Аграпрамысловы комплекс

Раслінаводства

Дата стварэння: 03.05.2024 13:43:23

Дата змены: 18.09.2024 09:00:33

Раслінаводства — адна з асноўных галін сельскай гаспадаркі, дзе ажыццяўляецца тэхналагічны працэс вырошчвання сельскагаспадарчых культур і ўборкі ўраджаю з мэтай атрымання рознай расліннай прадукцыі высокай якасці. Прадукцыя раслінаводства пакрывае значную частку патрэб насельніцтва ў харчаванні, акрамя таго, больш за 60 % расліннай прадукцыі скормліваецца ў тым або іншым выглядзе жывёлам і таксама становіцца крыніцай харчавання ў выніку пераўтварэння яе ў прадукты жывёлагадоўлі. Раслінаводства з’яўляецца найважнейшай крыніцай сыравіны для харчовай і перапрацоўчай прамысловасці.

Раслінаводства, займаючы важнае месца ў АПК краіны, павінна вырашаць наступныя найважнейшыя задачы:

  • забяспечваць насельніцтва краіны высакаякасным харчаваннем на аснове вытворчасці канкурэнтаздольнай расліннай прадукцыі, якая выкарыстоўваецца для харчовых і кармавых мэт, і даваць харчовай і лёгкай прамысловасці ў дастатковай колькасці неабходную сыравіну;

  • вырабляць раслінаводчую прадукцыю ў такіх аб’ёмах і асартыменце, якія дазваляюць таваравытворцу атрымліваць дастатковыя памеры даходу і прыбытку, мець высокую рэнтабельнасць продажаў;

  • захоўваць прыродныя ландшафты ў якасці прывабнай жыццёвай прасторы, захоўваць экасістэму краіны.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ў час наведвання ААТ «Квасевічы» Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ў час наведвання ААТ «Квасевічы» Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці

Пасля завяршэння ўборкі зернавых палі Беларусі традыцыйна ўпрыгожваюцца скульптурамі з саломы. Слуцкі раён Мінскай вобласці

Пасля завяршэння ўборкі зернавых палі Беларусі традыцыйна ўпрыгожваюцца скульптурамі з саломы. Слуцкі раён Мінскай вобласці

Уборка рапсу на палях філіяла «Праўда-Агра» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». Дзяржынскі раён Мінскай вобласці

Уборка рапсу на палях філіяла «Праўда-Агра» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». Дзяржынскі раён Мінскай вобласці

Зямельны фонд Рэспублікі Беларусь складае 207,6 тыс. км². На пачатак 2020 г. сельскагаспадарчыя землі займалі 40,4 % (8 390,6 тыс. га), з іх ворныя землі — 5 713,1 тыс. га, або 68,1 %. Пад пастаяннымі культурамі знаходзілася 106,5 тыс. га, пад лугавымі землямі — 2 567,5 тыс. га. Па 100‑бальнай шкале сярэдні бал кадастравай ацэнкі раллі складае 31 бал. У зямельным фондзе ў асноўным пераважаюць дзярнова-падзолістыя (43,4 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (24,5 %) і тарфяна-балотныя глебы (17,1 %).

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадала 87,9 % сельскагаспадарчых зямель, на долю сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак і грамадзян — 2,6 і 8,5 % адпаведна.

Раслінаводства спецыялізуецца на вырошчванні традыцыйных для ўмераных шырот культур, дзе пераважаюць збожжавыя (пераважна ячмень, трыцікале, пшаніца), а таксама бульба і кармавыя культуры. У сувязі са структурнымі пераўтварэннямі і з арыентацыяй на імпартазамяшчэнне расліннага бялку і алею ў рэспубліцы пашыраюцца аб’ёмы вырошчвання зернебабовых і алейных культур.

Раслінаводства ў значнай меры падпарадкавана патрэбам жывёлагадоўлі, бо сельская гаспадарка спецыялізуецца на вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Гэтым і абумоўлена структура пасяўной плошчы, значную долю якой у 2019 г. займалі кармавыя культуры (43,4 %), на долю збожжавых і зернебабовых прыпадала 41,6 %, тэхнічных культур — 9,5 %, бульбы — 4,5 %. У параўнанні з 1991 г. значна павялічыліся пасяўныя плошчы пад цукровымі буракамі і рапсам (адпаведна ў 1,9 і 13,5 раза), пад агароднінай — у 1,2 раза, больш чым у 2,5 раза скараціліся пасадкі бульбы (табліца 4).

У апошнія гады ў гаспадарках усіх катэгорый на долю прадукцыі раслінаводства ў сукупнай прадукцыі сельскай гаспадаркі прыпадала 45–47 % (у 2019 — 45,8 %). Пры гэтым у 2019 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях удзельная вага прадукцыі раслінаводства склала 35 %, у сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках і гаспадарках насельніцтва — 91,5 і 87,9 % адпаведна. Найбольшую ўдзельную вагу ў вытворчасці прадукцыі раслінаводства займаюць сельскагаспадарчыя арганізацыі — 61 %, гаспадаркі насельніцтва — 33,6 %, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі — 5,4 %.

Табліца 4. Пасяўная плошча (тыс. га), валавы збор (тыс. т) і ўраджайнасць (ц/га) асноўных сельскагаспадарчых культур (у гаспадарках усіх катэгорый), 1991–2020 гг.

Паказчык

Год

1991

1995

2000

2005

2010

2011

2015

2016

2017

2018

2019

2020

Збожжавыя і зернебабовыя (у вазе пасля дапрацоўкі)

Пасяўная плошча

2 606

2 692

2 537

2 314

2 577

2 632

2 406

2 385

2 430

2 348,6

2 452,7

2 534,5

Валавы збор

6 296

5 502

4 856

6 421

6 988

8 273

8 657

7 461

7 993

6 151

7 331

8 770

Ураджайнасць

24,2

21,1

19,4

28,1

27,7

32,2

36,5

31,5

33,2

26,7

30,4

35

Ільновалакно

Пасяўная плошча

120

98

82

78

62

68

45

46

47

62,4

62,5

59,3

Валавы збор

76

60

37

50

46

46

41

41

42

1 746

1 854

1 749,2

Ураджайнасць

6,3

6,2

4,8

7

7,7

7,5

10,1

9,4

9,2

265

284

277

Цукровыя буракі

Пасяўная плошча

45

55

52

100

97

101

103

97

101

102,3

95,9

84,6

Валавы збор

1 147

1 172

1 474

3 065

3 773

4 487

3 300

4 279

4 989

4 809

4 927

4 010,9

Ураджайнасць

256

218

292

316

395

454

330

446

500

477

519

482

Рапс

Пасяўная плошча

27

48

110

128

326

318

259

229

339

359,2

362,6

363,6

Валавы збор

30,9

26

73

150

375

379

382

260

602

456

578

731,3

Ураджайнасць


6,5

7,1

12,3

12,2

12,8

15,7

12,4

18,1

13,1

16,8

20,6

Бульба

Пасяўная плошча

655

725

661

467

371

345

314

295

277

273,8

268

254

Валавы збор

8 958

9 504

8 718

8 185

7 831

7 148

5 995

5 986

6 415

5 864

6 105

5 231,2

Ураджайнасць

137

132

134

177

214

210

194

205

232

216

229

206

Агародніна

Пасяўная плошча

51

77

98

89

86

73

66

66

63

62,4

62,5

59,3

Валавы збор

918

1 031

1 379

2 007

2 335

1 816

1 687

1 891

1 959

1 746

1 854

1 749,2

Ураджайнасць

174

135

134

208

247

249

244

276

295

265

284

277

Нарыхтоўка кармоў. ДП «ЖодзінаАграПлемЭліта» Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. 2016 г.

Нарыхтоўка кармоў. ДП «ЖодзінаАграПлемЭліта» Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. 2016 г.

Уборка рэдзькі маслічнай на сілас у ААТ «Гомельская птушкафабрыка». Гомельскі раён

Уборка рэдзькі маслічнай на сілас у ААТ «Гомельская птушкафабрыка». Гомельскі раён

Уборка зернавых у СВК «Граніт-Агра». Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці

Уборка зернавых у СВК «Граніт-Агра». Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка знаёміцца з ходам уборачнай кампаніі. ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка знаёміцца з ходам уборачнай кампаніі. ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці

У структуры вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2019 г. у вартасным выражэнні найбольшую ўдзельную вагу займалі збожжавыя культуры — 11 %, агароднінна-бахчавыя культуры — 10,6, бульба — 6,6, тэхнічныя культуры — 3,9, плады і ягады — 1,6, іншая прадукцыя раслінаводства — 12,1 %. У сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі вырабляецца значная доля збожжа — 94,6 % ад сукупнай вытворчасці, ільновалакна — 99,9 %, цукровых буракоў — 97,5 %. У сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках і гаспадарках насельніцтва вырабляецца 89,3 % бульбы, 87,3 % агародніны.

Збожжавая гаспадарка. Для Рэспублікі Беларусь забеспячэнне ўласным збожжам — адзін з найважнейшых напрамкаў умацавання харчовай бяспекі краіны, поўнае задавальненне патрэб у збожжавых рэсурсах харчовага і фуражнага прызначэння, стварэнне неабходных насенных фондаў, пераходных страхавых запасаў і дзяржаўных рэзерваў, якія дазваляюць бесперабойнае забеспячэнне насельніцтва хлебнай прадукцыяй, незалежна ад ваганняў вытворчасці, а таксама забеспячэнне экспарту прадукцыі.

З 1991 па 2020 г. пасяўная плошча пад збожжавымі і зернебабовымі скарацілася на 71,5 тыс. га, пры гэтым валавы збор павялічыўся на 39,3 %, а ўраджайнасць — на 44,6 %. Сярэднегадавая вытворчасць збожжа за 2011–2020 гг. ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склала 8,1 млн т з ураджайнасцю 32,2 ц/га. Пік вытворчасці прыпаў на 2014 г., калі валавы збор збожжа склаў 9,6 млн т з сярэдняй ураджайнасцю 36,6 ц/га.

Высокага ўзроўню вытворча-эканамічных паказчыкаў вырошчвання збожжавых і зернебабовых дасягнулі: ВК імя У. І. Крамко, СВК «Прагрэс-Верцялішкі» і СВК імя Дзеншчыкова Гродзенскага раёна, СВК «Агракамбінат Сноў» Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, ААТ «Гастэлаўскае» Мінскага раёна і ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Аснову збожжавай гаспадаркі рэспублікі складаюць пшаніца яравая і азімая, трыцікале, ячмень, жыта, авёс, на долю якіх прыпадае 86 % збожжавых палеткаў. Павялічыліся пасевы каштоўных і высокаўраджайных сартоў пшаніцы і трыцікале (да 30 і 21 % адпаведна). Вялікія магчымасці ў вытворчасці збожжа маюць Гродзенская і Мінская вобласці, а па шэрагу эканамічных і прыродных фактараў, якія вызначаюць інтэнсіфікацыю, таксама і Брэсцкая.

Больш эфектыўнымі культурамі пры ацэнцы іх як таварнай прадукцыі з’яўляюцца пшаніца і трыцікале, а таксама кукуруза з рэалізацыяй на насенне. Па суме прыбытку ў разліку на гектар таварнай пасяўной плошчы (з улікам ураджайнасці, сабекошту і закупачных цэн) яны займаюць першыя месцы. Па кармавой накіраванасці, выхадзе пратэіну з гектара і меншай яго затратнасці прыярытэт належыць зернебабовым, далей у гэтым шэрагу — азімая пшаніца і трыцікале.

Самым істотным рэзервам паляпшэння зернефуражу, яго збалансаванасці па пратэіне з’яўляецца павышэнне ў структуры ўдзельнай вагі зернебабовых культур. Больш высокае ўтрыманне бялку ў зернебабовых (у 1 кг гароху — 195 г, вікі — 227 г, лубіну — 285 г) пры атрыманні ўраджаю 25 ц/га дазваляе збалансаваць пратэінам адпаведна 9, 12 і 18 т збожжа кармавога ячменю з 3, 4 і 6 га.

Уборка зернавых у СВК «Азярыцкі» Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці
Зернесушыльны комплекс ЗСК‑60Ш «Амкадор» працуе ў ААТ «Агракамбінат «Юбілейны» Аршанскага раёна Віцебскай вобласці
Зводны студэнцкі сельскагаспадарчы атрад ГА «БРСМ» працаваў на зернесушыльным комплексе ААТ «Уздзенскі райаграсэрвіс»
Уборка зернавых у СВК імя Дзеньшчыкова Гродзенскага раёна
Прыёмка зерня на зернятоку Рэчыцкага камбіната хлебапрадуктаў. Гомельская вобласць

Бульбаводства. Бульба вырошчваецца ва ўсіх абласцях краіны, пасевы размешчаны нераўнамерна. У 2020 г. у структуры пасяўных плошчаў найбольшую ўдзельную вагу бульба займала ў Брэсцкай вобласці — 5,4 %, Гродзенскай — 5,1 %, Мінскай — 4,4 %. Бульбапрадуктовы падкомплекс перажывае значныя структурныя змены. У 2020 г. у параўнанні з 1991 г. пасяўныя плошчы пад бульбай скараціліся больш як у 2,5 раза, ураджайнасць павялічылася на 50,4 %. Сярэднегадавая вытворчасць бульбы складае каля 6–6,2 млн т (ураджайнасць 220–230 ц/га). Высокія вытворча-эканамічныя паказчыкі пры вырошчванні бульбы ў ААТ «Агра-Моталь» Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, ААТ «Камбінат «Усход» Гомельскага раёна, СВК «Гігант» Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці і СВК «Агракамбінат Сноў» Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

Для бесперабойнага забеспячэння насельніцтва свежай бульбай мэтазгодна засяродзіць вытворчасць ранняй бульбы ў паўднёвых раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей, а для гэтага выкарыстоўваць сарты Аксаміт, Лазурыт, Дэльфін, Лілея, Уладар, Капрыз і іншыя, здольныя забяспечыць атрыманне ўраджайнасці 120–150 ц/га на 35‑ы дзень пасля ўсходаў. У неспрыяльных рэгіёнах паўночнай часткі рэспублікі (большая частка Віцебскай вобласці) трэба ўключаць у вытворчасць сарты з інтэнсіўным назапашваннем ураджаю (Скарб, Явар, Брыз і г. д.) і размяшчаць у месцах са спрыяльнымі глебава-кліматычнымі і эканамічнымі ўмовамі.

Пасадка бульбы
Уборка бульбы
Бульбасховішча ў СВК «Гігант» Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Клецкі раён Мінскай вобласці

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Клецкі раён Мінскай вобласці

Уборка лёну. Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці

Уборка лёну. Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ў час наведвання РВУП «Вусце» НАН Беларусі». Аршанскі раён Віцебскай вобласці

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ў час наведвання РВУП «Вусце» НАН Беларусі». Аршанскі раён Віцебскай вобласці

Цукровыя буракі. Вытворчасць цукровых буракоў сканцэнтравана ў сельскагаспадарчых арганізацыях Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей; найлепшыя землі для буракасеяння — у Мінскай і Гродзенскай абласцях. З 1991 па 2020 г. пасяўныя плошчы цукровых буракоў павялічыліся амаль у 1,9 раза (з 45 да 84,6 тыс. га), ураджайнасць — у 1,9 раза (з 256 да 482 ц/га) і валавы збор — у 3,5 раза (з 1 147 да 4 010,9 тыс. т). Высокіх эканамічных вынікаў у буракасеянні дасягнулі ВК імя У. І. Крамко, СВК імя Дзеншчыкова і СВК «Свіслач» Гродзенскага раёна, ААТ «Вітка-Агра» Слуцкага раёна Мінскай вобласці, ААТ «Гастэлаўскае» Мінскага раёна, ААТ «Агра-сад Світанак» Брэсцкага раёна, ААТ «Прынёманскі» Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці і інш.

Лён-даўгунец. Па аб’ёмах вытворчасці льновалакна Беларусь займае 4‑е месца ў свеце (пасля Кітая, Францыі і Расіі). Рэспубліка вырабляе ⅓ ільновалакна ў СНД, 16 % — на еўрапейскім кантыненце, або амаль 9 % яго сусветнай вытворчасці. Нягледзячы на істотнае рэфармаванне льняной галіны, у апошнія гады практычна па ўсіх пазіцыях у ёй штогод выяўляюцца страты, асноўнымі прычынамі якіх з’яўляюцца: недастатковыя тэмпы росту ўраджайнасці льносаломкі, нізкая якасць трасты і валакна, якія нарыхтоўваюцца, павелічэнне сабекошту прадукцыі і неадпаведнасць ёй рэалізацыйных цэн. Адносна 1991 г. пасевы пад гэтай культурай скараціліся больш як у 2,4 раза. Па выніках 2011–2020 гг. сярэднегадавы валавы збор ільновалакна склаў 44 —45 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 8,5 ц/га, у т. л. у 2020 г. гэтыя паказчыкі склалі 47,8 тыс. т і 10,2 ц/га адпаведна.

Новая тэхналагічная лінія па перапрацоўцы льнотрасты на Дварэцкім льнозаводзе. Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці
Узоры лёну і льновалакна розных сартоў. РВУП «Вусце» НАН Беларусі»
Узоры лёну і льновалакна розных сартоў. РВУП «Вусце» НАН Беларусі»
На Дварэцкім ільнозаводзе. Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці

Рапс. Шырокае развіццё ў Беларусі рапсасеянне атрымала пасля 1995 г. Найбольшы пік прыпадае на 2012–2014 гг., калі пасяўныя плошчы пад культурай склалі 414–439 тыс. га, а валавы збор — 704–730 тыс. т з сярэдняй ураджайнасцю 16,7–18,2 ц/га. У 2015–2016 гг. з-за неспрыяльных кліматычных умоў пасевы рапсу скараціліся да 229–259 тыс. га. Па выніках 2020 г. валавы збор насення рапсу склаў 731,3 тыс. т з ураджайнасцю 20,6 ц/га.

У перадавых гаспадарках краіны ўкаранёны рэсурсазберагальныя тэхналогіі вырошчвання азімага рапсу з патэнцыялам прадукцыйнасці 3,5–4 т/га і вышэй, алейнага семя пры зборы алею 1,6–1,9 т/га, бялку 0,8–1 т/га і яравога рапсу — адпаведна 3–3,5, 1,2–1,5 і 0,7–0,8 т/га. Раянаваны айчынныя сарты і гібрыды, якія адпавядаюць сусветным стандартам якасці і дазваляюць забяспечыць ураджайнасць алейнага семя 22–40 ц/га, а на ўрадлівых глебах перадавых гаспадарак, дзе выкарыстоўваюцца гібрыды, — да 50 ц/га. Высокіх вытворча-эканамічных паказчыкаў пры вырошчванні рапсу дасягнулі ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, СВК імя Дзеншчыкова Гродзенскага раёна, ААТ «Рапс» Мінскага раёна, ААТ «Птушкафабрыка «Дружба» Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці і інш.

Штучнае арашэнне пасеваў гародніны ў КСУП «Брылёва». Гомельскі раён

Штучнае арашэнне пасеваў гародніны ў КСУП «Брылёва». Гомельскі раён

У цяпліцы саўгаса-камбіната «Брылёва». Гомельскі раён

У цяпліцы саўгаса-камбіната «Брылёва». Гомельскі раён

Агародніцтва. Глебавыя і кліматычныя ўмовы Беларусі дазваляюць вырошчваць шырокі спектр агародніннай прадукцыі. У апошнія гады асартымент агародніны пашыраны да 60 відаў агароднінных і бахчавых культур. Традыцыйна вырошчваюцца капуста белакачанная, агуркі, памідоры, буракі сталовыя і морква, асвоена вырошчванне розных відаў салаты і капусных культур, цыбулі і часнаку, перцу і баклажанаў, кабачкоў і іншых агароднінных культур. Укараняюцца высокаэфектыўныя энергазберагальныя тэхналогіі. Для зніжэння сезоннасці вытворчасці і круглагадовага забеспячэння насельніцтва свежай прадукцыяй паскоранымі тэмпамі развіваецца вытворчасць агародніны закрытага грунту, будаўніцтва сучасных агароднінасховішч.

У цяпліцы ААТ «Рудакова». Віцебскі раён
У цяпліцы ААТ «Рудакова». Віцебскі раён

Пасяўныя плошчы пад агароднінай ва ўсіх катэгорыях гаспадарак стабілізаваліся на ўзроўні 60 —65 тыс. га, у т. л. у гаспадарках насельніцтва — 45–48 тыс. га, у сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках — каля 10–11 тыс. га. Валавы збор агародніны ў гаспадарках усіх катэгорый складае 1 700–1 900 тыс. т. Адносна 1991 г. валавы збор павялічыўся больш як у 1,9 раза і ў 2020 г. склаў 1 749,2 тыс. т. У агульнай структуры валавога збору агародніны на гаспадаркі насельніцтва прыпадае 67–69 %, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі — 17–19 %, сельскагаспадарчыя арганізацыі — 11–13 %. Пры гэтым доля сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак мае стабільную тэндэнцыю да росту за кошт зніжэння ўдзельнай вагі сельскагаспадарчых арганізацый.

Цяплічны камбінат «Бярэсце». Брэсцкі раён
Цяплічны камбінат «Бярэсце». Брэсцкі раён

Буйнымі спецыялізаванымі агародніцкімі гаспадаркамі з’яўляюцца УП «Агракамбінат «Ждановічы» Мінскага раёна, КСУП «Брылёва» Гомельскага раёна, РУАП «Гродзенская агароднінная фабрыка», ААТ «Цяплічны камбінат «Бярэсце» Брэсцкага раёна, КСУП «Светлагорская агароднінная фабрыка» і інш.

У садзе СВК «Прагрэс-Верцялішкі». Гродзенскі раён
На Мінскім парнікова-цяплічным камбінаце
Мінскі парнікова-цяплічны камбінат
Энергазберагальныя цяпліцы Мінскага парнікова-цяплічнага камбіната
У цяплічным камбінаце «Багатырова‑3» агракамбіната «Ждановічы». Мінскі раён
Цяплічны камбінат «Бярэсце». Брэсцкі раён
Вырошчванне грыбоў шыітаке. Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці
Вырошчванне хмелю. Маларыцкі раён Брэсцкай вобласці