкі пераходу Рэспублікі Беларусь да постындустрыяльнага грамадства і інавацыйнага развіцця эканомікі пры гарантаванні ўсебаковага развіцця асобы, павышэнні стандартаў жыцця чалавека і забеспячэнні спрыяльнага навакольнага асяроддзя. НСУР‑2030 заклікана ліквідаваць існуючыя дысбалансы і стварыць трывалы падмурак для далейшага ўстойлівага развіцця на аснове мадэрнізацыі сістэмы эканамічных адносін і эфектыўнага кіравання на ўсіх тэрытарыяльных узроўнях з мэтай раўнавагі паміж сацыяльным, эканамічным і эколага-бяспечным развіццём краіны.
Стратэгія развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «Беларусь — краіна паспяховага прадпрымальніцтва» на перыяд да 2030 года (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 № 743) уяўляе сабой дакумент, які вызначае асноўныя задачы і прынцыпы ўдасканалення дзяржаўнага рэгулявання і падтрымкі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП), накіраваны на павелічэнне яго ўкладу ў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Стратэгіяй вызначаюцца прыярытэтныя напрамкі развіцця МСП на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву, стварэння спрыяльных умоў фарміравання і функцыянавання прадпрымальніцкага асяроддзя, забеспячэння ўзгодненасці дзеянняў органаў дзяржаўнай улады розных узроўняў і бізнесу.
Стратэгія «Навука і тэхналогіі: 2018–2040», зацверджаная пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 26 лютага 2018 г. № 17, вызначае: ключавыя рысы будучай інтэлектуальнай эканомікі і новыя контуры яе вытворчай сістэмы; базавыя асновы, мэты, задачы і прыярытэты развіцця навукова-тэхналагічнай сферы; асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў навуцы і інавацыйнай дзейнасці і інструменты стымулявання навукова-тэхналагічнага развіцця нацыянальнай эканомікі на перыяд да 2040 г.
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 мая 2019 г. № 197 «Аб навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці» ўстанаўлівае, што з 1 студзеня 2021 г. дзяржаўная палітыка ў сферах навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці фарміруецца ў адпаведнасці з прыярытэтнымі напрамкамі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, якія вызначаюцца на аснове канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама на аснове вынікаў комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу Беларусі на адпаведны перыяд. Распрацоўваюцца Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з зацікаўленымі да 1 сакавіка года, які папярэднічае новаму пяцігадоваму перыяду.
Такім чынам, нарматыўна-прававое забеспячэнне інавацыйнага развіцця АПК пастаянна ўдасканальваецца і з’яўляецца важнай умовай далейшага ўстойлівага развіцця айчыннай аграхарчовай сферы.
У Рэспубліцы Беларусь у цэлым створаны неабходныя ўмовы для інавацыйнай дзейнасці, павышэння яе эфектыўнасці і пераходу аграрнай сферы на інавацыйны шлях развіцця. Інавацыі ў АПК — гэта рэалізацыя ў гаспадарчай практыцы новаўвядзенняў, якія базіруюцца на выніках навуковых даследаванняў і распрацовак, а таксама айчынным і замежным перадавым вопыце.
У кантэксце практыкі прымянення ў АПК вылучаюцца селекцыйна-генетычныя, тэхніка-тэхналагічныя і вытворчыя, арганізацыйна-кіраўніцкія і эканамічныя, сацыяльна-экалагічныя інавацыі.
У галіне раслінаводства асноўныя інавацыйныя распрацоўкі накіраваны на стварэнне на базе навейшых дасягненняў навукі высокаўраджайных сартоў, гібрыдаў і папуляцый сельскагаспадарчых культур, канкурэнтных на ўзроўні сусветных стандартаў, устойлівых да неспрыяльных прыродных фактараў, адаптаваных да занальных асаблівасцей Беларусі, з высокай патэнцыйнай ураджайнасцю, эканамічнай эфектыўнасцю і аптымальным тэрмінам акупнасці, на ўдасканаленне агратэхналогій, а таксама на стварэнне высокаэфектыўных, імпартазамяшчальных тэхналогій і сродкаў абароны раслін.
У жывёлагадоўлі найважнейшае месца займае вывядзенне новых высокаэфектыўных парод сельскагаспадарчых жывёл, якія не саступаюць замежным па прадукцыйнасці, тэрміне карыснага выкарыстання і якасці атрыманай прадукцыі, а таксама далейшае ўдасканаленне тэхналогій утрымання і вырошчвання жывёлы з мэтай аптымізацыі вытворчасці прадукцыі, росту эфектыўнасці выкарыстання кармоў і павышэння на гэтай аснове прадукцыйнасці жывёл.
Усё шырэй выкарыстоўваюцца геаінфармацыйныя тэхналогіі, шматаперацыйныя энергазберагальныя сельскагаспадарчыя агрэгаты, беспілотныя лятальныя апараты, сістэмы пастаяннага відэаназірання за вытворчымі працэсамі, біялагічна актыўныя кармавыя дабаўкі, новыя лекавыя сродкі для жывёл і г. д.
Значным інавацыйным патэнцыялам валодаюць галіны перапрацоўчай прамысловасці АПК, прадпрыемствы якіх вырабляюць і патэнцыйна здольныя вырабляць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю, што з’яўляецца найбольш прывабным для інвестараў як дзяржаўных, так і прыватных, у т. л. замежных. У табліцы 22 прыведзена дынаміка асноўных паказчыкаў, якія характарызуюць інавацыйнае развіццё прадпрыемстваў харчовай прамысловасці АПК Беларусі за 2015–2019 гг.
Паказчык |
Год |
||||
2015 |
2016 |
2017 |
2018 |
2019 |
|
Доля інавацыйна-актыўных арганізацый у агульнай колькасці арганізацый, % |
16,8 |
17,4 |
16,7 |
20,3 |
24,4 |
Аб’ём адгружанай інавацыйнай прадукцыі (работ, паслуг), млн руб.*
|
550,6 |
562,6 |
564,3 |
551,2 |
701,1 |
Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі (работ, паслуг) у агульным аб’ёме рэалізаванай прадукцыі (работ, паслуг), % |
3,2 |
2,8 |
2,6 |
2,3 |
2,8 |
Інвестыцыі ў асноўны капітал прадпрыемстваў харчовай прамысловасці, млн руб. |
980,9 |
676,8 |
726,1 |
924,3 |
1 181,9 |
Прыходзіцца інвестыцый у асноўны капітал прадпрыемстваў харчовай прамысловасці на 1 руб. адгружанай інавацыйнай прадукцыі (работ, паслуг), руб. |
1,78 |
1,2 |
1,29 |
1,68 |
1,69 |
Выдаткі на інавацыі, млн руб. |
104 |
30,1 |
82,9 |
64,3 |
65,2 |
Прыходзіцца адгружанай інавацыйнай прадукцыі (работ, паслуг) у разліку на 1 руб. выдаткаў на тэхналагічныя інавацыі, руб. |
5,29 |
18,69 |
6,81 |
8,57 |
10,8 |
* Тут і далей грашовыя сумы ў беларускіх рублях прыведзены з улікам дэнамінацыі 2016 г. (паказчыкі 2015 пераведзены ў дэнамінаваныя адзінкі).
|
У выніку развіцця навукі і інавацыйнай дзейнасці, пашырэння міжнародных эканамічных і навукова-тэхнічных сувязей, рэалізацыі дзяржаўнай інавацыйнай стратэгіі развіцця створаны неабходныя ўмовы забеспячэння тэхналагічнага прагрэсу ў АПК. Гэта станоўча адбіваецца ў т. л. і на пазіцыі Рэспублікі Беларусь у глабальным рэйтынгу інавацый. У 2020 г. Беларусь паднялася ў параўнанні з 2019 г. на 8 пазіцый, у параўнанні з 2017 г. — на 24, а ў параўнанні з першым годам удзелу ў рэйтынгу — на 14 пазіцый і досыць нядрэнна глядзіцца на фоне краін — партнёраў па ЕАЭС (рыс. 10). Інавацыйная стратэгія АПК паказана ў табліцы 23.
Сфера прымянення |
Асноўныя напрамкі |
Эканоміка, арганізацыя і кіраванне |
Фарміраванне і рэалізацыя аграрнай стратэгіі і палітыкі развіцця АПК. Удасканаленне дзяржаўнага рэгулявання АПК. Аптымізацыя арганізацыйна-эканамічнага механізма эфектыўнага функцыянавання аграрнага рынку. Новыя мадэлі прадпрыемстваў, кааператываў і інтэграваных фарміраванняў у АПК. Новыя формы арганізацыі працы і вытворчасці і новыя метады матывацыі працы ў АПК. Развіццё сацыяльна-працоўнай сферы сяла. Рацыяналізацыя выкарыстання вытворчага патэнцыялу. Новыя формы тэхнічнага абслугоўвання і забеспячэння рэсурсамі АПК. Удасканаленне сістэмы фінансавага аздараўлення таваравытворцаў. Новыя формы і сістэмы кіравання ў АПК. |
Земляробства і раслінаводства |
Удасканаленне сістэмы маніторынгу выкарыстання зямель. Навукова абгрунтаваныя сістэмы земляробства. Інтэнсіфікацыя выкарыстання зямель, якія арашаюцца. Павышэнне ўрадлівасці глебы. Новыя формы мадыфікаваных раслін. Новыя тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Новыя ўгнаенні і іх сістэмы. Новыя сродкі аховы раслін. Актыўнае ўжыванне рэгулятараў росту раслін. «Біялагізацыя» земляробства. Новыя сарты і гібрыды сельскагаспадарчых культур. |
Жывёлагадоўля і ветэрынарная медыцына |
Новыя пароды, тыпы і кросы высокапрадукцыйных жывёл і птушкі. Стварэнне высокапрадукцыйных племянных статкаў. Захаванне і паляпшэнне генафонду сельскагаспадарчых жывёл. Стварэнне новых тыпаў трансгенных жывёл. Фарміраванне біялагічных сістэм гадоўлі жывёл. Павышэнне біялагічнага патэнцыялу прадукцыйнасці жывёл. Засваенне новых і ўдасканаленых індустрыяльных тэхналогій. Удасканаленне арганізацыі інтэнсіўнай кормавытворчасці. Паўсюдная механізацыя, аўтаматызацыя і камп’ютарызацыя на жывёлагадоўчых фермах. Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання кармавых рэсурсаў. |
Механізацыя і аўтаматызацыя |
Выкарыстанне новых і ўдасканаленых тэхналогій. Развіццё камбінаваных машын, сістэмы тэхнагеннай бяспекі. Забеспячэнне бяспекі і камфортнасці пры выкарыстанні тэхнікі. Прымяненне ўніфікаваных вузлоў і дэталей. Удасканаленне механізма функцыянавання механізаваных і трактарных атрадаў. Удасканаленне лізінгавых схем паставак тэхнікі. Эфектыўнае функцыянаванне дылерскіх службаў. Удасканаленне сістэмы рамонтна-аднаўленчай дзейнасці. Удасканаленне сістэмы фарміравання кадраў інжынерна-тэхнічнага забеспячэння АПК. Кааперацыя і інтэграцыя пры стварэнні новых тэхнічных комплексаў. |
Перапрацоўчыя галіны |
Укараненне новых метадаў апрацоўкі сыравіны. Атрыманне новых шматфункцыянальных прадуктаў з зададзенымі ўласцівасцямі. Новыя рэсурсазберагальныя тэхналогіі вытворчасці харчовай прадукцыі. Выкарыстанне другаснай і нетрадыцыйнай сыравіны. Павышэнне харчовай і спажывецкай каштоўнасці прадуктаў харчавання. Удасканаленне метадаў кантролю якасці прадукцыі. Новыя рэцэпты дзіцячага харчавання, узбагачаныя вітамінамі і мікраэлементамі. Новыя тэхналогіі захоўвання харчовых прадуктаў. Стварэнне безадходных тэхналогій пры вытворчасці харчовых прадуктаў. Стварэнне прадуктаў аздараўленчай і прафілактычнай уласцівасцей. |
Прыярытэтнымі інструментамі эканамічнага стымулявання актывізацыі выкарыстання суб’ектамі гаспадарання ўласных сродкаў для мэт інавацыйнага развіцця з’яўляюцца падатковыя і інвестыцыйныя льготы, удасканаленне амартызацыйнай палітыкі. Гэта, у прыватнасці, падатковае стымуляванне не толькі арганізацый, якія ствараюць інавацыі, але і суб’ектаў гаспадарання любых форм уласнасці, якія набываюць прадукты інавацыйнай дзейнасці, ільготнае абкладанне даходаў ад выкарыстання правоў інтэлектуальнай уласнасці, а таксама ўстанаўленне льготнай стаўкі па падатку на прыбытак у залежнасці ад тэмпаў росту выдаткаў на навукова-даследчыя і вопытна-канструктарскія работы.
Указамі Кіраўніка дзяржавы і законамі Рэспублікі Беларусь устаноўлены шэраг ільгот і стымулаў для суб’ектаў гаспадарання ў працэсе ажыццяўлення навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі, стварэння новых і ўдасканалення існуючых тавараў, тэхналогій, паслуг.