Аграпрамысловы комплекс
- Сельская гаспадарка і харчовы сектар
- Дзяржаўная аграпрамысловая палітыка
- Асноўныя сферы АПК
- Арганізацыйна-эканамічныя пераўтварэнні сельскагаспадарчых арганізацый
- Малыя формы гаспадарання
- Харчовая і перапрацоўчая прамысловасць
- Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці
- Дзяржаўная падтрымка АПК
- Кааператыўна-інтэграцыйнае ўзаемадзеянне ў АПК
- Кіраванне ў АПК
- Сацыяльная палітыка ў вёсцы. Развіццё сельскіх тэрыторый
- Інавацыйнае развіццё АПК
- Кадравы патэнцыял АПК
- Знешні гандаль Рэспублікі Беларусь сельскагаспадарчай прадукцыяй і харчаваннем
- Харчовая бяспека
- Забеспячэнне якасці сельскагаспадарчай прадукцыі
Сацыяльная палітыка ў вёсцы. Развіццё сельскіх тэрыторый
Дата стварэння: 23.05.2024 16:26:12
Дата змены: 23.05.2024 16:27:57
Сацыяльная палітыка ў беларускай вёсцы будуецца ў адпаведнасці з Законамі Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2000 г. № 395‑З «Аб сацыяльным абслугоўванні» і ад 4 студзеня 2010 г. № 108‑З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь». Устаноўлены асновы прававога рэгулявання сістэмы сацыяльнага абслугоўвання і развіцця інфраструктуры, вызначаны крыніцы фінансавання, парадак аказання і атрымання сацыяльных паслуг. У фінансаванні развіцця сацыяльнай інфраструктуры ў цяперашні час найбольш распаўсюджаным з’яўляецца метад прыцягнення сродкаў камерцыйных арганізацый на долевых пачатках.
Важнае значэнне для развіцця сельскай сацыяльнай інфраструктуры мае Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных мінімальных стандартах» (1999), які вызначыў прававыя асновы ўстанаўлення, фарміравання і прымянення дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў, якія забяспечваюць рэалізацыю замацаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь сацыяльных правоў грамадзян. З мэтай сістэмнага рашэння задачы па забеспячэнні сацыяльнымі стандартамі жыхароў сяла была прынята Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі на 2005–2010 гады.
У цяперашні час прыярытэтнымі напрамкамі ў сацыяльнай сферы з’яўляюцца: павышэнне прывабнасці працы і жыццёвага ўзроўню сельскага насельніцтва; удасканаленне інфраструктуры сельскіх населеных пунктаў; развіццё жыллёвага будаўніцтва і камунальнага ўладкавання сельскай мясцовасці; мадэрнізацыя аўтамабільных дарог і развіццё транспартных зносін у сельскай мясцовасці; павышэнне якасці адукацыі; паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання сельскага насельніцтва; развіццё культурна-забаўляльнай дзейнасці ў сельскай мясцовасці, захаванне і развіццё традыцыйнай культуры рэгіёнаў; развіццё фізічнай культуры, спорту і турызму на сяле; паляпшэнне бытавога і гандлёвага абслугоўвання сельскага насельніцтва.
З мэтай устойлівага развіцця сельскіх тэрыторый, матывацыі людзей да пражывання ў сельскай мясцовасці і эфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў для ўладкавання сяла сфарміраваны якасна новы тып сельскіх паселішч — аграгарадкі.
Аграгарадок — добраўпарадкаваны населены пункт, у якім створана вытворчая і сацыяльная інфраструктура для забеспячэння сацыяльных стандартаў насельніцтву, якое пражывае ў ім, і жыхарам прылеглых тэрыторый: цэнтральнае і лакальнае водазабеспячэнне (халоднае і гарачае); цэнтральнае газазабеспячэнне (або развіццё сістэм забеспячэння звадкаваным газам калектыўнага карыстання); вуліцы з цвёрдым пакрыццём; сетка дарог, што злучаюць аграгарадок з населенымі пунктамі ў зоне абслугоўвання; пасажырскія транспартныя зносіны з раённым і абласным цэнтрамі; аб’екты тэлефоннай сувязі на аснове стацыянарных і мабільных сістэм сувязі; гандлёва-закупачныя аб’екты спажывецкай кааперацыі; філіялы раённых прадпрыемстваў жыллёва-камунальнага абслугоўвання; структуры па абслугоўванні асабістых падсобных гаспадарак насельніцтва; дашкольныя ўстановы і школы; спартыўныя аб’екты і збудаванні, арганізацыі экалагічнага турызму, паляўнічыя гаспадаркі; амбулаторыі ўрача агульнай практыкі; пажарныя аварыйна-выратавальныя дэпо і пасты; аб’екты прыдарожнага сэрвіснага абслугоўвання (грамадскага харчавання, аўтамабільнага сэрвісу, аўтазаправачныя станцыі, гасцініцы); установы культуры (дамы культуры, клубы, бібліятэкі і г. д.), цэнтры традыцыйных народных промыслаў і рамёстваў; юрыдычныя паслугі насельніцтву, уключаючы натарыяльныя.
Аграгарадкі створаны на аснове буйных вёсак, дзе размешчаны адміністрацыйныя цэнтры сельскіх Саветаў і цэнтральныя сядзібы сельскагаспадарчых арганізацый, больш высокая колькасць насельніцтва, засяроджана большасць аб’ектаў сацыяльнай і вытворчай інфраструктуры. Колькасць іх раўнамерна размеркавана па рэгіёнах рэспублікі. Створаны і функцыянуе 1 481 аграгарадок, у т. л. у Брэсцкай вобласці — 221, Віцебскай — 256, Гомельскай — 238, Гродзенскай — 239, Мінскай — 325, у Магілёўскай вобласці — 202.
Праведзены мерапрыемствы па аптымізацыі сеткі сельскіх устаноў культуры, укараненні рацыянальных схем іх тэрытарыяльнага размяшчэння з улікам канкрэтнай сацыяльна-дэмаграфічнай сітуацыі. У аграгарадках і буйных населеных пунктах створаны сацыяльна-культурныя комплексы, якія ўключаюць клуб, бібліятэку, дзіцячую школу мастацтваў і інш.
З мэтай павышэння даступнасці для сельскага насельніцтва кваліфікаванай медыцынскай дапамогі ажыццяўлялася рэарганізацыя сельскіх устаноў аховы здароўя ў амбулаторыі агульнай урачэбнай практыкі. Гэта закранула ўчастковыя бальніцы, якія не адпавядалі санітарна-гігіенічным патрабаванням і мелі слабую матэрыяльна-тэхнічную базу. Частка ўчастковых бальніц перапрафілявана ў бальніцы сястрынскага догляду, якія створаны ў асноўным для адзінокіх старых, якія пакутуюць на хранічныя захворванні і маюць патрэбу ў медыцынскім назіранні і доглядзе. Для планавання сеткі такіх бальніц прыняты нарматыў — адзін ложак на 1 000 чалавек насельніцтва.
Умацавана матэрыяльна-тэхнічная база фізічнай культуры і спорту ў сельскай мясцовасці. Колькасць фізкультурна-спартыўных збудаванняў павялічылася на 19,5 %. Агульная колькасць чалавек, якія займаюцца фізкультурай і спортам, складае каля 17 % ад агульнай колькасці сельскіх жыхароў.
Багаты прыродны патэнцыял Беларусі (20 тыс. рэк, 10 тыс. азёр; 36 % тэрыторыі краіны займаюць лясы, 7 % — нацыянальныя паркі) спрыяе развіццю аграэкатурызму.
За 2000–2019 гг. у выніку ажыццяўлення мэтанакіраванай дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі на сяле добраўпарадкаванне жыллёвага фонду палепшылася прыкладна ў 2 разы; больш за палову жылля на сяле мае такое ж інжынернае ўладкаванне, як і ў горадзе. Павышэнне якасці жылля істотна палепшыла ўмовы жыцця на сяле. У аграгарадках камфортнасць жылля не адрозніваецца ад гарадскіх кватэр (табліца 21).
Паказчык |
Год |
2019 да 2000, у % |
||||
2000 |
2005 |
2010 |
2015 |
2019 |
||
Удзельная вага агульнай плошчы, абсталяванай:
водаправодам |
26,2 |
33,6 |
40,4 |
52,7 |
54 |
206,1 |
каналізацыяй |
21,6 |
29,2 |
36,3 |
49,6 |
51 |
236,1 |
цэнтральным ацяпленнем |
18,9 |
26,5 |
33,8 |
45,6 |
48,1 |
254,5 |
газам |
88,5 |
91,9 |
93,5 |
94,9 |
94,8 |
107,1 |
ваннамі (душам) |
9,7 |
21 |
29,8 |
42,9 |
43,5 |
448,4 |
Гандаль на сяле ажыццяўляецца гандлёвымі арганізацыямі ўсіх форм уласнасці, уключаючы і індывідуальных прадпрымальнікаў. Развітая сетка электрасувязі агульнага карыстання. Стацыянарную тэлефонную сувязь маюць 99 % сельскіх населеных пунктаў. Даступна аказанне паслуг сотавай электрасувязі (99,9 %). У 2020 г. інтэрнэт-карыстальнікамі з’яўляліся звыш 70 % жыхароў сяла.
Развіццё асноўных галін сацыяльна-культурнага і жыллёва-бытавога комплексаў сведчыць аб планамерным і ўстойлівым развіцці сельскіх населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь і горадаўтваральных сельскагаспадарчых арганізацый.