Харчовая бяспека

Аграпрамысловы комплекс

Харчовая бяспека

Дата стварэння: 27.05.2024 10:02:18

Дата змены: 13.02.2025 17:16:38


Забеспячэнне харчовай бяспекі і незалежнасці з’яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай і аграрнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Харчовая бяспека вызначана як важнейшы складнік нацыянальнай бяспекі і неабходная ўмова забеспячэння высокіх жыццёвых стандартаў насельніцтва і ўмоў для гарманічнага развіцця асобы.

Харчовая бяспека лічыцца дасягнутай пры такім стане нацыянальнай эканомікі і аграпрамысловага комплексу, пры якім незалежна ад уплыву кан’юнктуры сусветных рынкаў і іншых знешніх фактараў жыхарам на ўсёй тэрыторыі гарантуецца даступнасць харчавання ў колькасці, неабходнай для актыўнага, здаровага жыцця, а таксама ствараюцца сацыяльна-эканамічныя ўмовы для падтрымання спажывання асноўных прадуктаў харчавання на рацыянальным узроўні.

Штогод Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць маніторынг нацыянальнай харчовай бяспекі. Даследаванне ахоплівае важнейшыя сферы, уключаючы: тэндэнцыі развіцця сусветнага рынку і забеспячэння глабальнай харчовай бяспекі; каротка-, сярэдне- і доўгатэрміновыя прагнозы функцыянавання рынкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання дзяржаў — членаў ЕАЭС; ацэнку патэнцыяльных пагроз на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях і інш.

З улікам выяўленых па выніках маніторынгу тэндэнцый і фактараў адказнымі органамі дзяржаўнага кіравання выпрацоўваюцца меры па іх рэгуляванні, карэкціруюцца кірункі аграрнай і сацыяльна-эканамічнай палітыкі.

За 2015–2020 гг. Беларусь здолела значна ўмацаваць харчовую бяспеку і цалкам забяспечвае свае патрэбы ў харчаванні, аднак дапускае на нацыянальны рынак да 15 % імпартнай прадукцыі. Аб’ём вытворчасці асноўных прадуктаў сельскай гаспадаркі на душу насельніцтва гл. у табліцы 3. Дасягнуты ўзровень ўласнай вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання дазваляе гарантаваць фізічную даступнасць для насельніцтва прадуктаў харчавання ў энергетычнай ацэнцы 3 200–3 300 ккал/чал. у суткі.

Інтэгральны індэкс харчовай бяспекі ў 2020 г. паводле крытэрыяў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2017 г. № 962 «Аб Дактрыне нацыянальнай харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь да 2030 года», склаў 1,03. Такі ўзровень забяспечанасці з’яўляецца зыходным пунктам вырашэння новых задач харчовай бяспекі на 2025 г. і на перспектыву да 2030 г. (табліца 31).

Табліца 31. Інтэгральная ацэнка харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь з пазіцыі фізічнай даступнасці, каэфіцыент

Інтэгральны індэкс

Год

2010

2015

2016

2017

2018

2019

2020

Крытэрыі, якія дзейнічалі да 15.12.2017

Крытэрыі Дактрыны

Вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання

1,63

1,58

1,07

1,16

1,13

1,14

1,18

Энергетычнай каштоўнасці рацыёну

0,94

0,97

0,95

0,95

0,95

0,95

0,96

Спажывання асноўных прадуктаў

0,99

1,01

1

1

1,01

1,02

1,02

Харчовай каштоўнасці рацыёну (бялкі, тлушчы, вугляводы)

0,93

0,97

0,95

0,95

0,96

0,96

0,97

Харчовай бяспекі

1,09

1,11

0,99

1,01

1,01

1,01

1,03

Заўвага. Табліца разлічана ў адпаведнасці з крытэрыямі, вызначанымі ў Дактрыне нацыянальнай харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь да 2030 года паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Узровень уласнай вытворчасці дастатковы для задавальнення патрэбы ўнутранага рынку рэспублікі: у малаку і малакапрадуктах — на 240,8 %, раслінным алеі — 227,3, цукры белым — 185,7, мясе і мясапрадуктах — 132,8, яйках — 128,4, бульбе — 111, агародніне — на 107,3 %.

Тым не менш у 2020 г. мелі месца і негатыўныя тэндэнцыі. У гаспадарках усіх катэгорый скараціўся валавы збор цукровых буракоў у параўнанні з 2019 г. на 18,9 %, бульбы — на 14,3 %, вытворчасць яек зменшылася на 0,5 % (табліца 32).

Табліца 32. Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь і патрэба па ўзроўнях бяспекі, тыс. т

Прадукцыя

Год

Патрэба па ўзроўнях бяспекі

2020

крытычны

аптымістычны

Збожжа

8 770

6 000

9 000

Бульба

5 231,2

5 100

6 000

Агародніна

1 749,2

1 100

1 700

Плады і ягады

792,4

700

1 100

Рапс

731,3

360

600

Цукровыя буракі

4 010,9

2 410

4 970

Жывёла і птушка (забойная вага)

1 285

900

1 500

Малако

7 765

4 500

7 500

Рыба

16,8*

28

33

Яйкі, млн штук

3 495

2 000

2 900

*Ацэнка.

Заўвага. Крытычны і аптымістычны ўзроўні патрэбы вызначаны ў адпаведнасці з Дактрынай нацыянальнай харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь да 2030 года. У рапсе і цукровых бураках яны вызначаны на падставе патрэб у алеі раслінным і цукры белым.

Інтэгральны індэкс вытворчасці за 2015 г. склаў 1,58 (разлічаны на аснове крытычнага і аптымістычнага ўзроўняў патрэбы, вызначаных у адпаведнасці з Канцэпцыяй нацыянальнай харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь, без уліку параметраў вытворчасці пладоў і ягад, рыбы), у 2016 г. — 1,07, у 2017 г. — 1,16, у 2018 г. — 1,13, у 2019 г. — 1,15, у 2020 г. — 1,18.

У цэлым харчовая бяспека Рэспублікі Беларусь стабільна забяспечваецца паводле колькасных крытэрыяў. Існуюць перспектывы павышэння эфектыўнасці забеспячэння харчовай бяспекі за кошт крытэрыю фізічнай даступнасці. Разам з тым захоўваецца высокая ўдзельная вага некаторых імпартных тавараў у рознічным гандлі (садавіны і арэхаў, алею расліннага, рыбы і морапрадуктаў, круп, кандытарскіх вырабаў). Для Беларусі гэта прадукты крытычнага імпарту (табліца 33).

Табліца 33. Доля продажу харчовых тавараў айчыннай вытворчасці арганізацыямі гандлю Рэспублікі Беларусь па відах, %

Прадукцыя

Год

Адхіленне 2020 ад 2015, п. п.

2015

2016

2017

2018

2019

2020

Свежая садавіна і арэхі

13,8

10,2

8,8

9,1

8,4

7,2

−6,6

Свежая агародніна і грыбы

67,9

76,3

72

74,2

76,6

75

7,1

Мяса і мясныя прадукты

99,3

99,7

99,8

99,8

99,7

99,7

0,4

З іх:

мяса, уключаючы птушку і субпрадукты харчовыя

99,7

99,9

99,8

99,9

99,9

мясныя прадукты

99,3

99,7

99,7

99,8

99,6

99,6

0,3

Рыба, ракападобныя і малюскі

57,9

45

41,7

42,7

45,7

46,2

−11,7

З іх:

рыба і прадукты з яе

44,6

41,2

42,2

45,5

46

кансервы і прэсервы

з рыбы, ікра і яе

замяняльнікі

67,8

70,6

71,2

69,8

67,7

70,3

2,5

Цукрыстыя кандытарскія

вырабы

73,1

64,3

61,9

58,2

50,6

48,1

−28

Сыры

87,4

95

95,1

94,8

92,6

92,3

4,9

Алеі раслінныя

25,8

22,9

19,7

14,6

12

12,5

−13,3

Яйкі

99,8

100

100

100

100

100

0,2

Крупы

56,7

48,3

45,3

41,5

40,6

41,4

−15,3

Мука

96

96,9

93,5

88,5

85,7

89,8

−6,2

Макаронныя вырабы

64,6

67,2

65,2

66,9

64,2

62,6

−2

Харчовыя тавары ў цэлым

82,2

81,6

80,8

79,6

77,5

77,1

−5,1

Даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Адной з прыкмет эфектыўнага функцыянавання харчовага рынку з’яўляецца задавальненне патрэб насельніцтва ў прадуктах харчавання па якасці і асартыменце. У адпаведнасці з Дактрынай узровень дасягнення рацыянальных норм спажывання харчовых прадуктаў на душу насельніцтва выступае важнейшым мэтавым індыкатарам узроўню і якасці харчавання насельніцтва. Аднак у рэспубліцы захоўваецца дыферэнцыяцыя насельніцтва па ўзроўні даходаў, што абумоўлівае і яго расслаенне па ўзроўні харчавання і спажывання прадуктаў.

Узровень спажывання асноўных прадуктаў харчавання не абмежаваны рэсурсамі ўнутранага рынку, хоць рацыён застаецца незбалансаваным. На чалавека ў год (у разліку балансавым метадам) у 2019 г. спажывалася 97 кг мяса і мясапрадуктаў, 246 — малака і малакапрадуктаў, 12,6 — рыбы, 152 — агародніны і бахчавых, 97 кг садавіны і ягад, 264 штукі яек (табліца 34). У структуры рацыёну захоўваецца лішак высокакаларыйных прадуктаў, такіх як цукар і алей, пры недахопе спажывання малака, рыбы, хлебапрадуктаў.

Табліца 34. Спажыванне асноўных прадуктаў харчавання ў разліку на душу насельніцтва, кг

Прадукты

Год

2015

2016

2017

2018

2019

2020*

Мяса і мясапрадукты

90

92

93

94

97

99

Малако і малакапрадукты

250

247

253

246

246

248

Яйкі і яйкапрадукты, штук

280

264

260

259

264

265

Рыба і рыбапрадукты

13,2

12,3

12,6

12,8

12,6

12,2

Алей раслінны

18,5

18,3

18,1

18

17,5

17,5

Цукар

42,3

38,1

36,8

38,6

39,5

38,5

Хлебапрадукты

86

82

81

80

76

78

Бульба і бульбапрадукты

170

171

172

170

175

173

Агародніна, бахчавыя і прадукты іх перапрацоўкі

145

146

153

150

152

154

Садавіна, ягады і прадукты іх перапрацоўкі

79

90

89

82

97

98

*Ацэнка.

Даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Ацэнка ўзроўню даступнасці спажывання асноўных прадуктаў харчавання ў хатніх гаспадарках паказала некаторыя станоўчыя адхіленні ў якасным складніку рацыёну. Так, у 2020 г. у параўнанні з 2019 г. павысілася даступнасць спажывання малака, мяса, яек, агародніны і садавіны.

Спажыванне прадуктаў адрозніваецца і паводле катэгорый хатніх гаспадарак з розным складам. У параўнанні з 2019 г. адзначаецца павелічэнне спажывання мяса і мясапрадуктаў у сем’ях без дзяцей на 2 кг у разліку на аднаго чалавека ў год, у сем’ях пенсіянераў — на 3 кг, у сем’ях з дзецьмі — на 4 кг, малака і малакапрадуктаў — на 5, 5 і 6 кг адпаведна, яек — на 6, 8 і 4 штукі адпаведна, садавіны і ягад — на 1 кг ва ўсіх указаных катэгорыях.

Хатнія гаспадаркі з дзецьмі па-ранейшаму з’яўляюцца найбольш уразлівай групай насельніцтва з пункту гледжання ўплыву пагроз харчовай бяспекі. У сем’ях з трыма і больш дзецьмі ў параўнанні з сем’ямі, якія маюць адно дзіця, спажываюць на 26,2 % менш малака і малакапрадуктаў, на 24,2 — агародніны і бахчавых, на 24,1 — яек, на 22,4 — садавіны і ягад, на 20 — рыбы і рыбапрадуктаў, на 19,8 % — мяса і мясапрадуктаў. Пры гэтым спажыванне бульбы на 14,2 % вышэй.

Дыферэнцыяцыя эканамічнай даступнасці ў большай ступені праяўляецца праз адрозненні спажывецкіх расходаў у розных груп насельніцтва. У сярэднім за месяц на прадукты харчавання, уключаючы харчаванне па-за домам, у 2020 г. адна хатняя гаспадарка Рэспублікі Беларусь расходавала 39,1 % усіх спажывецкіх выдаткаў, што на 0,4 п. п. вышэй за ўзровень 2019 г. Значэнне паказчыка штогод перавышае дапушчальную Дактрынай велічыню (35 %). У 2020 г. адхіленне індыкатара склала 4,1 п. п., у т. л. у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 4 п. п., сельскай мясцовасці — 4,3 п. п. Недастатковая эканамічная даступнасць прадуктаў пакуль з’яўляецца стрымальным фактарам удасканальвання рацыёну і павышэння культуры харчавання насельніцтва (табліца 35).

Табліца 35. Індыкатары эканамічнай даступнасці харчавання

Індыкатар

Дапушчальнае значэнне

Год

Адхіленне ад дапушчальнага значэння ў 2020, п. п.

2016

2017

2018

2019

2020

Доля выдаткаў на прадукты харчавання ў структуры спажывецкіх выдаткаў хатніх гаспадарак, %

Не больш за 35

41,5

40,7

38,9

38,7

39,1

+4,1

З іх:

41,2

40,5

38,7

38,4

39

+4

у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу

сельскай мясцовасці

43

41,2

39,6

39,6

39,3

+4,3

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва, % да папярэдняга года

Не менш за 102,2

93,1

102,8

107,9

106,1

104,6

+2,4

Доля насельніцтва з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму ў агульнай колькасці, %

Не больш за 5,5

5,7

5,9

5,6

5

4,8

+0,7

З іх:

4,2

4,6

4,4

4

3,7

−2

у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу

у сельскай мясцовасці

Не больш за 8

10

9,8

9,3

8

8,1

+0,1

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя, % да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва

Не больш за 2

0,8

0,5

0,3

0,2

0,2

−1,8

Даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Задачы ў галіне забеспячэння харчовай бяспекі і ўстойлівага развіцця сельскай гаспадаркі на перспектыву патрабуюць прынцыпова новых рашэнняў. Ставіцца задача павышэння эканамічнай даступнасці прадуктаў, насычэння ўнутранага рынку айчыннымі таварамі высокай якасці, паляпшэння харчовага забеспячэння сельскіх тэрыторый.