Аграпрамысловы комплекс
- Сельская гаспадарка і харчовы сектар
- Дзяржаўная аграпрамысловая палітыка
- Асноўныя сферы АПК
- Арганізацыйна-эканамічныя пераўтварэнні сельскагаспадарчых арганізацый
- Малыя формы гаспадарання
- Харчовая і перапрацоўчая прамысловасць
- Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці
- Дзяржаўная падтрымка АПК
- Кааператыўна-інтэграцыйнае ўзаемадзеянне ў АПК
- Кіраванне ў АПК
- Сацыяльная палітыка ў вёсцы. Развіццё сельскіх тэрыторый
- Інавацыйнае развіццё АПК
- Кадравы патэнцыял АПК
- Знешні гандаль Рэспублікі Беларусь сельскагаспадарчай прадукцыяй і харчаваннем
- Харчовая бяспека
- Забеспячэнне якасці сельскагаспадарчай прадукцыі
Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці
Дата стварэння: 23.05.2024 12:54:19
Дата змены: 23.05.2024 14:46:03
Найважнейшым фактарам устойлівага развіцця АПК з’яўляецца наяўнасць неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базы, якая забяспечвае магчымасць вядзення сучаснай інавацыйнай аграрнай вытворчасці. Аснову матэрыяльна-тэхнічнай базы АПК складаюць сельскагаспадарчыя машыны і абсталяванне.
Паказчык |
Год |
2019 у % да 2001 |
||||||
2001 |
2006 |
2010 |
2014 |
2015 |
2017 |
2019 |
||
Трактары ўсіх марак |
72,9 |
53,6 |
48,1 |
43,8 |
42 |
41,3 |
39,4 |
54 |
Камбайны, штук:
збожжаўборачныя |
17,1 |
12,8 |
12,2 |
11,6 |
11,1 |
9,9 |
9,2 |
53,8 |
бульбаўборачныя |
3,8 |
1,6 |
1,1 |
1,1 |
1 |
0,9 |
0,8 |
21,1 |
кукурузаўборачныя |
87 |
49 |
35 |
50 |
45 |
36 |
32 |
36,8 |
ільноўборачныя |
1,8 |
1,3 |
1 |
0,69 |
0,62 |
0,49 |
0,45 |
25 |
буракаўборачныя |
758 |
987 |
877 |
493 |
425 |
334 |
309 |
40,8 |
Даільныя ўстаноўкі і агрэгаты |
14,8 |
12,8 |
13,5 |
13,3 |
12,9 |
11,8 |
11,1 |
75 |
Па статыстычных матэрыялах органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.
|
Ёмкасці для захоўвання масласемя рапсу на Прыпяцкім вытворчым участку (Мазырскі раён) Гомельскага тлушчавага камбіната
У 2001–2019 гг. спісачная колькасць асноўных відаў сельскагаспадарчых машын і абсталявання ў гаспадарках Рэспублікі Беларусь скарачалася (табліца 18), пры гэтым сітуацыя са скарачэннем спісачнага складу тэхнікі ў апошнія 5 гадоў стабілізавалася. Гэта стала магчыма дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы АПК (у асноўным гэта лізінг сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання).
На рынку сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання дзейнічаюць 2 віды лізінгадаўцаў (незалежныя камерцыйныя фірмы і дзяржаўныя арганізацыі — РА «Белаграсэрвіс», ААТ «Прамагралізінг» і інш.). Камерцыйны лізінг — гэта класічны лізінг, заснаваны на трохбаковым дагаворы, арганізацыя якога практычна не адрозніваецца ад сусветных стандартаў. Дзяржаўны лізінг больш ільготны, часткова фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і прымяняецца пераважна ў сферы сельскай гаспадаркі.
У апошнія гады акцэнт у матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні сельскагаспадарчай вытворчасці зрушыўся ў бок пастаўкі аграрным прадпрыемствам сучаснай энерганасычанай сельскагаспадарчай тэхнікі. Павялічылася сярэдняя магутнасць трактарнага рухавіка ў сельскагаспадарчых арганізацыях (рыс. 5), доля энерганасычаных трактароў (табліца 19); вырасла ўдзельная вага трактароў малой магутнасці.
У сельскагаспадарчых арганізацыях больш за 95 % складаюць трактары беларускай вытворчасці. Флагман айчыннага сельскагаспадарчага машынабудавання — Мінскі трактарны завод. Новы трактар МТЗ‑4522 мае магутнасць больш за 450 к. с., прызначаны для выканання энергаёмістых сельскагаспадарчых работ і па сваіх тэхніка-эксплуатацыйных паказчыках не саступае замежным канкурэнтам.
Год |
Магутнасць, к. с. |
|||||
да 65 |
66–180 |
больш за 181 |
||||
% |
штук |
% |
штук |
% |
штук |
|
2011 |
1,4 |
640 |
85,6 |
40 122 |
13 |
6 089 |
2014 |
2,2 |
956 |
82,1 |
35 852 |
15,7 |
6 881 |
2017 |
2,8 |
1 173 |
79,4 |
32 765 |
17,8 |
7 329 |
2020 |
2,7 |
1 069 |
77,1 |
30 044 |
20,2 |
7 856 |
Паказальныя выпрабаванні самага магутнага трактара «BELARUS» вытворчасці Мінскага трактарнага завода
У камбайнавым парку сельскагаспадарчых арганізацый Рэспублікі Беларусь агульная колькасць камбайнаў у 2020 г. у параўнанні з 2011 г. зменшылася на 22,3 %, пры гэтым колькасць айчынных машын павялічылася на 6,7 %, замежных — знізілася на 38,8 %. Больш за 80 % складаюць камбайны вытворчасці ААТ «Гомсельмаш», з якіх 64,3 % займаюць КЗС‑1218 «ПАЛЕССЕ GS12», 15,7 % — КЗС‑10К.
У ААТ «Гомсельмаш» распрацавана дастойная замена замежным высокапрадукцыйным камбайнам. Збожжаўборачныя камбайны серыі «ПАЛЕССЕ GS16» па прадукцыйнасці займаюць верхнюю ступень мадэльнага шэрага камбайнаў «ПАЛЕССЕ». Машыны з рухавіком магутнасцю 530 к. с. прызначаны для сельгаспрадпрыемстваў з буйнымі аб’ёмамі ўборкі высокаўраджайных культур.
Дзякуючы дзяржаўнай палітыцы па падтрымцы матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскагаспадарчых арганізацый вырасла энергаўзброенасць працы аграрыяў (рыс. 6).
Далейшае развіццё і ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы сяла ідзе па лініі ўкаранення інавацый на базе навігацыйнага абсталявання і сістэм.
Намячаецца пераход да дакладнага земляробства, заснаванага на шырокім выкарыстанні гэтых спадарожнікавых сістэм сувязі і навігацыі, аўтаматызаваных сістэм збору інфармацыі і кіравання працэсамі.
Згодна з Дзяржаўнай праграмай развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016–2020 гады (падпраграма «Тэхнічнае перааснашчэнне і інфарматызацыя аграпрамысловага комплексу») найважнейшымі з’яўляюцца: укараненне тэхналогій рэсурсазберагальнага дакладнага земляробства, у т. л. за кошт набыцця перспектыўных машын, якія абсталяваны навігацыйнай сістэмай і забяспечваюць камп’ютарнае кіраванне тэхналагічным працэсам; распрацоўка, укараненне і суправаджэнне ў АПК сістэм кіравання рэсурсамі, геаграфічных інфармацыйных сістэм, аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм і банкаў даных, у т. л. сістэм па зборы, апрацоўцы і аналізе даных, інфармацыйных сістэм па ўдасканаленні адміністрацыйных працэдур; забеспячэнне стварэння, функцыянавання і развіцця сістэмы ведамаснага інфармацыйнага ўзаемадзеяння ў аграпрамысловым комплексе.
Пры агульнай тэндэнцыі зніжэння колькасці мабільных машын у сельскай гаспадарцы па некаторых пазіцыях (трактары, збожжаўборачная і аўтатранспартная тэхніка) доля сельгасмашын, укамплектаваных навігацыйнай сістэмай, за 2013–2020 гг. вырасла ў 4–8 разоў (табліца 20).
Групы, віды машын |
Год |
Сукупны сярэднегадавы тэмп росту |
2020 да 2013 |
||||
2013 |
2015 |
2016 |
2017 |
2020 |
|||
штук |
% |
||||||
Усяго трактароў (без трактароў, на якіх зманціраваны землярыйныя, меліярацыйныя і іншыя машыны) |
46 131 |
43 465 |
45 009 |
42 669 |
40 500 |
−1,8 |
87,8 |
з іх трактароў, укамплектаваных навігацыйнай сістэмай |
1 325 |
1 927 |
2 809 |
3 275 |
6 942 |
26,7 |
523,9 |
Усяго збожжаўборачных камбайнаў |
12 067 |
11 122 |
10 573 |
9 987 |
8 856 |
−4,3 |
73,4 |
з іх збожжаўборачных камбайнаў, укамплектаваных навігацыйнай сістэмай |
71 |
118 |
165 |
179 |
583 |
35,1 |
821,1 |
Усяго грузавых аўтамабільных транспартных сродкаў |
23 858 |
22 107 |
21 786 |
20 509 |
19 012 |
−3,2 |
79,7 |
з іх грузавых аўтамабільных транспартных сродкаў, укамплектаваных навігацыйнай сістэмай |
933 |
1 228 |
1 966 |
2 235 |
3 747 |
22 |
401,6 |
Даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь. |
Адбываецца актыўнае аснашчэнне сістэмамі навігацыі парка трактароў, збожжаўборачных камбайнаў і аўтамабільнага транспарту за кошт уласных сродкаў сельгасарганізацый. Неабходна стварэнне спрыяльных умоў, у т. л. і фінансавых, для падтрымання і стымулявання гэтага працэсу.