Аграпрамысловы комплекс
- Сельская гаспадарка і харчовы сектар
- Дзяржаўная аграпрамысловая палітыка
- Асноўныя сферы АПК
- Арганізацыйна-эканамічныя пераўтварэнні сельскагаспадарчых арганізацый
- Малыя формы гаспадарання
- Харчовая і перапрацоўчая прамысловасць
- Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці
- Дзяржаўная падтрымка АПК
- Кааператыўна-інтэграцыйнае ўзаемадзеянне ў АПК
- Кіраванне ў АПК
- Сацыяльная палітыка ў вёсцы. Развіццё сельскіх тэрыторый
- Інавацыйнае развіццё АПК
- Кадравы патэнцыял АПК
- Знешні гандаль Рэспублікі Беларусь сельскагаспадарчай прадукцыяй і харчаваннем
- Харчовая бяспека
- Забеспячэнне якасці сельскагаспадарчай прадукцыі
Харчовая і перапрацоўчая прамысловасць
Дата стварэння: 23.05.2024 10:54:05
Дата змены: 23.05.2024 12:44:28
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ў час наведвання Тураўскага малочнага камбіната. Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці
Стратэгічны напрамак развіцця харчовай і перапрацоўчай прамысловасці Беларусі арыентаваны на нарошчванне вытворча-эканамічнага і канкурэнтнага патэнцыялу нацыянальных вытворцаў. Прыярытэтныя напрамкі прадугледжваюць:
-
далейшы рост прамысловай вытворчасці на аснове ўдасканалення тэхналогій, якія прымяняюцца (рэсурсазберагальных і безадходных), укаранення інавацый, зніжэння імпартаёмістасці прадукцыі;
-
стварэнне трывалай уласнай сыравіннай базы апрацоўчай прамысловасці;
-
забеспячэнне росту прадукцыйнасці працы па дабаўленай вартасці і іншых паказчыкаў эфектыўнасці ў галінах да ўзроўню ЕС і найлепшых сусветных крытэрыяў.
На ўнутраным і сусветным рынках сфарміраваўся стабільны станоўчы імідж беларускіх харчовых прадуктаў высокай якасці, вырабленых з выкарыстаннем натуральных інгрэдыентаў, ва ўмовах устойлівай сельскай гаспадаркі, з выкарыстаннем мясцовай сыравіны і найлепшых тэхналогій.
Індэкс прамысловай вытворчасці прадуктаў харчавання ў 2020 г. склаў 102,9 %, у т. л.: па перапрацоўцы і кансерваванні мяса, вытворчасці мясной і мясаўтрымальнай прадукцыі — 103,4 %, перапрацоўцы і кансерваванні рыбы — 99,1, перапрацоўцы і кансерваванні садавіны і агародніны — 103,3, вытворчасці раслінных алеяў і жывёльных маслаў і тлушчаў — 110,4, малочных прадуктаў — 106, мукамольна-крупяных прадуктаў, крухмалу і крухмальных прадуктаў — 103,9, хлебабулачных, макаронных і мучных кандытарскіх вырабаў — 95,2, іншых прадуктаў харчавання (цукру; какавы, шакаладу і цукрыстых кандытарскіх вырабаў; дзіцячага харчавання і дыетычных прадуктаў) — 98,4 % (табліца 15).
Від прадукцыі |
Год |
Тэмп росту 2016–2019, % |
|||
2016 |
2017 |
2018 |
2019 |
||
Мяса і харчовыя субпрадукты |
1 059,4 |
1 105,5 |
1 135,1 |
1 175,6 |
111 |
Каўбасныя вырабы |
275,5 |
279,5 |
278,8 |
270,6 |
98,2 |
Паўфабрыкаты мясныя і мясаўтрымальныя (уключаючы мяса птушкі) |
156,1 |
177,4 |
217,7 |
225,9 |
144,7 |
Рыба і морапрадукты харчовыя, уключаючы рыбныя кансервы |
92 |
101 |
114,4 |
127,3 |
138,4 |
Масла сметанковае і пасты малочныя |
117,9 |
120 |
115,2 |
115,8 |
98,2 |
Натуральнамалочная прадукцыя (у пераліку на малако) |
1 972 |
2 000,8 |
2 027,3 |
1 995,5 |
101,2 |
Сыры (акрамя плаўленага) |
191,4 |
193,4 |
203,2 |
243,9 |
127,4 |
Мука |
801,6 |
714,8 |
609 |
542 |
67,6 |
Крухмал, акрамя мадыфікаванага |
21,4 |
16,5 |
16,9 |
17 |
79,4 |
Макаронныя вырабы |
44 |
41,3 |
39 |
37,8 |
85,9 |
Раслінныя алеі |
149,2 |
169,9 |
385,7 |
417,5 |
279,8 |
Кармы гатовыя для сельскагаспадарчай жывёлы |
6 307,1 |
6 317,4 |
6 180,9 |
6 009,4 |
95,3 |
Даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь. |
На павышэнне ўзроўню і якасці харчавання насельніцтва рэспублікі значна ўплывае развітая вытворчасць айчынных прадуктаў дзіцячага харчавання. Аб’ём вытворчасці малака для дзіцячага харчавання ў 2019 г. склаў 30 829 т, тварагу і тварожных вырабаў — 5 681, кісламалочных прадуктаў — 29 265, мясных кансерваў — 1 578, плодаагароднінных і фруктовых кансерваў (пюрэ для дзіцячага харчавання) — 7 350, сокаў — 4 545, харчавання дзіцячага іншага (нектары, морсы і інш.) — 7 235 т.
Узровень загрузкі вытворчых магутнасцей апрацоўчых прадпрыемстваў вызначаецца даступнасцю сельскагаспадарчай сыравіны ў дастатковым аб’ёме і высокай якасці. Паказчык выкарыстання вытворчых магутнасцей дадзены ў табліцы 16.
Найменне |
Год |
|||
2016 |
2017 |
2018 |
2019 |
|
Мяса |
71 |
69,9 |
72,6 |
72,1 |
Мяса птушкі |
89 |
83,6 |
87,9 |
92 |
Каўбасныя вырабы |
73,7 |
70,6 |
69,6 |
67,4 |
Кансервы мясныя |
41,4 |
41,9 |
45 |
41,7 |
Рыба і морапрадукты, кансервы |
38,8 |
44,9 |
48,8 |
51,2 |
Малако і вяршкі сухія (і ў іншых цвёрдых формах) |
82,5 |
81,6 |
81,4 |
79,9 |
Масла сметанковае і пасты малочныя |
75,6 |
71 |
69,1 |
70,4 |
Тварог і тварожныя вырабы |
73,2 |
71,2 |
70,7 |
63,6 |
Натуральнамалочная прадукцыя (у пераліку на малако) |
72,4 |
66,5 |
63,3 |
63,4 |
Сыры цвёрдыя (акрамя сыру плаўленага) |
88,3 |
85,2 |
82 |
85,7 |
Мука |
91,3 |
86,3 |
74,4 |
66,5 |
Крупы |
63,5 |
60,3 |
54,4 |
47 |
Крухмал (акрамя мадыфікаванага) |
43,5 |
34,1 |
65,7 |
68,3 |
Хлеб і хлебабулачныя вырабы |
51,1 |
54,6 |
54,2 |
52,1 |
Мучныя кандытарскія вырабы |
64,6 |
66,9 |
60,4 |
59,2 |
Вырабы макаронныя і аналагічныя вырабы мучныя |
90 |
84,8 |
83,6 |
86 |
Цукар белы бураковы |
98,5 |
99,9 |
99,1 |
99,4 |
Шакалад, вырабы кандытарскія з шакаладу і цукру |
59,2 |
61,4 |
61,2 |
69,3 |
Харчаванне дзіцячае на малочнай аснове вадкае або пастападобнае |
79,9 |
90,6 |
99,8 |
99,9 |
Кансервы для дзіцячага харчавання мясныя, мясаўтрымальныя |
35,8 |
33,1 |
44,3 |
45,8 |
Кансервы для дзіцячага харчавання плодаагароднінныя і фруктовыя |
71,4 |
80,8 |
70 |
78,9 |
Сокі для дзіцячага харчавання |
83,3 |
88 |
61,9 |
57,8 |
Плодаагароднінныя кансервы (акрамя дзіцячага харчавання) |
41,9 |
42,7 |
47,1 |
48,3 |
Сокі фруктовыя і агароднінныя (акрамя дзіцячага харчавання) |
29,1 |
29,8 |
36,7 |
19,6 |
Алеі раслінныя |
38,3 |
49,7 |
81,6 |
85,2 |
Даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь. |
У 2020 г. 28,6 % арганізацый, асноўным відам дзейнасці якіх з’яўляецца прамысловая вытворчасць прадуктаў харчавання і напіткаў, ажыццяўлялі затраты на тэхналагічныя інавацыі (табліца 17). Сярод гэтай групы прадпрыемстваў 94,7 % ажыццяўляюць затраты на тэхналагічныя інавацыі, 2,6 % — арганізацыйныя і 18,4 % — маркетынгавыя; гэта структура характэрная для апрацоўчай прамысловасці эканомікі — 96,3, 7,9 і 12,1 % адпаведна.
Від эканамічнай дзейнасці |
Год |
|||||||||||
2017 |
2018 |
2019 |
2020 |
2017 |
2018 |
2019 |
2020 |
|||||
Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме, % |
Удзельная вага інавацыйна-актыўных арганізацый у агульнай колькасці абследаваных, % |
|||||||||||
Вытворчасць прадуктаў харчавання і напіткаў |
3,5 |
3,1 |
3,7 |
3,7 |
16,5 |
20,5 |
23,2 |
28,6 |
||||
Перапрацоўка і кансерваванне мяса і вытворчасць мясной і мясаўтрымальнай прадукцыі |
2,6 |
2,3 |
3 |
4,5 |
13,7 |
15,1 |
11,8 |
15,7 |
||||
Перапрацоўка і кансерваванне рыбы, ракападобных і малюскаў |
9,7 |
3,4 |
2,6 |
3,2 |
30 |
33,3 |
42,9 |
28,6 |
||||
Перапрацоўка і кансерваванне садавіны і агародніны |
1,3 |
1 |
1 |
1 |
12,5 |
18,8 |
18,8 |
13,3 |
||||
Вытворчасць раслінных алеяў і жывёльных маслаў і тлушчаў |
1,2 |
2,1 |
1,8 |
1,3 |
14,3 |
12,5 |
12,5 |
22,2 |
||||
Вытворчасць малочных прадуктаў |
3,4 |
3,7 |
5 |
4,3 |
19,2 |
25,5 |
35,4 |
40,4 |
||||
Вытворчасць цукру |
н. д. |
0,006 |
0,007 |
0,004 |
н. д. |
75 |
100 |
75 |
||||
Вытворчасць хлебабулачных, макаронных і мучных кандытарскіх вырабаў |
5,5 |
2,9 |
1,5 |
3,4 |
18 |
18,5 |
13,2 |
32,1 |
||||
Вытворчасць какавы, шакаладу і цукрыстых кандытарскіх вырабаў |
15,9 |
15,3 |
14,1 |
12,1 |
28,6 |
57,1 |
50 |
57,1 |
||||
Вытворчасць дзіцячага харчавання і дыетычных харчовых прадуктаў |
14,2 |
12,2 |
9,4 |
6,5 |
66,7 |
66,7 |
66,7 |
66,7 |
||||
Вытворчасць гатовых кармоў і кармавых дабавак для сельскагаспадарчых жывёл |
0,1 |
1,4 |
0,5 |
0,5 |
9,1 |
6,1 |
14,7 |
20 |
||||
Даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь. |
У 2020 г. Беларусь экспартавала 148,7 тыс. т ялавічыны, 193,9 — мяса і харчовых субпрадуктаў свойскай птушкі, 234,6 — малака і вяршкоў нязгушчаных, 214,7 — малака і вяршкоў згушчаных і сухіх, 83,9 — масла сметанковага, 274,5 — сыроў і тварагу, 445,2 тыс. т цукру, што больш за ўзровень папярэдняга года на 6,1; 13,8; 8,7; 7,2; 7,2; 12,5 і 60 % адпаведна.
Захоўваецца значны ўплыў рыначнай кан’юнктуры на эфектыўнасць рэалізацыі вытворчага патэнцыялу таваравытворцаў. Рэнтабельнасць продажаў прадукцыі ў вытворчасці прадуктаў харчавання ў 2020 г. склала 8,2 %, у т. л.: у перапрацоўцы і кансерваванні мяса і вытворчасці мясной і мясаўтрымальнай прадукцыі — 6,4 %, перапрацоўцы і кансерваванні рыбы — 12,7, перапрацоўцы і кансерваванні садавіны і агародніны — 11, вытворчасці алеяў і жывёльных маслаў і тлушчаў — 16,9, малочных прадуктаў — 8, мукамольна-крупяных прадуктаў, крухмалу і крухмальных прадуктаў — 4,6, хлебабулачных, макаронных і мучных кандытарскіх вырабаў — 5,4, цукру — 10,2, какавы, шакаладу і цукрыстых кандытарскіх вырабаў — 8,6, дзіцячага харчавання і дыетычных харчовых прадуктаў — 16,3, гатовых кармоў і дабавак для сельскагаспадарчых жывёл — 5,5 %.
У Рэспубліцы Беларусь досыць шырока ўжываецца практыка фарміравання сыравінных зон аграпрамысловай вытворчасці. Аптымізацыя сыравінных зон складае аснову павышэння эфектыўнасці буракацукровага і льнянога падкомплексаў АПК. Для сыравіннай зоны характэрны больш эфектыўны ў параўнанні з кароткатэрміновым дагаворным узаемадзеяннем суб’ектаў арганізацыйна-эканамічны механізм адносін у ланцужку стварэння дабаўленай вартасці (авансаванне, удасканаленне цэнаўтварэння, планаванне вытворчасці і загрузкі магутнасцей). Згодна з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 г. № 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны» і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2020 г. № 70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці» праводзяцца мэтанакіраваныя мерапрыемствы па фарміраванні і кіраванні развіццём сыравінных зон з арыентацыяй на ўстойлівае развіццё рэгіянальных аграпрамысловых комплексаў. Пры гэтым пад сыравіннай зонай аграпрамысловай вытворчасці разумеецца спосаб узаемадзеяння арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці, перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, аказанні паслуг па абслугоўванні, а таксама гандлі на падставе заключаных дагавораў.
Узаемадзеянне суб’ектаў сыравіннай зоны прадугледжвае, што арганізацыі прамысловасці ажыццяўляюць фінансаванне ўстойлівага ўзнаўлення сыравіны ў выглядзе авансавання і доўгатэрміновага інвеставання арганізацый сельскай гаспадаркі, уключаючы: набыццё ўгнаенняў, сродкаў абароны раслін і кармоў, тэхнічную дапамогу, куплю племянной прадукцыі і тэхнікі, будаўніцтва вытворчых магутнасцей.
Развіццё харчовай і перапрацоўчай прамысловасці ў Рэспубліцы Беларусь вызначаецца фактарамі навакольнага асяроддзя, якія ў перспектыве будуць вызначаць фінансава-эканамічную ўстойлівасць галіны. Гэта значны ўплыў кан’юнктуры знешняга рынку на эфектыўнасць функцыянавання таваравытворцаў; павелічэнне дзяржаўнай падтрымкі ўласных таваравытворцаў і прымяненне мер абароны на экспартных рынках; ўзмацненне канкурэнцыі на сыравінных рынках з прычыны росту дэфіцыту сельскагаспадарчай прадукцыі і інгрэдыентаў высокай якасці і інш.
Канкурэнтнымі перавагамі айчынных таваравытворцаў з’яўляюцца:
-
высокі навукова-тэхналагічны і інавацыйны патэнцыял харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, а таксама развіццё ўласнай індустрыі здаровага харчавання;
-
станоўчы імідж беларускіх харчовых тавараў як прадуктаў высокай якасці (натуральныя інгрэдыенты, устойлівая вытворчасць, выкарыстанне мясцовай сыравіны і інш.);
-
устойлівы ўзровень самазабеспячэння і даступнасці па большасці відаў сельскагаспадарчай сыравіны і харчавання, які адпавядае аптымальным крытэрыям харчовай бяспекі;
-
значны экспартны патэнцыял беларускай прадукцыі на рынках ЕАЭС, СНД, а таксама сістэмная работа па прадуктовай і краінавай дыверсіфікацыі рынкаў збыту і інш.
Асноўныя рызыкі зніжэння ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці галіны:
-
павелічэнне долі імпартных харчовых тавараў на ўнутраным рынку, якое можа ў далейшым прывесці да скарачэння вытворчага патэнцыялу айчынных таваравытворцаў і ўзнікнення пагроз харчовай бяспецы;
-
пакупная здольнасць грашовых даходаў насельніцтва, якая не дазваляе айчынным таваравытворцам у поўнай меры рэалізаваць канкурэнтны патэнцыял прадукцыі высокай якасці на ўнутраным рынку;
-
ціск камерцыйнай палітыкі гандлёвых сетак, пры якой гандлёвая нацэнка і ўмовы паставак могуць нівеліраваць канкурэнтныя перавагі айчынных вытворцаў;
-
абмежаваныя магчымасці фінансавання маркетынгавых даследаванняў і распрацовак.
З улікам выяўленых тэндэнцый выпрацоўваецца комплекс мер і механізмаў, якія забяспечваюць нарошчванне і эфектыўную рэалізацыю канкурэнтнага патэнцыялу галін АПК.